Ціхан Баран: беларускі падпольнік

Ці́хан Максі́мавіч Бара́н (4 красавіка 1932, в.

Байкі Косаўскага павету Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 22 студзеня 1944, Трэці Райх) — беларускі падпольнік, партызан, які паўтарыў подзьвіг братоў Цубаў й Івана Сусаніна.

Ціхан Баран
4 сакавіка 1932(1932-03-04)22 студзеня 1944(1944-01-22) (11 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся і жыў у вёсцы Байкі (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці). Бацька — Максім Іванавіч, маці — Дар’я Іванаўна; акрамя Ціхана, мелі яшчэ трох сыноў і дзьвюх дачок.

У 1940 року Ціхан Баран пад уплывам свайго дзядзькі Лявона, за польскім часам чальца КПЗБ, уступіў у піянэры, а ягоныя старэйшыя браты сталі камсамольцамі. Усе разам яны займаліся арганізацыяй антыфашысцкага падпольля на Ружаншчыне. Узімку 1942 у выкапанай ля іхняга дому зямлянцы пачала дзейнічаць партызанская друкарня. Неўзабаве гэтае месца стала штабам па кіраўніцтве партызанскім рухам; амаль рок тут жылі Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч, кіраўнікі антыфашысцкага камітэту барацьбы з акупантамі.

Сьмерць

Паводле афіцыйнае савецкае вэрсіі, у чэрвені 1943 року нацысты даведаліся пра існаваньне друкарні, аднак дакладнага месцазнаходжаньня яе высьветліць ня здолелі. Пасьля хвалі арыштаў падпольшчыкаў сям’я Баранаў вырашыла сыходзіць у лес. Ціхан Баран стаў сувязным у партызанскім атрадзе імя С. М. Кірава. 22 студзеня 1944, знаходзячыся на заданьні ў роднай вёсцы Байкі, быў схоплены гітлераўцамі. Даведаўшыся, што ён партызан, нацысты загадалі Ціхану адвесьці іх у атрад. Аднак хлапец доўга вадзіў іх па лесе, урэшце рэшт завёўшы ў балота. Ціхан Баран быў застрэлены, аднак і зь нямецкага атраду нібыта здолеў уратавацца толькі адзін чалавек.

Памяць

На доме, дзе жыла сям’я Баранаў, усталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар Ціхана Барана. Ягонае імя носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Сям’я патрыётаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 192—194.

Tags:

Ціхан Баран ЖыцьцяпісЦіхан Баран СьмерцьЦіхан Баран ПамяцьЦіхан Баран ЗаўвагіЦіхан Баран КрыніцыЦіхан Баран ЛітаратураЦіхан БаранІван СусанінБайкі (Берасьцейская вобласьць)БеларусДругая Рэч ПаспалітаяПалескае ваяводзтваТрэці Райх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джымі ЎэйлзМадзі ЎотэрзАргентынаБелы колерГрупавы сэксМарат МаркаўАдам МіцкевічВятрак (млын)ДзеяслоўАляксандар РыбакНямеччынаУкраінцыОйча нашВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуКузьма ЧорныЛоскШываВялікая сініцаАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыКалдуныП̑Кірыл КоктышАнтоніё ВівальдзіАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыБяроза (горад)Аліўкавы алей640Раман СкірмунтПацукНаша НіваВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Ева ВежнавецТрогір.neПрыслоўеЛіянэль МэсіЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)РАУСДРЭСІталіяМаёмасьцьМіт РомніАлесь СавіцкіМіжнародны стандартны кніжны нумарАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі25 сакавікаЭманюэль (фільм)Бібліятэка Белавежы (БЛА)ФальваракЭтнічная тэрыторыя беларусаўРэджайнаКаталізУсходняя ЭўропаСамасейСакавікISO 4217Народны АльбомКрытыка ВікіпэдыіПётра КрачэўскіСударКрынкаўскі раён🡆 More