Магілёў Царква Сьвятога Мікалая: храм у Магілёве (Беларусь)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′38″ пн. ш. 30°20′45″ у. д. / 53.89389° пн. ш. 30.34583° у. д. / 53.89389; 30.34583 30°20′45″ у. д. / 53.89389° пн. ш. 30.34583° у. д. / 53.89389; 30.34583
Архітэктурны стыль Магілёўская школа дойлідзтва
Дата заснаваньня 1637
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Магілёў Царква Сьвятога Мікалая: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Падмікольлі, у абалоне Дняпра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царква ўваходзіць у склад комплексу Мікольскага манастыра. Тут захаваўся зроблены мясцовымі майстрамі іканастас XVII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1636 годзе кіеўскі мітрапаліт Пётар (Магіла) атрымаў прывілей ад караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы на будаваньне ў Магілёве царквы Сьвятога Мікалая. За кіраваньнем Магілёўскай япархіяй Сільвестрам (Косавам) у 1637 годзе збудавалі часовую драўляную Мікольскую царкву. Будаваньне неацепленнай мураваная царквы пачалося ў 1669 годзе, а ў 1672 годзе яе асьвяціў япіскап Феадосі I (Васілевіч).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У Першую сусьветную вайну з жніўня 1915 да лістапада 1917 году ў Магілёве знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага Расейскай імпэрыі і маскоўскі гаспадар Мікалай II з сваёй вялікай сям’ёй у час знаходжаньня ў стаўцы наведваў Мікольскую царкву.

Найноўшы час

За савецкім часам царкоўная рэчы канфіскавалі, а іканастас зьнішчылі. У 1934 годзе па сьмерці сьвятара Міхаіла Пляшчынскага Мікольскую царкву зачынілі. У 1937 годзе ў Мікольскай царкве разьмясьцілася перасыльная турма, якая працавала тут да 1941 году. З 1946 году ў Мікольскай царкве разьмяшчалася кніжная база.

У 1991 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1995 годзе да царквы падвялі ацяпленьне.

Архітэктура

Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Гэта 3-апсыдная крыжова-купальная базыліка з 8-гранным сьветлавым барабанам і купалам-баняй над сяродкрыжжам. Да цэнтральнага нэфу з захаду далучаецца прытвор. Галоўны фасад падзяляецца карнізамі на тры ярусы і завяршаецца дзьвюма вежамі зь фігурным франтонам паміж імі. Першы масіўны ярус аздабляецца трыма роўнымі паўцыркульнымі нішамі на ўсю вышыню і ёсьць п’едэсталам да наступных ярусаў. Другі дэкаруецца «глухой» аркатурай, пілястры якой пакрывае ляпны расьлінны арнамэнтам, злучанымі нішамі з гіркамі. У трэцім ярусе аркатурны матыў з паўкалёнкамі выяўляецца больш дэталёва. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі пілястрамі. Крылы трансэпта завяршаюцца фігурнымі шчытамі. Аконныя праёмы паўцыркульныя і лучковыя.

Інтэр’ер царквы аздабляецца манумэнтальным малярствам XVII — пачатку XIX ст. Захаваўся зроблены мясцовымі майстрамі да 1672 году 4-ярусны іканастас (скразная разьба па дрэве, пазалота), увенчаны скульптурным укрыжаваньнем у абрамленьні пышнай разьбы.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Магілёў Царква Сьвятога Мікалая: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  511Г000017

Tags:

Магілёў Царква Сьвятога Мікалая ГісторыяМагілёў Царква Сьвятога Мікалая АрхітэктураМагілёў Царква Сьвятога Мікалая ГалерэяМагілёў Царква Сьвятога Мікалая КрыніцыМагілёў Царква Сьвятога Мікалая ЛітаратураМагілёў Царква Сьвятога Мікалая Вонкавыя спасылкіМагілёў Царква Сьвятога Мікалая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СудаФосфарНацыянальная баскетбольная асацыяцыяВіктар МарціновічГірДзеяслоўФінляндыяМая1447X (сацыяльная сетка)Васіль БыкаўСямейства (біялёгія)Лібэральная партыя (Бразылія, 2006)Беластоцкая вобласьцьБанкаўскі рахунакВітарыну АнтунішЛёнданАлдыкаЗьдзецельскі раёнЧытагонгЦестаВялікае Княства ЛітоўскаеУ КантакцеУсебеларускі народны сход880-я да н. э.ЛютыCreative CommonsУладаРоварВітаўт ТумашІван ГашпаравічЖанчына з жанчынайМакс ШчурЮрка Лявонны640Пераросьля (гміна)ПорнасайтЦмокПарнафільм у ФранцыіБой (імя)Януш Скумін ТышкевічПапаВалянцін ЕрмаловічХартыя’97Аральны сэксРапухіЮры Караль ГлябовічЭлектронная поштаМарат МаркаўЎільям Д’юсбэрыЮзэф ПешкаЗлучнікЭнэргія ветруБлакітная гадзінаМастацкі творТэхналёгіяРэжым ЛукашэнкіІрляндцыАлесь Аркуш1891🡆 More