Фэлікс Стацкевіч

Фэлікс Іванавіч Стацкевіч, псэўд.

Аганёк (2 сьнежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967, Вільня) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч.

Фэлікс Стацкевіч
Фэлікс Стацкевіч
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1879(1879-12-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 чэрвеня 1967(1967-06-21) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак перакладнік
Месца працы

Біяграфія

Паходзіў зь сям’і інтэлігентаў; маці была настаўніцай, а бацька — каморнікам. Скончыў у 1913 Пецярбурскі ўнівэрсытэт.

З 1903 сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905—1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Менску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з унівэрсытэту, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы зь Цёткай, братамі Іваноўскімі, Купалам, Карусём Каганцом, Уладзімерам Самойлам і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Менску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цьвяры.

Пасьля Кастрычніцкага перавароту працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Літоўска-Беларускай ССР.

З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе каапэратараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашкавіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—1941 настаўнік у Вялейцы і Клецкім раёне.

Падчас 2-й сусьветнай вайны працаваў судзьдзём у Смаргоні, у 1944—1949 — у музэі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зьняволены. Пасьля вызваленьня ў 1950-я гады жыў у Вільні.

Пахаваны на праваслаўных могілках на Ліпаўцы.

Унёсак

Склаў «Эспэранта-беларускі слоўнік». Пераклаў з польскай мовы на эспэранта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасьць».

Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва).

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фэлікс Стацкевіч БіяграфіяФэлікс Стацкевіч УнёсакФэлікс Стацкевіч БібліяграфіяФэлікс Стацкевіч КрыніцыФэлікс Стацкевіч ЛітаратураФэлікс Стацкевіч Вонкавыя спасылкіФэлікс СтацкевічВільняШчучын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

60 да н. э.ПінскНавіныFTPВольныя матэрыялыЛюбоўІсус ХрыстосНаваградзкі паветSakramantАвечкаКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)Хартыя’97Першая сусьветная вайнаУладаІксвідэаЛіцьвіныРусэБільманІмёны ліцьвінаўВіктар ШымукПрастытуцыяКастусь КаліноўскіСпадчына (верш)Мяцеж ГлінскіхРазмаўляем па-беларускуПасланьне да рымлянаўПольшчаСваяцтваFacebookСакрат ЯновічРэформа беларускага правапісу 1933 годуЦмокГрамадзкі набытакСьцяг ЛібііБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)Язафат КунцэвічЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаБірштаныКальварыя (прадмесьце)Ігар ІваноўВаляр’ян ЯнушкевічВялікі ЛёнданНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы1919Макс ШчурЛерыцкі раёнБелавеская пушчаГданскі аддзел БГКТКапузаПэкарыевыяТрыбадызмСмаленскГазлайтынгНафтан НаваполацакМікалай Ян МанугевічBlogger19 красавікаЖывёлыВялікае Княства ЛітоўскаеЯнуш Скумін ТышкевічЛеў XГорадАлмазСямейства (біялёгія)Беларуская моваБрэст (неадназначнасьць)🡆 More