Хэрсанэс Таўрыйскі

33°29′36″ у. д. / 44.61167° пн. ш.

33.49333° у. д. / 44.61167; 33.49333

Хэрсанэ́с Таўры́йскі, альбо проста Хэрсанэ́с (па-старажытнагрэцку: Χερσόνησος — ἡ χερσόνησος: «паўвостраў»; у бізантыйскі час — Хэрсо́н, у Генуэскі пэрыяд — Сарсо́на, в славянскіх летапісах — Ко́рсунь) — поліс, заснаваны старажытнымі грэкамі на Гераклейскім паўвостраве на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Крыму. Цяпер Хэрсанэскае гарадзішча месьціцца на тэрыторыі Гагарынскага раёну Севастопалю. На працягу дзьвюх тысячаў гадоў Хэрсанэс зьяўляўся буйным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Паўночнага Прычарнамор’я, дзе быў адзінай дарыйскай асадай. У 2013 годзе занесены ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Старажытны горад Хэрсанэс Таўрыйскі й ягоная хора
The ancient city of Tauric Chersonese and its chora*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Хэрсанэс Таўрыйскі
Руіны Херсанэса
Краіна Украіна
Тып культурны
Крытэры II, IV, V, VI
Спасылка 1411
Рэгіён** Эўропа й Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2013  (37 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Гісторыя

Заснаваны ў 422—421 да н. э. грэкамі-перасяленцамі з Гераклеі Пантыйскай. У V—I ст. да н. э. поліс, у I—IV ст. н. э. — арыстакратычная рэспубліка. Насельніцтва гораду займалася рыбалоўствам, вінаградарствам, рамяством і гандлем (пераважна хлебам). У IV—III ст. да н. э. пад ягоным кантролем знаходзіліся гарады Керкінітыда, Каляс-Лімэн і шэраг умацаваньняў. У гэты час горад займаў плошчу каля 27 га, меў акропаль, агору, каля 20 тыс. жыхароў. У канцы II ст. да н. э., каб адбіцца ад скіфаў, горад прызнаў панаваньне Пантыйскага царства, 3 63 да н. э. залежаў ад Рыму, з канца IV ст. н. э. — ад Бізантыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у V — пач. VII ст., калі адноўленыя ўмацаваньні, пабудаваныя буйныя базылікі. У V—XI ст. Хэрсанэс Таўрыйскі — самы вялікі горад Паўночнага Прычарнамор’я, цэнтар распаўсюджваньня хрысьціянства. У пач. VIII ст. падпарадкаваны хазарамі. У 989 быў захоплены войскамі кіеўскага князя Уладзімера Сьвятаславіча. Апошні пэрыяд росквіту — 2-я пал. IX — XII ст.: пашыраны порт, будаваліся новыя храмы, выпускаліся ўласныя грошы. У сярэдзіне XII ст. трапіў пад уладу полаўцаў, з пач. XIII ст. — Трапэзундзкай імпэрыі. У 1299 разбураны ханам Нагаем, у канцы XIV ст. — Эдыгеем.

Помнікі

Археалягічныя раскопкамі (пачаты ў 1827, сыстэматычныя з 1876) выяўленыя муры, вежы, кварталы з дамамі й майстэрнямі, антычны тэатар, больш за 50 хрысьціянскіх храмаў (IV—XV ст.), нэкропаль і інш.; эпіграфічныя помнікі — прысяга хэрсанэсцаў (пач. III ст. да н. э.), дэкрэты ў гонар Дыяфанта (канец II ст. да н. э.), фрагмэнты жывапісу, мазаікі й інш..

Галерэя

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Хэрсанэс Таўрыйскі ГісторыяХэрсанэс Таўрыйскі ПомнікіХэрсанэс Таўрыйскі ГалерэяХэрсанэс Таўрыйскі Крыніцы й заўвагіХэрсанэс Таўрыйскі Вонкавыя спасылкіХэрсанэс ТаўрыйскіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РадзімічыПростыя сказыЛюдміла РублеўскаяКірыл РадзівонаўМаксім ТанкQ AwardsКанстытуцыя Беларусі19511896Бука (імя)РэшаўСельская гаспадаркаЧарнобыльская АЭССаргоўдСамілаВольфганг Амадэй МоцартМараторыйДругая сусьветная вайнаБэрсэнПорнафільмы міжрасавыяСельская гаспадарка БеларусіЛацінкаТожабеларусКараман (імя)Уладзімер МаслоўскіЯкуб ЯсінскіВольга ЧамаданаваСямейства (біялёгія)ПакістанЮры ГумянюкВыказьнікАфанасі ФіліповічЮры ГедыгольдДаўгаЛаскаценьGoogleТацяна СапачLoitumaСьляпун букавінскіЛічэбнікКунілінгусЛіцьвіныДзеяслоўІнданэзіяУкраінаПінскЗамоваСпадарСлуцкі збройны чынMelbetЛексычнае значэньнеВартавыя ісламскай рэвалюцыіРаман СкірмунтГінкга двухлопасьцевыЛютЗамакМарт (імя)Мужчына зьверхуДжынсавая рэвалюцыя14 красавікаЧарнігаўскае княстваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСайгаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаПадзелы Рэчы ПаспалітайКарлес ПудждэмонПрыслоўеЧорны сьпіс ЭўразьвязуЧарнобыльская катастрофаРодныя гоні (1927)🡆 More