Фёдар Фёдаравіч Турук (20 лютага 1889, вёска Балотца Наваградзкага павету — 20 ліпеня 1960) — беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч.
Прафэсар (1921).
Фёдар Турук | |
Дата нараджэньня | 20 лютага 1889 або 8 лютага 1889 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 ліпеня 1960 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, гісторык |
Месца працы |
У 1915 скончыў гістарычна-філялягічны і археалягічны інстытут у Петраградзе. Выкладаў у гімназіях Менску і Масквы, а з сакавіка 1918 загадваў аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўнівэрсытэту і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве. 3 1919 працаваў загадчыкам беларускага пададдзела аддзела асьветы РСФСР; садзейнічаў выхаду ў сьвет першага зборніка Янкі Купалы на расейскай мове «Выбраныя вершы ў перакладах расейскіх паэтаў», які выдадзены ў 1919. Прымаў удзел у арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, з 1921 ягоны прафэсар. 3 1923 выкладнік Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяў Захаду ў Маскве. У 1923—1955 прафэсар ВНУ Масквы.
Аўтар працаў па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазыцыяў. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—1920).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Фёдар Турук, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.