Магілёў Царква Сьвятога Спаса: храм у Магілёве (Беларусь)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′41.27″ пн. ш. 30°19′59.89″ у. д. / 53.8947972° пн. ш. 30.3333028° у. д. / 53.8947972; 30.3333028 30°19′59.89″ у. д. / 53.8947972° пн. ш. 30.3333028° у. д. / 53.8947972; 30.3333028
Канфэсія праваслаўе
Дата заснаваньня XV стагодзьдзе
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Магілёў Царква Сьвятога Спаса: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзілася на высокім беразе Дняпра, на Спаскім завулку. Твор архітэктуры віленскага барока. Уваходзіла ў склад комплексу Спаскага манастыра. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Спаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. Першая драўляная царква разьмяшчалася непадалёк ад Рынку, на высокай надабалонавай тэрасе Дняпра. Пры ёй існавалі мужчынскі і жаночы манастыры, пра што паведамляецца пад 1669 годам. У 1593 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую.

У час пажару 1708 году царква зноў згарэла. У 1740 годзе ўрачыста заклалі новую мураваную царкву, будаваньне якой кіравалі пасьлядоўна магілёўскія япіскапы Ёсіф і Геранім Валчанскія. Апошняга пахавалі ў 1754 годзе ў алтары яшчэ не завершанай царквы. З 1756 году будаваньнем царквы кіраваў архіяпіскап Георгі Каніскі, які запрасіў зь Вільні архітэктара Яна Глаўбіца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў значныя пашкоджаньні: будынак царквы ёсьць на нямецкіх здымках сьнежня 1943 году, але яго ўжо няма на здымках вясны 1944 году. Відаць, у канцы зімы — пачатку вясны 1944 году царкву зьнішчыла савецкая авіяцыя ў выніку авіяналёту. Па вайне рэшткі помніка цалкам зьнішчылі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 2-вежавая крыжова-купальная базыліка. Абапал галоўнага фасада ўзвышаліся 2-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаўся высокі прыступкавы франтон. Над сяродкрыжжам на высокім сьветлавым 8-гранным барабане месьціўся сфэрычны купал, завершаны купалам-баняй. Да глухіх граняў барабана далучаліся чатыры 2-ярусныя вежы зь невысокімі купаламі, якія разам стваралі 5-купальную кампазыцыю. Сьцены фасадаў завяршыліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам, рытмічна падзяляліся лучковымі аконнымі праёмамі з дэкаратыўнымі ляпнымі дэталямі, паміж аконнымі праёмамі — здвоеныя пілястры з дарычнымі капітэлямі.

Ва ўнутранай прасторы чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр’ер меў багатую аздобу, выкананую магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і Пятром Сьліжыкам.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Магілёў Царква Сьвятога Спаса ГісторыяМагілёў Царква Сьвятога Спаса АрхітэктураМагілёў Царква Сьвятога Спаса ГалерэяМагілёў Царква Сьвятога Спаса ЗаўвагіМагілёў Царква Сьвятога Спаса КрыніцыМагілёў Царква Сьвятога Спаса ЛітаратураМагілёў Царква Сьвятога Спаса Вонкавыя спасылкіМагілёў Царква Сьвятога Спаса

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КанюшынаАпавядальны сказДаўмонт (імя)ЭўропаПарнаграфія ў ІталііРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)РажаваАдэсаГеалёгіяСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРМаксім ТанкСэксуальнасьць чалавекаУкраінская моваРука (імя)Станіслаў ВалодзькаМарыюпальРуская моваБаранавіцкі раёнМіжнародны стандартны кніжны нумарПолымя (часопіс)ГабрэіЮрась ШамецькаАхоўны статусДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Людвік ЗьвяждоўскіПагоня (песьня)Сямён ШарэцкіЧэрвеньСтаніслаў МанюшкаISO 3166-1ЧэлесQR-кодЯўгенія ПфляўмбаўмПарнафільмЖанна Некрашэвіч-КароткаяЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіТып (біялёгія)Анатоль БутэвічТравеньПадаграПершая сусьветная вайнаУладзімер ПуцінЯнка СіпакоўКампутарная сеткаФундацыя «Вікімэдыя»ВішымутГеоргі МарчукПлоцевы актШыізмМастацтваМіра (імя)Міхась ЧаротБеларуская мінуўшчына (часопіс)Нестар МахноЮры БеленькіАлесь БадакІнданэзіяМіхась ЗарэцкіЛетувіская моваБелсатПаўлінка (п’еса)Браніслаў ТарашкевічАборДуброўна🡆 More