Чорная Царква Сьвятой Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква, да 1918 г.
Траецкая царква, да 1918 г.
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°12′32.4″ пн. ш. 30°11′47.6″ у. д. / 55.209° пн. ш. 30.196556° у. д. / 55.209; 30.196556 30°11′47.6″ у. д. / 55.209° пн. ш. 30.196556° у. д. / 55.209; 30.196556
Канфэсія праваслаўе
Дата скасаваньня 1927
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Чорная Царква Сьвятой Тройцы Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на Пескаваціку, на рагу Траецкай і Стараўланаўскай вуліцаў. Дзеля адрозьненьня ад Траецкай царквы Маркава манастыра мела назву «Чорная». Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Існавала да 1928 году.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Чорная Царква Сьвятой Тройцы 
Плян царквы, 1893 г.

Драўляная Траецкая царква ў Віцебску ўпамінаецца ў інвэнтары 1618 году. У 1761 годзе з фундацыі кашталяна троцкага Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы збудавалі новую. Царква належала цэху цаніньнікаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

Царква не рамантавалася і да 1920-х гадоў струхнела.

Найноўшы час

У 1927 годзе абрынуўся дах, што азначала страту помніка.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 5-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Цэнтральны 8-гранны зруб завяршаўся сьветлавым васьмерыком пад пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купал-баню. 4 прастакутныя ў пляне зрубы, арыентаваныя ў бакі сьвету, накрываліся 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Усе зрубы мелі моцна выцягнутыя вэртыкальныя прапорцыі, аднолькавую вышыню і агульны карніз.

Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў пляне абходная галерэя, 2-ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызьніц на бакох алтарнага зруба (з усходу). Сьцены мелі вэртыкальную шалёўку.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чорная Царква Сьвятой Тройцы ГісторыяЧорная Царква Сьвятой Тройцы АрхітэктураЧорная Царква Сьвятой Тройцы ГалерэяЧорная Царква Сьвятой Тройцы ЗаўвагіЧорная Царква Сьвятой Тройцы КрыніцыЧорная Царква Сьвятой Тройцы ЛітаратураЧорная Царква Сьвятой Тройцы Вонкавыя спасылкіЧорная Царква Сьвятой Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетуваКрысталь БойдЗадзіночаньне беларускіх студэнтаўДразды (гурт)БарацьбаЯзэп ГашкевічКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Менск)Млечны ШляхМінэтВітаўт (імя)Юры ГетаўтавічАрцём Камінскі8 сакавікаНародная Сацыялістычная Рэспубліка АльбаніяСанта-Ана (Каліфорнія)ПрыслоўеАсыВейшнорыяФутболЧыгуначны вакзалБел-чырвона-белы сьцяг1935Рэжым ЛукашэнкіАляксандар ЛукашэнкаВялікае Княства ЛітоўскаеІмёны ліцьвінаўБусел белыПадзелы Рэчы ПаспалітайВоўчынГраматычнае значэньнеСьпяваючая рэвалюцыяЗШАПацукМікола МаляўкаВалошкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСтрахаваньнеРамантызмDNSРасейская імпэрыяШчыльнасьць насельніцтваБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтБлёндуоўсЯн ГінтаўтСтаражытны РымВільняПіт ПаўлаўЛетувіская моваВетразьЖанчына зьверхуУсяслаў ЧарадзейСтаніслаў ЯроцкіМіндоўгЖыгімонт ІндрыхавічДаўкша КімантавічПастава 69М’янмаБеларуская моваЯн Даўгерд7 (лік)ПрыназоўнікМагілёўская хронікаПарыжТаварыства з абмежаванай адказнасьцюШвэцыяТрыбадызмСельская гаспадаркаІндыяАдам СтанкевічЛічэбнік🡆 More