Харужынцы: вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Хару́жынцы — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці.

Уваходзіць у Янушкавіцкі сельсавет. Знаходзіцца за 1,6 км ад дарогі Р58 Менск — Калачы — Мядзел і за 1,5 км ад дарогі Жодзін — Дзяніскі. Вёска расьцягнулася ўздоўж дарогі на 1,8 км.

Харужынцы
трансьліт. Charužyncy
Будынак філіі «Акопы» музэю Янкі Купалы ў Харужынцах
Будынак філіі «Акопы» музэю Янкі Купалы ў Харужынцах
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Янушкавіцкі
Насельніцтва: 26 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223124
СААТА: 6232880161
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′3″ пн. ш. 27°32′35″ у. д. / 54.2175° пн. ш. 27.54306° у. д. / 54.2175; 27.54306 27°32′35″ у. д. / 54.2175° пн. ш. 27.54306° у. д. / 54.2175; 27.54306
Харужынцы на мапе Беларусі ±
Харужынцы
Харужынцы
Харужынцы
Харужынцы
Харужынцы
Харужынцы

Этымалёгія

Назву вёска займела ад першых пасяленцаў, што служылі ў арміі харунжымі — беларуса Купрэя Макрыцкага і ўкраінца Астапа Дзявочкі.

Гісторыя

За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе на дугападобнай градзе знаходзіцца курганны могільнік X—XIII стагодзьдзяў. Могільнік уяўляе сабой 65 насыпаў вышынёй 0,4—2,0 м, дыямэтрам 3—10 м. Усе яны абкладзеныя камянямі. Значная частка курганоў на вяршынях мае западзіны глыбінёй да 0,25 м. Адзін насып раскапаны на глыбіню 2 м. Адкрыў і абсьледаваў могільнік у 1979 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

Наяўнасьць каля вёскі Харужынцы, сярод іншых месцаў, кургану з каменнай абкладкай, які лічыцца балцкай этнакультурнай прыкметай, паводле меркаваньня навукоўцаў, сьведчыць аб тым, што балты жылі ў паўднёва-заходняй частцы сучаснага Лагойскага раёну ў пэрыяд і да ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага.


Харужынцы: Этымалёгія, Гісторыя, Насельніцтва  Некалі жыў тут нейкі князь. Аднаго разу ўгнявіў яго чымсьці вядомы ва ўсёй аколіцы лірнік-жабрак, які лічыўся чараўніком. Князь загадаў слугам забіць яго і закапаць на… ўзгорку. Назаўтра ўсе крыніцы, якія білі адсюль, быстрацечная рака, што ўтварала гэтыя крыніцы, у адзін момант перасохлі. Гэта была кара за забойства лірніка-чараўніка. Харужынцы: Этымалёгія, Гісторыя, Насельніцтва 

—З народнага паданьня

Лічыцца, што легенда-паданьне менавіта аб гэтым старажытным кургане, якое Янка Купала чуў ад свайго сябра Янкі Аўлачынскага, натхніла народнага паэта Беларусі на напісаньне яго славутай паэмы «Курган».

У пачатку ХХ стагодзьдзя вёска была вядомая далёка за межамі Лагойшчыны сваімі кірмашамі. На сьвята Пакровы, 14 кастрычніка, на гандаль садавінай, гароднінай і печывам сюды зьяжджаліся жыхары Менску, Вялейкі, Даўгінава, Радашкавічаў, Заслаўя, Смалявічаў. У 1930-я гады вёска моцна разраслася і ў яе склад увайшлі хутары Ляўшова і Міхалішкі.

Насельніцтва

  • 2010 год — 26 чалавек
  • 1999 год — 37 чалавек

Харужынцы і Янка Купала

Непадалёк Харужынцаў раней быў хутар Акопы, у якім на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песьняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны геній. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сёньняшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы Марыя. Купала часта бываў у Харужынцах.


Харужынцы: Этымалёгія, Гісторыя, Насельніцтва  Раней тут жыло многа засьцянковай шляхты, часта наладжваліся кірмашы. Прыязджаючы да маці, Янка не прамінаў выпадку, каб не прыйсьці сюды, не паслухаць, аб чым гавораць людзі. Пры ім заўсёды былі папера і аловак. Пачуе што-небудзь цікавае — і абавязкова запіша. Іншы раз ён хадзіў на поле да жней або ехаў на начлег… Назіраньні над жыцьцём харужанцаў далі маладому Купалу цікавы матэрыял. Напісаная ім п’еса «Паўлінка» ўзята з жыцьця маіх аднавяскоўцаў, яе дзеючыя асобы — гэта людзі, якіх я ведаў асабіста… Харужынцы: Этымалёгія, Гісторыя, Насельніцтва 

—Жыхар Харужанцаў Ф. Сліжук. Успаміны пра Янку Купалу

У Харужынцах на тэрыторыі колішняга хутару Міхалішкі ў 1991 годзе была пабудаваная хата, у якой знаходзіцца гістарычная (літаратурна-мастацкая) частка філіі «Акопы» Літаратурнага музэю Янкі Купалы.

Для турыстаў

Даехаць да вёскі зь Менску можна са сталічнага аўтавакзалу «Маскоўскі» аўтобусам №369 «Менск — Янушкавічы» да прыпынку «Харужынцы». Філія «Акопы» Літаратурнага музэю Янкі Купалы працуе штодзень акрамя панядзелку з 10 да 17 гадзінаў.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Харужанцы» / Аўтар — Н. Капранава. — С. 633.
  • Купалаўскія сцежкі Лагойшчыны / Склад. Н. Цвірка // Дзярж. літ. музей Янкі Купалы. — Мн., 1993. — 20 с.
  • Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы // Выд. «Універсітэцкае» ― Мн., 2002. ― 36 с.
  • Зайкоўскі Э. М. Этнічная і канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве на рубяжы XIV-XV стст. // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV-XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 8-9 ліпеня 2010 г.) / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. ― Мн.: Беларуская навука, 2011. ― С. 11-25.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Харужынцы ЭтымалёгіяХаружынцы ГісторыяХаружынцы НасельніцтваХаружынцы і Янка КупалаХаружынцы Для турыстаўХаружынцы ГалерэяХаружынцы КрыніцыХаружынцы ЛітаратураХаружынцы Вонкавыя спасылкіХаружынцыВёскаДзяніскіЖодзінКалачы (Менская вобласьць)Лагойскі раёнМенскМенская вобласьцьМядзелЯнушкавіцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БойсэІван ШамякінКаса (фрызура)МалінаПрышчэпкаІксвідэаШыізмІнфармацыяАльгімонт ГальшанскіСэрвалюксБанкаўскі рахунакЭўрапейскі ЗьвязДэйвід КэмэранДэміюргПантыйскі сьляпун120-я зэнітна-ракетная брыгадаHTMLАляксей ДудараўTor BandЮрась БарысевічДзеяслоўМікола КупрэеўБелая РусьБеларускі альфабэтМінэтКейстутБеларуская моваСакавікБукельБеларуская вайсковая камісіяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПУладзімер Караткевіч.etФільмЧэлесЛічбыПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціМіхась РудкоўскіВалянціна ЦерашковаАфрыкаАтрад (біялёгія)Агар (імя)Лацінская моваНароўляМішэль АбамаБагоўкаПраўнік (часопіс)СпадніцаАла (мужчынскае імя)Швэрынскі замакЯўгенія ПфляўмбаўмБугарАлеся (часопіс)Memento moriКалоднаеВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Марат КазейІгуменЯкасныя прыметнікіМікола ПракаповічСёрэн Абю К’еркегорУкраінская моваКанапаПарнаграфія ў БеларусіСьцяг ГрузііСтарадуб🡆 More