Харкаўская Вобласьць

Ха́ркаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне.

Плошча вобласьці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Харкаў.

Харкаўская вобласьць
Харківська область
Харкаўская Вобласьць
Герб
Харкаўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Харкаў
Улучае 27 раёнаў
Найбольшы горад Харкаў
Іншыя буйныя гарады Ізюм, Чугуеў
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Губэрнатар Ігар Балута
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
2,829 млн. (6,03%, 3-е месца)
Шчыльнасьць 90,05 чал./км²
Плошча 31,415 тыс. км² (5,2%)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 236 м
Месцазнаходжаньне
Харкаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-63
Тэлефонны код +38 057
Паштовыя індэксы 61xxx, 62xxx, 63xxx, 64xxx
Інтэрнэт-дамэн kharkov.ua; kh.ua
Код аўтам. нумароў АХ
Афіцыйны сайт
Харкаўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.

На поўначы і паўночным усходзе мяжуе зь Белгародзкай вобласьцю Расеі, на ўсходзе з Луганскай, на паўднёвым усходзе з Данецкай, на паўднёвым захадзе з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе з Палтаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.

Клімат

Вобласьць ляжыць у зонах лесастэпу й стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.

Рэльеф

Вобласьць разьмешчаная ў межах Сярэднярускага й Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ляншафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.

Глебы пераважна чарназёмныя

Карысныя выкапні

Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разьлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.

Водныя аб'екты

75 % водных рэсурсаў вобласьці належаць да басэйну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — зьяўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі зьяўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсьць у вобласьці і азёры, самае вялікае зь якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласьці праходзіць канал Дняпро—Данбас.

Гісторыя

У VII—X стагодзьдзях частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласьці пацярпела ад нашэсьця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.

У 1596 року на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расейская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 року была створаная Слабодзка-Ўкраінская губэрня.

З 1919 па 1934 рр. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласьць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 року.

Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 17 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 61 мястэчка, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Tags:

Харкаўская Вобласьць Геаграфічныя зьвесткіХаркаўская Вобласьць ГісторыяХаркаўская Вобласьць Адміністрацыйны падзелХаркаўская Вобласьць2006МестаУкраінаУкраінская моваХаркаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Народны АльбомСтарое места (Ерусалім)Славамір АдамовічРужанецВікіпэдыяНор (імя)ТалачынСтарадубскі паветЭманюэль (фільм)КлеапатраМатэматыкаЛетні часПубліцыстыкаНазоўнікВалошкаУсебеларускі народны сходБерасьцеПошукавая аптымізацыяЛік2008Анатоль ВялюгінБар (элемэнт)Уладзімер Аляксеевіч АрлоўАндрэй ХадановічМікіта БуракВойшнарКунілінгус21 красавікаМінэтРатушаАндрэй Павук (актывіст)1919Нафтан НаваполацакМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)Альбэрт АйнштайнПорнгабЦэлы лікВіктар ШніпПацукПорнасайтПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіМар’ян ДуксаРадаслаў АстроўскіКанюшынаІван ШамякінБацькаўшчынаМаскваЛібанТранспартРэгіёнАлесь АркушГабрэіРасейская акупацыя БеларусіЖытаДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)ГлыбокаеСыдарМенскІнфармацыяСмаленскі паветГайла (імя)Першая віленская клясычная гімназіяАшраф МарванІнтэрнэтПаўстаньне 1863—1864 гадоўЗлучаныя Штаты АмэрыкіУладзімер Арлоў (гісторык)Беларускі клясычны правапісМаксім ТанкКрыж Сьвятога Бэнэдыкта🡆 More