Філія Нацыянальнага Дзяржаўнага Гуманітарнага Ліцэя Імя Якуба Коласа Ў Шацілавічах

Філія Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў Шацілавічах — установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў 1993—2001 гадах; першы ліцэй у Гомельскай вобласьці.

Да 1998 году называлася «Філія Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру ў Шацілавічах» (філія БГАКЦ у Шацілавічах).

Зьяўлялася часткай Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (да 1998 — Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтар, БГАКЦ), Менск. Паводле дамовы паміж БГАКЦ і Шацілавіцкім гарадзкім аддзелам адукацыі, філія фінансавалася з гарадзкога бюджэту. Адбылося 5 выпускаў (1997—2001). У 2001 годзе гараддзел адукацыі спыніў фінансаваньне, тлумачэньне — Міністэрства адукацыі не ўключыла ў новае «Палажэньне аб ліцэях» пункт пра філіі. Выкладчыкі і навучэнцы праводзілі пікеты і іншыя акцыі за захаваньне ліцэйскага навучаньня; філія была рэарганізаваная ў ліцэйскія клясы школы № 1 Шацілавічаў, якія былі выпушчаныя ў 2002—2003 гадах.

Мела агульнагуманітарны ўхіл навучаньня: паглыблена выкладаліся беларуская і замежныя мовы, літаратура, гісторыя; шэраг курсаў па выбары: другая і трэцяя замежныя мовы, уводзіны ў лёгіку, псыхалёгію, правазнаўства і г. д. Навучаньне вялося з 8—9 да 11 клясы. Навучэнцы — зь Шацілавічаў і раёну, іншых раёнаў Гомельскай вобласьці. Дырэктар — Т. В. Масьлюкоў, выкладчыкі — Л. І. Лазко, Я. П. Мухін, М. В. Цясёлкіна і іншыя. Выпускнікі паступалі пераважна на спэцыяльнасьці грамадазнаўчага кірунку ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і іншых краінаў, у тым ліку ў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны, БДУ, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, ва ўнівэрсытэты Гановэру (Нямеччына), Масачусэтсу (ЗША), у Сарбону (Парыж) і іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АдукацыяГомельская вобласьцьШацілавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ЛукашэнкаПольская моваАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіДабрыняДаніла ЖульпаАфарызмISO 3166-1Рэч ПаспалітаяГісторыя МенскуСэрыя АДотык пісі рукоюМужчына зьверхуПорнасайтОпсаВыказьнікЗямляРука (імя)1919Zuzana (зброя)Каханьне без пранікненьняВадзім БолбасТутэйшыя (п’еса)Франц КафкаКазахстанСпадчына (верш)Аляксандар МакедонскіСьвятлана АлексіевічДзень ПерамогіРэспубліка Сэрбская КраінаTor BandДарога Р43 (Беларусь)ДзьвінскДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сан-ФранцыскаЯгмінIRC2005Мадэль OSIБортніцтваПінгвіны8 сакавікаЦмокСлоўнік27 красавікаЖанна Некрашэвіч-КароткаяРод (біялёгія)Гайла (імя)Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Кірыл СтаселькаСэксуальнасьць чалавекаУсевалад ІгнатоўскіБеларуская АЭСВольга КараткевічЯнка СіпакоўЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіКамаіМарыюпальАртур ВольскіВячаслаў АдамчыкВіцебскі сшытакПарнаграфія ў ЗШАЗлучаныя Штаты АмэрыкіСтанкевіцаІгар СідарукВільгельмПарнафільмФранцішак СкарынаХарвацкая мова🡆 More