Цёмныя Крамы

Цёмныя Крамы — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная паміж Нізкім і Высокім Рынкамі, уздоўж Казьмадзям’янаўскай вуліцы.

Утварала адзіны мескі архітэктурны ансамбль, унікальны помнік эпохі Рэнэсансу. Пацярпела ў Другую сусьветную вайну і канчаткова страціла аўтэнтычнае аблічча ў выніку паваенных рэканструкцыяў.

Цёмныя Крамы
Цёмныя Крамы, 1930 р.

Назва

Цёмныя Крамы 
Касьцёл баніфратаў. Зь літаграфіі Б. Лявэрня, 1840 р.
Цёмныя Крамы 
Пачатак Казьмадзям’янаўскай вуліцы. Кадар зь фільму «Кастусь Каліноўскі», 1927 р.

Урбанонім «Цёмныя Крамы» ўтварыўся ад асаблівасьцяў мясцовасьці: на вузкай, шчыльна забудаванай будынкамі Казьмадзям’янаўскай вуліцы тулілася вялікая колькасьць крамаў. Назва вуліцы паходзіць ад старадаўняга Казьмадзям’янаўскага манастыра, які знаходзіўся на ўсходняй ускраіне старажытнага Менску і быў адным з будынкаў, што мелі абарончае значэньне.

Гісторыя

Цёмныя Крамы 
Цёмныя Крамы. Малюнак М. Сьляпяна, 1925 р.
Цёмныя Крамы 
Праект рэканструкцыі будынка на месцы зруйнаванага касьцёла

Казьмадзям’янаўская вуліца была адной з найбольш старажытных вуліцаў Менску. Яна пачыналася ад Нізкага Рынку і сканчалася побач з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі каталіцкага ордэна бэрнардынак (цяпер у кляштарных будынках месьціцца катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату).

У пачатку вуліцы, унізе перад пагоркам знаходзіўся кляштар каталіцкага ордэна баніфратаў з касьцёлам (відаць, праіснаваў да першай паловы XIX ст.), у 1700 року пры ім дзейнічаў шпіталь (лякарня). Насупраць таго месца, дзе ў старажытнасьці стаяў баніфрацкі кляштарны комплекс, цяпер знаходзіцца тралебусна-аўтобусны прыпынак.

Мураваны архітэктурны ансамбль Цёмных Крамаў поўнасьцю сфармаваўся яшчэ ў XVIII ст. Забудова складалася з 2- і 3-павярховых дамоў, на першых паверхах якіх месьціліся невялікія крамы. Некаторыя будынкі мелі ўласныя назвы, гэтак у архіўных дакумэнтах упамінаецца «аддадзены ў 1829 року Эканоміяй Архірэйскага дома ў арэнднае ўтрыманьне мяшчаніну Румеру дом, вядомы як Гіндзейская камяніца». У выходныя і сьвяты тут і на найбліжэйшых вуліцах ішоў людны гандаль. Мясцовасьць адпавядала сярэднявечнам вуліцам эўрапейскіх местаў — вузкая, цёмная, скрыўленая, брукаваная.

У канцы XIX ст. у адным з двароў на Казьмадзям’янаўскай знаходзілася невялікая абутковая фабрыка, створаная на базе майстэрні.

З 1926 року вуліца насіла імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны, аднак у зьвязку з пачаткам палітыкі маскалізацыі і масавых сталінскіх рэпрэсіяў у 1933 року яе перайменавалі ў імя расейскага пралетарскага паэта Дзям’яна Беднага. У тыя часы, апроч крамаў, на вуліцы знаходзіўся некалькі ўстановаў: Менская і Беларуская канторы «Саюзутыль», склад вопраткі Гарпрамгандлю, садавінагародніная база Мінпрамгандлю.

У 1928 року пры будаваньні каналізацыйнай сеткі на пляцы Волі ў час капаньня траншэі з боку вуліцы Францішка Скарыны (былой Казьмадзям’янаўскай) «…працоўныя на глыбіні 21/2 аршынаў нечакана выявілі каля 15 чалавечых шкілетаў… Як мяркуецца, шкілеты маюць даўнасьць каля 150 рокаў. Гэтай знаходкай зацікавіліся Белдзяржмузэй і Інбелкульт» (газэта «Рабочий»).

Да Другой сусьветнай вайны мясцовасьць яшчэ захоўвала сваё гістарычнае аблічча, але ў выніку бамбаваньня была амаль цалкам зруйнаваная. Апошнія тры будынкі колішніх Цёмных Крамаў зьнішчылі ў зьвязку з будаваньнем станцыі мэтро Няміга ў 1989 року.

У 2000-я рокі замест аднаўленьня гістарычнага ансамбля на месцы Цёмных Крамаў улады стварылі спрэчную сваімі функцыянальна-плянавальнымі і архітэктурнымі якасьцямі структуру з пляцовак і прыступак, якая прэтэндуе на асацыяцыі з старой забудовай. У 2018 року назву Казьмадзям'янаўскі спуск надалі пешаходнай зоне ад ансамблю кляштару бэрнардынак да вуліцы Максіма Багдановіча.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Цёмныя Крамы  Цёмныя Крамысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Цёмныя Крамы НазваЦёмныя Крамы ГісторыяЦёмныя Крамы ГалерэяЦёмныя Крамы КрыніцыЦёмныя Крамы ЛітаратураЦёмныя Крамы Вонкавыя спасылкіЦёмныя КрамыВысокі РынакДругая сусьветная вайнаМенскМестаНізкі РынакРэнэсанс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ляхавіцкі замакЦыганская моваКацярына Хадасевіч-ЛісаваяДастасунакЗьміцер БартосікПарнаграфія ў ЧэхііМаркёрГальштукКітайSui generisАмэрыкаПорнгаб908ЛявоніхаДынама БерасьцеMelbetБэнэдыкт ДыбоўскіУліс Сымсан Грант1918ВікіслоўнікЧэлесЛевэркузэнАляксандар ЛукашэнкаТроп (літаратуразнаўства)Дыяніз ІлкавічЦмокСмаленская рэспубліка7-ZipБеларуская ПалічкаАрцём ДрабатовічПершая віленская клясычная гімназія48-ы батальён дапаможнай паліцыіКіеўАблігацыяАрсэнал КойданаўМураўёўкаМенск (футбольны клюб)ВештарПаўстаньне 1863—1864 гадоўРасейцыКаханьне без пранікненьня.orgРужанецЛідсСпортГрупавы сэксЛексычнае значэньнеШвайцарыяВоршаАнатоль БутэвічАўтамабільЖалудокКлеапатраІталіяНародны АльбомТышкевічыГімн БеларусіЖыдыСонечная энэргіяАляксандар КучынскіЯнка КупалаСаша ГрэйСяржук Сокалаў-ВоюшАлесь СавіцкіДзікЖыгімонт КейстутавічВасіль ЦяпінскіСтарабеларуская моваЧайка (арганізацыя)Кіеўская РусьКліматАнатоль СаньнікаўДразды (гурт)🡆 More