Фёдар Крыванос: беларускі сьвятар, гісторык

Фёдар Паўлавіч Крыванос (18 жніўня 1962, Менск — 1 чэрвеня 2021) — беларускі праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.

Фёдар Крыванос
Дзейнасьцьправаслаўны сьвятар
Нарадзіўся18 жніўня 1962(1962-08-18)
Памёр1 чэрвеня 2021(2021-06-01) (58 гадоў)

Протаярэй. Кандыдат багаслоўя (2007), дацэнт Менскай духоўнай акадэміі (2011).

Жыцьцяпіс

У 1985 годзе скончыў гістфак БДУ. Хрысьціўся дарослым у менскай царкве сьвятога Аляксандра Неўскага ў 1987 годзе. Працаваў навуковым супрацоўнікам Заслаўскага музэя-запаведніка. Разам са сваім калегай, Генадзем Шэйкіным распачаў у 1989 годзе збор подпісаў з мэтай аднаўленьня царкоўнай службы ў Заслаўскай царкве ў гонар Праабражэньня Гасподняга. Неўзабаве літургічная дзейнасьць была адноўлена, а арганізатары збору подпісаў — вызваленыя з пасадаў супрацоўнікаў музэю. Быў прынятыя на працу ў Менскую епархіяльную ўправу. У 1994 годзе павянчаўся зь Ірынай Уладзімераўнай Шыпавай. У 1994 годзе мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філярэтам пасьвячоны ў дыякана, а пасьля і ў сьвятара.

Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю ў 2001 годзе і Менскую духоўную акадэмію ў 2007 годзе, шмат гадоў выкладаў у менскіх духоўных школах. Служэньне праходзіў у Сьвята-Духавым катэдральным саборы. Быў адказны за працу нядзельных школ у прыходах Менскай япархіі, працаваў у Выдавецкай радзе Беларускай праваслаўнай царквы, быў сябрам Сынадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых Беларускай праваслаўнай царквы.

Шукаў імёны і біяграфіі клірыкаў Менскай япархіі, закатаваных бальшавікамі. Справу гэтую пачаў яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Працуючы ў архіве КДБ Беларусі, айцец Крыванос азнаёміўся са шматлікімі матэрыяламі сьледчых спраў рэпрэсаваных сьвятароў і сьвецкіх вернікаў. 28 кастрычніка 1999 году Сынод Беларускага экзархату кананізаваў 23 асобы, якія прынялі пакутніцкую сьмерць за веру ў 1930–50-я гады ХХ стагодзьдзя.

Дзякуючы Крываносу стала вядома, што да 22 чэрвеня 1941 году на тэрыторыі колішняй Заходняй Беларусі "...было арыштавана 53 сьвятары, 10 з іх пазьней вызвалілі, 37 зьніклі бяз вестак і 6 памерлі і былі расстраляны"... Апошнія гады хварэў і ў 2018 годзе быў залічаны за штат, аднак не пакідаў асьветніцкай дзейнасьці: рэгулярна пісаў і публікаваў артыкулы па гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы.

Творы

Кнігі

  • 1996 — Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951 годы), Киевец: Свято-Троицкая церковь, 1996. — 100 ст.
  • 2002 — Жития священномучеников Минской епархии (1-я половина ХХ века)
  • 2007 — У Бога мертвых нет. Неизвестные страницы из истории Минской епархии (1917 — 1939 годы). — Менск, 241 ст.
  • 2006 — «Беларусь Православная: фотоальбом» /тэксты пад фота Крываноса/
  • 2011 — «Многи скорби праведным», 36 ст.
  • 2012 — Лекции по истории Православной Церкви Беларуси, Менск, ВРАТА, 238 с. ISBN 978-985-6912-07-1. Наклад 1500 аст.
  • 2013 — «Но печаль ваша в радость будет» (Ин. 16: 20). Возрождение церковной жизни в Восточной Белоруссии в начальный период немецкой оккупации (первая половина 1941 года), Жыровічы: Выдавецтва Менскай духоўнай сэмінарыі, 2013. — 64 ст. нак. 500 ас. ISBN 978-985-7028-06-1

Артыкулы

  • Таямніца Рагнеды // Беларуская мінуўшчына 1995-01

Узнагароды

  • 2002 — Прэмія «За духоўнае адраджэньне»

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Tags:

Фёдар Крыванос ЖыцьцяпісФёдар Крыванос ТворыФёдар Крыванос УзнагародыФёдар Крыванос Вонкавыя спасылкіФёдар Крыванос КрыніцыФёдар Крыванос1 чэрвеня18 жніўня19622021Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Hromadske.TVСтаніслаў МанюшкаЗьмітрок БядуляГенадзь ПашкоўКасмадром імя Сатыша ДгаванаБеларуская моваЯкасныя прыметнікіПарнафільмЧорны замак АльшанскіПолк імя Кастуся КаліноўскагаТравеньФартэпіянаРагачоўБеларуская літаратураПольшчаЛінкарДаўгерд (імя)24 красавікаЮрась БарысевічДарога Р43 (Беларусь)СлуцакЧэрвеньПастава 69Максім ГарэцкіЛізаньне похвыЦарства (біялёгія)Вагінальны сэксМіндоўгМікола ГусоўскіГомельМэдыяВікіЖывапісЗдароўеМіхась РудкоўскіСалатная цыкорыяЧасАндрэй ФедарэнкаІван ЧыгрынаўЖанчына зьверхуЧасьціна мовыТацяна СапачКунілінгусБуценьЯўгенія ПфляўмбаўмІгар БабкоўНародны АльбомКанадаРагнедаУладзімер КарватШвэцыяКарлес ПудждэмонАлесь БадакГрошыШмоняУ краіне райскай птушкіНаваполацакГеакэшынгВіктар КаліноўскіЖазэф Люі Гей-ЛюсакГарнастайБусел белыДрама (аповесьць)РасейцыГейтартЧорны замак Альшанскі (фільм)Зьміцер СаўкаГорадняКыргыстан15 красавікаВайшнорыяВольга ЧамаданаваУладзімер КараткевічБеларуская народная партызанка🡆 More