Войская Царква Сьвятой Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Войская
Каардынаты 52°24′30.55″ пн. ш. 23°37′37.68″ у. д. / 52.4084861° пн. ш. 23.6271333° у. д. / 52.4084861; 23.6271333 23°37′37.68″ у. д. / 52.4084861° пн. ш. 23.6271333° у. д. / 52.4084861; 23.6271333
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Войская Царква Сьвятой Тройцы Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Войскай. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Гісторыя

Войская Царква Сьвятой Тройцы 
Царква да маскоўскай перабудовы

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву ў Войскай збудавалі ў 1751—1775 гадох.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Войская апынуася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час

У 2000-я гады замест традыцыйных купалоў-баняў над царквой і званіцай паставілі купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы. Традыцыйныя каваныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія) крыжы, якія ёсьць уласьцівасьцю культурнага ляндшафту Расеі.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Гэта прастакутны працяглы зруб з зрэзанымі ў алтарнай частцы кутамі, што пераходзіць у 3-гранную апсыду, 2-схільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы (цяпер дах бляшаны). У цэнтры дах завяршаўся гранёнай яруснай вежачкай з купалам-баняй (цяпер купалам-цыбулінай). З бакоў да апсыды далучаюцца рызьніцы, да галоўнага фасаду — прастакутны прытвор. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Куты аздабляюцца разнымі накладкамі.

Інтэр’ер зальны, перакрыцьце бэлькавае. У алтарнай частцы зрубу бакавыя рызьніцы адкрываюцца ў апсыду бальконамі. У аб’ёме бабінца — хоры. Апсыда асьвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі і вылучаецца створаным у 1830-я гады драўляным бела-пазалочаным іканастасам, упрыгожаным разнымі царскімі варотамі ў выглядзе ажурнай вязі вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. У царкве захоўваецца абраз XVIII—XIX стагодзьдзяў «Укрыжаваньне».

Перад царквой знаходзіцца 2-ярусная брама-званіца — чацьвярык на чацьверыку. Ніжні шырокі 3-аркавы ярус цагляны, з трыма лучковымі аркавымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіў у 6-гранны драўляны барабан з шатровым верхам і купалам-баняй у завяршэньні (цяпер бляшаны дах з купалам-цыбулінай).

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Войская Царква Сьвятой Тройцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000332

Tags:

Войская Царква Сьвятой Тройцы ГісторыяВойская Царква Сьвятой Тройцы АрхітэктураВойская Царква Сьвятой Тройцы ГалерэяВойская Царква Сьвятой Тройцы ЗаўвагіВойская Царква Сьвятой Тройцы КрыніцыВойская Царква Сьвятой Тройцы ЛітаратураВойская Царква Сьвятой Тройцы Вонкавыя спасылкіВойская Царква Сьвятой Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеВікісховішчаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСьцяг БанглядэшКаскадныя табліцы стыляўПацук шэрыМагаМаршы недармаедаўВышэйшая школа (выдавецтва)НазоўнікВісконсінВымяФёдар МачалаўЖыве Беларусь!Сусьветнае павуціньнеЖамойцьМагатма ГандзіАнгельская моваМіхал ФедароўскіБізнэсПарнафільм у ФранцыіЖанчына зьверхуКастусь КаліноўскіМастацкі творОрдэн япіскапа ПлятонаВенанцы БутрымМаркёрАксысДразды (гурт)СяброўстваДыназаўрП’ер Агюст РэнуарБодаАрцём ДзенісенкаСьляпун букавінскіЦмокСэксПрыдатак (мовазнаўства)РэшаўПрыназоўнікПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіРэформа беларускага правапісу 1933 годуЯндаІксвідэаІнфраструктураНаркамаўкаКітаПрыметнікДзейнікВіцебскРадзівілыМагілёўПінскСадаводчае таварыстваЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Вольная Беларусь (рух)Чорны сьпіс ЭўразьвязуКрамаАлесь АркушІнвэстыцыяДжынсавая рэвалюцыяАзначэньне (часьціна сказу)Белы вершТэўтонскі ордэнUltraВожыкПастава на каленяхБанкГалерэя Ў🡆 More