Полацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідзтва[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Полацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XII ст. у Полацку. Знаходзілася на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор архітэктуры Полацкай школы. У 1920—1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царква ўваходзіла ў склад комплексу Бельчыцкага манастыра Сьвятых Барыса і Глеба.

Гісторыя

Полацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 
Плян царквы

Будаваньне царквы вялося ў XII ст., відаць, паводле праекту дойліда Яана, аўтара царквы Сьвятога Спаса.

Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час царкву пачалі разьбіраць на цэглу. У 1928 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Хозераў, які замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу.

Архітэктура

Помнік Полацкай школы дойлідзтва. Гэта быў бесслуповы 1-нэфавы аб’ём невялікіх памераў (каля 5,1 × 8 мэтраў) з прастакутнай у пляне апсыдай. З захаду да яго далучаўся прытвор. Пад усім будынкам, апроч алтарнай часткі, разьмяшчалася крыпта, якая імаверна, была пахавальняй князя Барыса Ўсяславіча. Сыстэма кладкі сьценаў з чырвонай плінфы на ружовай рашчыне цамянкі засноўвалася на чаргаваньні ўтопленых і выступаючых радоў, што было традыцыйным для сакральных будынкаў Полацкага княства таго часу. Пры невялікіх памерах царква мела манумэнтальны выгляд, які надавалі ніжэйшыя за асноўны аб’ём, апсыда і прытвор, роўныя вонкавыя лапаткі, вэртыкалі аконных праёмаў, разьмешчаных у два ярусы.

Унутраная прастора перакрывалася корабавымі скляпеньнямі. Паводле адной вэрсіі, купал адсутнічаў, паводле іншай — яго над царквой узвышаўся купал на барабане.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.

Вонкавыя спасылкі

Полацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000639

Tags:

Полацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ГісторыяПолацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы АрхітэктураПолацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ГалерэяПолацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы КрыніцыПолацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ЛітаратураПолацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы Вонкавыя спасылкіПолацак Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Усебеларускі народны сходГеаграфічныя каардынатыБрэст (неадназначнасьць)Мікола МятліцкіМікола ЦудатворцаАляксандар МарцёшкінБанкаўскі рахунак1 лістападаTor BandЛеў ВыгоцкіРадзімічыCreative CommonsБеларускі нацыянальны стройВадзім МарцінкевічСяржук ДоўгушаўЗямляСакрат ЯновічУладзімер ПуцінКаўай ЛеанардАдэскія ліманыПахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)Гібэрніян ЭдынбургДрама (аповесьць)Генадзь КарпенкаHTMLАнгельская моваМікалай Ян МанугевічБывайце здаровыКамянецкая вежаАльтэрнатыўная парнаграфіяАндрэй ДзьмітрыеўАўтамабільСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііЭміль Гэгле СвэнсэнЗялянікава (грамада)Флумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруІсьляндзкі коньБудзівілЗьдзецельскі раёнБругеСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)ДвухстворкавыяВетразьКратаваFacebookАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараРуская моваВячаслаў АдамчыкТэхналёгіяВалянцін АкудовічСьцяг ЛібііВасіль ЖуковічШаксна (Шаксьнінскі раён)СколеТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуАвантуры майго жыцьцяАльгярдоваБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)Вітаўт ТумашНаціскВялікі комтурСССРМэдыяВікі🡆 More