Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Пятніцкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чарнаўчыцы |
Каардынаты | 52°13′11.68″ пн. ш. 23°44′25.81″ у. д. / 52.2199111° пн. ш. 23.7405028° у. д. 23°44′25.81″ у. д. / 52.2199111° пн. ш. 23.7405028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | заходнепалеская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Дата скасаваньня | 1986 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́й Параске́вы Пя́тніцы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Чарнаўчыцах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Берасьцейскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Драўляную царкву ў Чарнаўчыцах збудавалі ў 1733 годзе.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Чарнаўчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1860-я гады царкву рэканструявалі паводле канонаў Маскоўскага патрыярхату.
У 1985 годзе царква пацярпела ад пажару (страчаны купал, дах, іканастас 1830-х гадоў). У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на пазалочаную цыбуліну з высокім шатром, яшчэ дзьве пазалочаныя цыбуліны паставілі над уваходам і вежай-званіцай
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Гэта крыжовы ў пляне зруб, некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсыды з бакавымі нізкімі рызьніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная заля атрымала разьвіцьцё ў шырыню з стварэньнем невялікага трансэпта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завяршалася фігурным купалам-баняй. Вэртыкальную скіраванасьць будынка падкрэсьліваюць таксама шалёўка, брусы-сьцяжкі, кутнія руставаныя лапаткі, здвоеныя прастакутныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацоўваецца трыкутны франтон галоўнага фасаду.
У перакрытую роўнай стольлю малітоўную залю адкрываюцца хоры, разьмешчаныя над бабінцам. Апсыда вылучаецца драўляным разным іканастасам 1987 году. Абраз «Цуд Юрыя аб змеі» (1729).
Перад царквой стаіць брама-званіца.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000121 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.