Францішак Савіч: палескі паэт, публіцыст

Францішак Андрэевіч Савіч (1815, в.

Вяляцічы, Пінскі павет, Менская губэрня — 1845, мястэчка Янушпаль, Валынская губэрня) — палескі публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, папярэднік Кастуся Каліноўскага.

Францішак Савіч
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Адам Ге́льгет
Нарадзіўся 1815(1815)
Вяляцічы, Пінскі павет, Менская губэрня (цяпер — Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці)
Памёр 1845(1845)
Янушпаль, Жытомірскі павет, Валынская губэрня (цяпер — г. Іванопаль Жытомірскай вобласьці
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт
Мова польская мова, беларуская мова і украінская мова

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска ў сям’і ўніяцкага сьвятара. Рана страціў бацьку. Вучыўся пасьпяхова, у апошнія гады адначасова з вучобай працаваў хатнім настаўнікам. 9 чэрвеня 1833 атрымаў за № 91 пахвальнае пасьведчаньне аб сканчэньні Пінскага павятовага вучылішча. Сёлета ж паступіў у Віленскую мэдыка-хірургічную акадэмію на казённы кошт. На станаўленьне грамадзянскіх поглядаў Ф. Савіча моцны ўплыў аказаў наглядчык Пінскай павятовай вучэльні Францішак Махніцкі.

Дэмакратычнае таварыства

У акадэміі збліжаецца з украінцам Янам Загорскім. Паступова вакол іх гуртуецца кола аднадумцаў і ў 1836 сумесна зь сябрамі Ф. Савіч арганізоўвае таемнае студэнцкае «Дэмакратычнае таварыства» (першапачатковая назва — «Крыж і Эвангельле»), якое аб’ядноўвала некалькі сот чалавек. Сябры таварыства лічылі сябе прадаўжальнікамі справы філяматаў і філярэтаў.

Ф. Савіч быў абраны за сакратара і скарбніка. Неўзабаве напісаў для таварыства статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-праклямацыю «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам». Задачамі таварыства Статут абвяшчаў барацьбу зь беззаконьнем, аказаньне дапамогі абяздоленым, узьдзеяньне на моладзь з мэтаю выхаваньня сумленных і справядлівых грамадзянаў. Ф. Савіч адзначаў:

Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць  Паўстаньце ў імя растаптаных правоў чалавека!.. Сьцеражыцеся, браты, пастак. Уводзяць нас у марнатраўства, называючы яго старадаўняй польскай вялікадушнасьцю, насаджаюць п'янства і бязьдзейнасьць пад імем гасьціннасьці... Хочуць нас падкупіць золатам, кладучы на вагі яго дабрачыннасьці, свабоду, асабістую годнасьць, хто ж можа з спакойным сэрцам браць шчадроты жыцьця за такую дарагую плату... Прыстасоўваючы нас да рабства, дазваляюць і загадваюць нам быць дэспатамі Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць 

Пра ідэі вызваленьня роднага краю сьведчыць і тэкст Савічавае ўлёткі «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам, або Якое наша становішча і што ў цяперашні час трэба рабіць людзям дабрадумным»:

Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць  Будзем загартоўваць дух, працаваць да канца жыцьця! Хто ведае, дзе і як суджана нам памерці? Магчыма, не адзін з нас сканае пад рукою ката! Але няхай і сьмерць яго будзе працягам барацьбы за свабоду! I з вышыні шыбеніцы, як з высокага трона, павінен заклікаць: паўстаньце, народы! Паўстаньце ў імя растаптаных правоў чалавека! Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць 

У гэтым часе Ф. Савіч клапоціцца аб колькасным пашырэньні таварыства: перапісвае шматлікія праклямацыі, разважаньні і супрэчкі замежных аўтараў, чытае і прапагандуе вызваленчыя ідэі на таменых сходах. Сябра Ф. Савіча па акадэміі Мацьвей Лавіцкі адзначаў, што «ў гэты час ён ужо быў другім Занам». Паступова «Дэмакратычнае таварыства» набывае выразную палітычную накіраванасьць. Свае аддзяленьні арганізацыя мела ў розных гарадох, у тым ліку і ў Пінску. Таварыства стала шматлікай і ўмела закансьпіраванай рэвалюцыйнай арганізацыяй: прыём новых прыхільнікаў адбываўся выключна па рэкамэндацыі, радавыя ўдзельнікі тайнага таварыства ня ведала ўсіх чальцоў, для перапіскі карысталіся «сымпатычным» чарнілам, прыняты былі ўмоўныя псэўданімы і назвы: Савіч — Адам, Загорскі — Яцэк, арганізацыйнае ядро таварыства — Клевань, Вільня — матка, Ашмяны — піўная, Менская губэрнястадола, Віленская губэрня — халупа і інш.

Улетку 1837 Ф. Савіч пазнаёміўся з польскім барацьбітом і ўдзельнікам паўстаньня 1830—1831 гадоў Шыманам Канарскім. Сустрэча кансьпіратараў адбылася ў маёнтку Лысава (цяпер Маневіцкі раён Валынскай вобласьці). Неўзабавае віленскае «Дэмакратычнае таварыства» ўступіла ў «Садружнасьць польскага народа» ў якасьці ягонага радыкальнага крыла пад назваю «Маладая Польшча».

Увесну 1838 Ф. Савіч спрабаваў арганізаваць уласную друкарню. Каб знайсьці чалавека, на імя якога можна было выпісаць з Жэнэвы друкарскую машыну, у траўні 1838 у Вільню прыехаў і Шыман Канарскі, аднак тут на яго сьлед натрапіла паліцыя. З дапамогай Ф. Савіча, Ш. Канарскі тайком выехаў зь Вільні, але 27 траўня 1838 быў затрыманы паліцыяй па дарозе на Ашмяны, на паштовай станцыі Крыжоўка.

Ссылка

1 чэрвеня 1838 быў арыштаваны і Ф. Савіч за ўдзел у незаконнай арганізацыі. У зьняволеньні напісаў на польскай мове «Споведзь». Дасьледнікі лічаць, што ў ёй адчуваецца моцны ўплыў «Кнігі народа польскага і польскага пілігрымства» Адама Міцкевіча. Сьледзтва цягнулася больша восем месяцаў. Утрымліваўся ў Віленскім базыльянскім кляштары. Сучасьнікі сьведчаць, што за ўвесь час сьледзтва Ф. Савіч атрымаў 12 тысячаў бізуноў, часта сядзеў у карцары. Допыты вёў старышня сьледчай камісіі князь Трубяцкі, улюбёнымі словамі якога былі: «Врешь, поросёнок!». Ф. Савіч падрабязна апісаў катаваньні ў часе зьняволеньня:

Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць  Трубяцкі ў часе допыту рабіўся шалёным і разьюшаным, тузаў за валасы, біў па твары кулаком, валіў на зямлю, біў і таптаў нагамі, пакуль вязень не абліваўся крывёю. Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць 

У лютым 1839 сьледзтва было скончана. 14 лютага 1839 высланы на Каўказ у салдаты без выслугі.

Разам зь іншымі арыштантамі пешшу адпраўлены ў Стаўрапаль праз Чарнігаў, дзе захварэў. Там вывучаў горскія мовы, зблізіўся з палонным горцам Алі, якія даў яму рэкамэндацыйныя лісты ў Тыфліс. Па выздараўленьні канваяваны ў Апшэронскі пяхотны полк у Кізьляры, затым у Дэрбент і нарэшце ў Тыфліс. Тут беспасьпяхова спрабаваў уцячы. У траўні 1840 знаходзіўся ў крэпасьці Жыранчы на Касьпійскім моры, дзе выконваў таксама і абавязкі лекара. Затым ізноў вярнуўся ў Кізьляр. Тут адзін з армянскіх купцоў параіў яму ўцячы за мяжу праз таганрог і даў адрас брата. 22 красавіка 1841 інсцэніраваў самагубства (пакінуў на беразе р. Церак адпаведную запіску і вопратку). Спачатку дабраўся да Таганрога, але затым накіраваўся на Ўкраіну, каб адтуль трапіць у Румынію. У Балтах (Адэская губэрня) захварэў і быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым імем прасядзеў у турме Тыраспаля. У 1843 адпраўлены санітарам у Чарнігаўскі батальён унутранай варты. З дапамогай фэльчара, якому аказаў паслугі сваімі мэдычнымі ведамі, увесну 1844 зноў уцёк, дабраўся да Кіева, адтуль накіраваў у Бярдычаў, аднак па дарозе вывіхнуў нагу і вымушаны быў пад імем доктара Гельгега затрымацца ў мястэчку Янушпаль на Жытоміршчыне. Адкрыў у мястэчку лекарскую практыку і праславіўся як надзвычай умелы лекар. У 1845 заслужыў поўны давер мясцовых уладаў і атрымаў замежны пашпарт. Аднак у часе пошасьці халеры, выконваючы мэдычныя абавязкі, захварэў. Перад сьмерцю пасьпеў напісаць успаміны, якія разам са «Споведзьдзю» перадаў паэту А.Грозе. Гэтыя творы пазьней апублікаваў Э. Геленіюш (Іваноўскі).

Пахаваны ў Астрожку на Чарнігаўшчыне.

Постаць

Сябра Ф. Савіча Мацьвей Лавіцкі ўспамінаў асаблівыя рысы характару свайго паплечніка:

Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць  Па складзе думак быў ён вядомы з добрага боку, пры гэтым валодаў шчасьлівым дарам ня толькі падабацца, але і здабываць павагу кожнага, і таму знаёмыя міжволі адкрываліся перад ім... Быў ён таксама актыўным, стараўся схіліць да свайго складу думак і пераканаць у сваіх поглядах. Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць 

Творчасьць

Творчая спадчына Ф. Савіча невялікая: гэта яго працы, напісаныя для «Дэмакратычнага таварыства»: «Прынцыпы дэмакратызму», «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам», «Споведзь», мэмуары і верш «Там блізко Пиньска, на шыроком полю…». Мэмуары ахопліваюць дзяцінства і юнацтва, віленскі пэрыяд і службу на Каўказе.

Найбольшая літаратурная актыўнасьць Ф. Савіча прыпадае на час вучобы ў Вільні. Сам паэт прызнаваўся, што ў час навучаньня ў акадэміі крыху займаўся літаратурай, пісаў прозу і вершы, нават меркаваў, што было сярод напісанага нешта і таленавітае.

Польскія гісторыкі (Б. Ліманоўскі, А. Гілер і іншыя) сьведчаць, што беларускія вершы Ф. Савіча распаўсюджваліся рукапісамі па Беларусі і Ўкраіне, многія зь іх сталі папулярнымі на Піншчыне, дзе яны бытавалі сярод сялянства, перадаваліся вусна і сьпяваліся як народныя. Э. Паўловіч успамінае, што ён верш Савіча «Там блізко Піньска...» чытаў сваім сябрам, і гэты твор зрабіў на іх моцнае ўражаньне:

Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць  Калі скончыў той поўным мужнай сілы і прастаты верш, адным пачуцьцём прыяцелі паднялі тост у гонар Савіча: «За дружбу і сяброўства!» Францішак Савіч: Біяграфія, Постаць, Творчасьць 

Бібліяграфія


Ушанаваньне памяці

У гонар Францішка Савіча названая адна з вуліцаў Пінска. Польская пісьменьніца Вераніка Трапачынская-Огаркова ўпамінае імя Францішка Савіча ў сваім рамане «Лясныя долы».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Францішак Савіч БіяграфіяФранцішак Савіч ПостацьФранцішак Савіч ТворчасьцьФранцішак Савіч БібліяграфіяФранцішак Савіч Ушанаваньне памяціФранцішак Савіч КрыніцыФранцішак Савіч ЛітаратураФранцішак Савіч Вонкавыя спасылкіФранцішак СавічВяляцічы (Берасьцейская вобласьць)Кастусь КаліноўскіМенская губэрняПінскі павет (Расейская імпэрыя)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь ЖукХарвацкая моваМаркетынгАнатоль ЗэкаўМараторыйКанстытуцыя ССРБ 1919 годуАляксандар МакедонскіЧорная дзіркаПробашчЭўропаБабёрВіцебскі сшытакШпакСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБярозка (часопіс)Дарога Р43 (Беларусь)ВіялянчэльПрыслоўеФіліпіныКастусь КаліноўскіІгнат ДамейкаСубэтнасЛацкая моваРэч ПаспалітаяРожаваЖыве Беларусь!29 красавікаПавал ДураўМікола ГусоўскіСахалінская вобласьцьМікола ПапекаМіра (імя)Макс ШчурЗафіраБанкаўскі рахунакЧэлесУсевалад ІгнатоўскіМікола МаляўкаДжынсавая рэвалюцыяАўстралія2024Ян ЦывінскіСельская гаспадаркаСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануРэспубліка Сэрбская КраінаУзвышша (часопіс)ПасталыАндрэй ФедарэнкаМаркёрЖомайдзь (Клецкі раён)Альгерд БахарэвічАнгельская моваПольшчаЛесВялікае Княства Літоўскае22 красавікаЛеў СапегаІталіяРасейцыНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Швэдзкая моваКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутАршанскі чыгуначны вузелЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіМішэль ВайлдЛюдміла СільноваЛюдміла Рублеўская🡆 More