Фэдэрацыя Прафсаюзаў Беларусі

27°32′42″ у. д. / 53.91083° пн. ш.

27.545° у. д. / 53.91083; 27.545

Фэдэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі — аб’яднаньне 15 прафэсійных зьвязаў Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1990 году.

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Абрэвіятура ФПБ
Папярэднік Беларуская рэспубліканская рада прафсаюзаў
Дата ўтварэньня 6 кастрычніка 1990 (33 гады таму)
Тып прафэсійнае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта абарона зацікаўленасьцяў чальцоў прафэсійных зьвязаў
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 21
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства РКРКППГА, Сусьветная фэдэрацыя прафсаюзаў
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Юры Сянько
Намесьнікі Алена Манкевіч, Мікалай Мацюкевіч
Міжнародная сакратарка Ганна Варфаламеева
Кіроўны орган Рада
Зьвязаныя кампаніі «Беларустурыст», «Белпрафсаюзкурорт»
Колькасьць валянтэраў 4 мільёны (2021 год)
Сайт fpb.1prof.by

З траўня 1991 году падтрымлівае агульнае пагадненьне з урадам Беларусі, з траўня 1992 году — трохбаковае пагадненьне з урадам ды аб’яднаньнямі наймальнікаў. На 2021 год ФПБ налічвала звыш 4 млн чалавек, якія складалі 96 % задзейнічанага ў гаспадарцы насельніцтва Беларусі.

Будова

На 2021 год Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўлучала 15 галіновых аб’яднаньняў працаўнікоў: 1) аграпрамысловага комплексу; 2) адукацыі і навукі; 3) аховы здароўя; 4) банкаўскіх і фінансавых працаўнікоў; 5) будаўніцтва і прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў; 6) гандлю, спажывецкай каапэрацыі і прадпрымальніцтва; 7) галінаў прамысловасьці; 8) дзяржаўных установаў; 9) культуры, інфармацыі, спорту і турызму; 10) лесу і прыродакарыстаньня; 11) мясцовай прамысловасьці і камунальна-побытавых прадпрыемстваў; 12) сувязі; 13) транспарту і камунікацыяў; 14) хімічнай, горнай і нафтавай галінаў; 15) энэргетыкі, газавай і паліўнай прамысловасьці.

Уласнасьць

На 2021 год Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) належалі: унітарныя прадпрыемствы «Беларустурыст», «Белпрафсаюзкурорт» і «Дом прафсаюзаў», Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, выдавецтва «Праф-прэс» (у тым ліку тыднёвік «Беларускі час» і «Новае радыё») і Спартовы клюб ФПБ (з аддзяленьнямі ў абласных цэнтрах). У вядзеньні ФПБ знаходзілася 13 здраўніцаў, 8 гасьцініцаў і 9 базаў адпачынку. Пагатоў, Спартклюб ФПБ улучаў 111 дзіцяча-юнацкіх спартовых школ (ДЮСШ), зь іх 69 алімпійскага рэзэрву (ДЮСШАР): 17 у Берасьцейскай вобласьці, 13 у Віцебскай, 14 у Гарадзенскай, 21 у Гомельскай, 13 у Магілёўскай, 16 у Менскай вобласьці і 17 у Менску.

Мінуўшчына

5—6 кастрычніка 1990 году адбыўся І зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), які зацьвердзіў Статут. У траўня 1991 году падтрымлівае ФПБ заключыла 1-е агульнае пагадненьне з урадам Беларусі, з траўня 1992 году — трохбаковае пагадненьне з урадам ды аб’яднаньнямі наймальнікаў. У 1997—2004 гадох Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі мела сваіх прадстаўнікоў ва ўрадзе ды калегіях Міністэрства працы, Міністэрства па кіраваньню дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сацыяльнай абароны, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры і Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі. У 2002 годзе ФПБ аднавіла стасункі з Сусьветнай фэдэрацыяй прафсаюзаў (Грэцыя). У 2003 годзе ахоплівала больш за 90% працаўнікоў. Зь 2003 году ФПБ пачала ўдзельнічаць у Міжнароднай канфэрэнцыі працы, якую ладзіць Міжнародная арганізацыя працы (Швайцарыя). 1 траўня 2004 году ФПБ заснавала «Новае радыё». У лістападзе 2004 году на прапанову ФПБ урад Беларусі пагадзіўся ўсталяваць мінімальны заробак на ўзроўні пражытковага мінімуму.

За 2002—2006 гады ахоп працаўнікоў удзелам у ФПБ вырас з 89,8 % да 94,1 %, а студэнтаў і навучэнцаў — з 89,7 % да 90,7 %. За 2002—2007 гады лік сябраў ФПБ вырас на 150 000 чалавек і перавысіў 4 млн сябраў. Сярод іх доля працаўнікоў склала 85,8 %, студэнцтва і навучэнцаў вучэльняў — 8,8 % і непрацоўных — 5,4 %. На 2005 год каля 12 % кіраўнікоў першасных прафсуполак складала моладзь у веку да 30 гадоў. За 2005 год звыш 2,5 млн чалавек прынялі ўдзел у прафсаюзных сходах, на якіх сярэдняя яўка склала 81 %. У 2005 годзе прадстаўнікі ФПБ увайшлі ў калегіі 14 міністэрстваў і 3 дзяржаўных камітэтаў Беларусі. На прапанову ФПБ у сакавіку 2006 году пеню за пратэрміноўку аплаты камунальных паслуг панізілі з 0,5 % да 0,3 % за дзень. 29 лістапада 2005 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1342 «Аб унясеньні дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паводле якога вызваліў установы культуры ФПБ ад патрэбы атрымліваць пасьведчаньне на такую дзейнасьць і ад выплаты ПДВ. За 2005—2006 гады 614 (48 %) з 1260 першасных суполак ФПБ стварылі на прыватных прадпрыемствах, на якіх прыпала 30 954 (41 %) з 74 591 новых сябраў. 19 сакавіка 2006 году А. Лукашэнка на прапанову ФПБ падпісаў Указ № 154 «Аб вызваленьні ад абкладаньня падаткам на дададзеную вартасьць абарачэньня па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэньне і аздараўленьне насельніцтва», паводле якога ад ПДВ вызвалілі здраўніцы ФПБ. 2 чэрвеня 2006 году А. Лукашэнка на прапанову ФПБ падпісаў Указ № 369, паводле якога абавязаў наймальнікаў працягваць кантракт з бацькамі дзяцей да 3 гадоў да дасягненьня імі 5 гадоў пры выхадзе такіх бацькоў з адпачынку па доглядзе за немаўлятамі. На лістапад 2006 году Рада ФПБ налічвала 235 чалавек, а яе Прэзыдыюм — 25 сябраў. На 1 студзеня 2007 году Прававая інспэкцыя працы ФПБ налічвала 111 чалавек, у тым ліку 106 праўнікаў. На 1 сакавіка 2007 году ў 28 галіновых прафсаюзаў ФПБ уваходзіла 23 046 першасных суполак.

На сакавік 2011 году ФПБ налічвала 4 мільёны чалавек. За 2020 год прававая інспэкцыя ФПБ звыш 400 разоў прадстаўляла зацікаленасьці працаўнікоў у судзе. У выніку каля 80 звольненых вярнулі на працу і працаўнікам выплацілі 4,8 млн рублёў (1,95 млн даляраў ЗША) затрыманай зарплаты. У студзені 2021 году кіраўніцтва ФПБ зьвярнулася ў Раду па правах чалавека ААН (Швайцарыя) са скаргай на гаспадарчыя абмежаваньні з боку Эўразьвязу. 29 студзеня 2021 году старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў: «26 студзеня мы апублікавалі калектыўны адкрыты ліст аб нязгодзе працоўных Беларусі з увядзеньнем эканамічных санкцыяў. Літаральна за тры дні 1 113 000 працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацыяў краіны падпісалі гэты ліст. Людзі з розных галінаў па ўсёй краіне, задзейнічана больш за 21 тыс. першасных прафсаюзных арганізацыяў». Сабраныя подпісы меркавалі адправіць у Раду Эўрапейскага Зьвязу (Бэльгія). 5 жніўня 2021 году старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў: «мы за год больш як 2,9 тыс. арганізацыяў стварылі ў прыватным сэктары эканомікі». 24 лістапада 2021 году намесьнік старшыні ўраду Беларусі Юры Назараў, старшыня ФПБ Міхаіл Орда і старшыня Канфэдэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі Анатоль Харлап падпісалі Генэральнае пагадненьне на 2022—2024 гады.

Старшыні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фэдэрацыя Прафсаюзаў Беларусі БудоваФэдэрацыя Прафсаюзаў Беларусі УласнасьцьФэдэрацыя Прафсаюзаў Беларусі МінуўшчынаФэдэрацыя Прафсаюзаў Беларусі КрыніцыФэдэрацыя Прафсаюзаў Беларусі Вонкавыя спасылкіФэдэрацыя Прафсаюзаў БеларусіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Смаленская рэспублікаПарнаграфія ў БразылііЕрусалімСьцяг БеларусіБеларусыХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіСпорт21 красавікаВялікабрытаніяНазоўнікШчучынВіцебскБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Сьпіс стагодзьдзяўСьвятлана АлексіевічВікіпэдыяЛявон ВольскіСтаніслаў ВалодзькаЯпоніяСкамонтЛюблінТурфанЦмокВікіцытатнікМасква@Янка СіпакоўУправа КДБ па Гомельскай вобласьціМіхась БашлакоўКанстытуцыйны суд СлаваччыныМінэтДубрава (Маладэчанскі раён)ТаполяІмёны ліцьвінаўСэнт-Катарынз1923ПашпартСутартЗнакі прыпынкуБеларуская ВікіпэдыяВікікнігіБеларускі нацыянальны стройПалестынаАльгерд (імя)ЛёнданДамоваКанюшынаАлесь БадакВагінальны сэксМікола МаляўкаВінцук ВячоркаБлогБеларускі клясычны правапісСавілаЕва Вежнавец1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаДжынсавая рэвалюцыяДзірманГабрэіМікола ПапекаОйча нашКазахстанДзень ЗямліЖутаўтГанна ЧапманПацукНафтан НаваполацакРусьКастрычнікДаўгерд (імя)Канстытуцыя БеларусіГенадзь КарпенкаВугоршчынаМураўёўкаЯнка Маўр🡆 More