Віцебск Царква Покрыва Багародзіцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская (Казанская) царква
Пакроўская (Казанская) царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Царква Покрыва Багародзіцы (з 1941 году — Казанскай Божай Маці) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Пакроўская царква ўваходзіць у склад комплексу Траецкага Маркава манастыра. У ёй захоўваецца цудоўны абрац Маці Божай Казанскай, падараваны ў 1656 годзе патрыярхам маскоўскім Ніканам ігумену Калісту Рытарыйскаму.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першую драўляную царкву Покрыва Багародзіцы пры Маркавым манастыры збудавалі ў сярэдзіне XVII ст. Імаверна, яна згарэла ў 1690 годзе.

Мураваную царкву збудавалі ў 1760 годзе. Таксама існуюць зьвесткі пра 1775 і 1780 гады пабудовы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1840-я гады ў царкве праводзіўся рамонт. У 1847 годзе з заходняга боку да царквы прыбудавалі цёплы прыдзел у імя Мітрафана Варонескага.

Найноўшы час

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1932 годзе завяршэньне помніка зруйнавалі, будынак прыстасавалі пад дзіцячы сад фабрыкі «Дзьвіна».

У Другую сусьветную вайну пад акупацыяй Трэцяга Райху царкву адкрылі і пераасьвяцілі ў імя Маці Божай Казанскай. Па вайне за савецкім часам заставалася адзінай дзейнай царквой у Віцебску.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі барока. Гэта 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка. Да асноўнага аб’ёма з 3 разьвітымі апсыдамі далучаецца разьвіты прытвор. Сьцены праразаюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца пілястрамі. Бакавыя часткі царквы і прытвора маюць трыкутныя франтоны з паўцыркульнымі праёмамі. На цэнтральнай апсыдзе разьмяшчаецца ляпная дэкаратыўная рама штучнага акна.

Галоўны прастол асьвяцілі ў імя Казанскай іконы Божай Маці, а бакавы прыдзел — у імя Сергія Раданескага.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

Віцебск Царква Покрыва Багародзіцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000015

Tags:

Віцебск Царква Покрыва Багародзіцы ГісторыяВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы АрхітэктураВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы ГалерэяВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы ЗаўвагіВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы КрыніцыВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы ЛітаратураВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы Вонкавыя спасылкіВіцебск Царква Покрыва Багародзіцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Соня садоваяUltraВожыкБісэксуальная парнаграфіяТрстэнікЖыгімонт АўгустЭнэргіяУладзімер МаслоўскіСтрачаны райАндрэй Павук (актывіст)Хлопчык як пальчыкЛітоўская кухаркаМінэтСудаКоўнаАўгуст МоцныВейшнорыяАрцём ДзенісенкаМэдаль Францішка СкарыныКанстытуцыя БеларусіСяргей ДарожныВялікае Княства ЛітоўскаеППацук шэрыПапугаепадобныяЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ВоршаМыш курганцаваGoogle DriveLoitumaСямейства (біялёгія)Алесь ДуброўскіУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьГукСаўгутКарусь КаганецЯн ГляўбіцМэдыяВікіДжынсавая рэвалюцыяПацукВільняФёдар ЛапавухаўЭстоніяЛямбардНародная асьветаМастацкі творБярэзаньДанута БічэльМарыя МартысевічКараман (імя)Галіцка-Валынскае княстваЧорны сьпіс ЭўразьвязуКляштарБлакітная сойкаТаварыства філярэтаў14 красавікаЯкуб ЯсінскіРэшаўВетразьВіцебскПаўднёвая АсэтыяУсяслаў ЧарадзейБераForbesШатляндыяЛацінкаМаршы недармаедаўГісторыя БеларусіМотарАнатоль БутэвічЦанаDigg🡆 More