Хаславічы

Хасла́вічы, Хісла́вічы — мястэчка ў Расеі, на рацэ Сажы.

Адміністрацыйны цэнтар Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3772 чалавекі. Знаходзяцца за 70 км на поўдзень ад Смаленску, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаў).

Хаславічы
лац. Chasłavičy
Хаславічы
Першыя згадкі: 1526
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Хаславіцкі
Насельніцтва: 3772 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48140
Паштовы індэкс: 216620
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 32°9′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 32.15° у. д. / 54.18333; 32.15 32°9′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 32.15° у. д. / 54.18333; 32.15
Хаславічы на мапе Расеі
Хаславічы
Хаславічы
Хаславічы
Хаславічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://admin.smolensk.ru/~hislav/

Хаславічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятых Барыса і Глеба, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

Хаславічы 
Вуліца мястэчка, 1930 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Хаславічы (Хотславичи) датуецца 1450 годам сярод пацьверджаных вялікім князем Казімерам выслуг князя Андрэя Порхаўскага ў амсьціслаўскага князя Лугвена (Сямёна). Як сяло, цэнтар воласьці, разьмешчанай паміж Крычавам і Амсьціславам, Хаславічы ўпамінаюцца ў разгранічэньнях з Маскоўскай дзяржавай 1523 году — пачатку XVII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хаславічы сталі цэнтрам нягродавага староства Амсьціслаўскага ваяводзтва. У 1620 годзе паселішча перайшло ў валоданьне Салтыковых. У XVIII ст. Салтыковы збудавалі тут царкву і сядзібу з паркам.

Пад 1710 годам Хаславічы ўпамінаюцца як мястэчка з царквой Сьвятых Барыса і Глеба, уладаньне К. Цеханавецкага. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 800 злотых (адно з найбольшых у Амсьціслаўскім ваяводзтве). 13 лютага 1754 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас прызначыў апошняга старосту хаславіцкага — Яна Цеханавецкага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хаславічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1773 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II падаравала Хаславіцкае староства таемнаму дарадцу Кохміну. Паводле рэвіскай сказкі 1778 году, у мястэчку было 2 плянавальныя цэнтры: стары — Замак, і новы — забудаваны з усіх бакоў Рынак, ад якога адыходзілі вуліцы Амсьціслаўская, Смаленская, Лызкова, Чавуская, Козараўская і Падалянская. У 1783—1785 гадох у Хаславічах было 143 будынкі; жылі ганчары, кавалі, сьлесары, краўцы, шаўцы, кушняры, кухары, сталяры. У 1784 мястэчка ўвайшло ў склад Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні.

На 1880 год у Хаславічах было 617 драўляных (171 хрысьціянскі і 446 юдэйскіх) і 1 мураваны дом, дзейнічалі цэрквы Сьвятых Барыса і Глеба (захавалася і дзейнічае) і Сьвятой Кацярыны (згарэла ў 1949 годзе), а таксама 8 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі народная вучэльня, сельская лякарня, гарбарны завод і бровар. На 1910 год у мястэчку было 603 будынкі, зь іх 3 мураваныя; працавалі валасная і мяшчанская ўправы, паштова-тэлеграфны аддзел, пазыкова-ашчаднае і пажарнае таварыствы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хаславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва Хаславічы не вярнулі БССР і перавялі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1928 годзе Хаславічы сталі цэнтрам раёну, у 1935 годзе — атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1963—1965 гадох Хаславічы ўваходзілі ў склад Манастыршчанскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 770 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 3408 чал.; 1880 год — 4361 чал. (2095 муж. і 2266 жан.), зь іх 739 праваслаўных і 3642 юдэі
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 6894 чал., зь іх шляхты і службоўцаў — 10, духоўнага стану — 7, купцоў — 30, мяшчанаў — 5947, сялянаў — 886, іншых — 14; 1931 год — 3158 чал.; 1959 год — 3785 чал.; 1970 год — 3682 чал.; 1979 год — 4451 чал.; 1989 год — 5013 чал.;
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4617 чал.; 2007 год — 4399 чал.; 2009 год — 4342 чал.; 2012 год — 3982 чал.; 2013 год — 3862 чал.; 2014 год — 3763 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3772 чал.

Інфраструктура

У Хаславічах працуюць сярэдняя і мастацкая школы, лякарня, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова

Вуліцы і пляцы

У Хаславічах у розны час існавалі вуліцы Амсьціслаўская, Замкавая, Козараўская, Лызкова, Падалянская, Смаленская і Чавуская.

Эканоміка

Ільнозавод, цагельня, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гарадзішча (XIIXIII стагодзьдзі)
  • Сядзіба Салтыковых (XIX—XX стагодзьдзі)
  • Царква Сьвятых Барыса і Глеба (1880)

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятой Кацярыны

Асобы

  • Сямён Зімніцкі (1873—1927) — тэрапэўт, прафэсар Казанскага ўнівэрсытэту
  • Аляксандар Карэў (1899—1975) — тэатральны дзяяч, рэжысэр і пэдагог
  • Юры Міхалёў (нар. 1938) — біёляг

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Хаславічы ГісторыяХаславічы НасельніцтваХаславічы ЗабудоваХаславічы ЭканомікаХаславічы Турыстычная інфармацыяХаславічы АсобыХаславічы КрыніцыХаславічы ЛітаратураХаславічы Вонкавыя спасылкіХаславічыГарадзкі пасёлакПачынакРасеяРослаўСмаленскСмаленская вобласьцьСожХаславіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэч ПаспалітаяТутэйшыя (п’еса)Базыліка Сьвятога ЭгідыяПорнасайтКампутарная сеткаПавал Дураў1874ПаэзіяВэб-сэрвэрАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўАнгельская моваТэмпэратура29 красавікаДжыліРужанецЭнцыкляпэдыяПрыказкаГейтартФартэпіянаВадзім БолбасПарнафільм у ФранцыіРусіфікацыя БеларусіСлавамір МрожакНародны Альбом1919Эразм ЦёлакПрамяністыя (таварыства)Часьціна мовыГрыгорыюс V (папа рымскі)БелсатАдзёрЗлучаныя Штаты АмэрыкіРэформа беларускага правапісу 1933 годуУладзімер КонанБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеГрамадзкі набытакБеларуская Народная РэспублікаРоварКарпацкая ЎкраінаСьпіс праектаў ВікімэдыіСьвятлана АлексіевічЧэрвеньЛацінская моваЗіновій ПрыгодзічЗлучнікТацяна СапачМарына ВасілеўскаяЖыве Беларусь!СолыПастава 69ВішымутЮрась ШамецькаМаркёрДрысьвяты (вёска)Баранавіцкі раёнПрыслоўеСказЯкасныя прыметнікіАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіАдвечным шляхамМіхаіл МураўёўТытанікАртур ВольскіГайла (імя)Уладзімер КараткевічЗямля15 красавікаТутэйшыя (фільм, 2007)Лука ДончычІтальянская мова🡆 More