Францішак Багамолец

Францішак Багамолец (па-польску: Franciszek Bohomolec; 19 студзеня 1720, Віцебскае ваяводзтва — 24 красавіка 1784) — драматург, выдавец, публіцыст і паэт.

Лічыцца заснавальнікам сучаснай польскай камэдыі.

Францішак Багамолец
Францішак Багамолец
Францішак Багамолец
Францішак Багамолец
Герб «Багорыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 студзеня 1720
Памёр 24 красавіка 1784
Пахаваны
Род Багамольцы
Бацькі Павел Юзаф Багамолец[d]
Дзейнасьць пісьменьнік, драматург, мовазнаўца, паэт

Біяграфія

Прадстаўнік беларускага шляхецкага роду Багамольцаў гербу «Багорыя». Брат Я. Х. Багамольца.

Па сканчэньні Віленскай акадэміі, дзе ўступіў у ордэн езуітаў (1737), нейкі час працаваў настаўнікам. Потым працягваў адукацыю ў Рыме (1747—1749). Выкладаў рыторыку ў Віленскім, з 1751 у Варшаўскім калегіюме, дзе кіраваў тэатрам і ўзначальваў бібліятэку. Быў пракуратарам Мазавецкай правінцыі езуіцкага ордэна (1765—1766 і 1771—1773).

Згуртаваў вакол сябе прыхільнікаў мастацтваў і рэформаў, г.зв. «кузьню Багамольца». У 1760-я рэдагаваў і выдаваў шэраг газэтаў, у 1765—1768 разам з І. Красіцкім узначальваў рэдакцыю часопіса «Monitor» («Часопіс»). 3 1762 кіраваў езуіцкай друкарняй (па 1773 перайшла да караля і вялікага князя).

Творы

Францішак Багамолец 
Ф. Багамолец. Мастак Г. Гіршэль, 1850

У камэдыях «Шлюб з календара», «Добры пан», «Чары», «Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Старушкевіч» і інш. з пазыцыяў памяркоўнага Асьветніцтва крытыкаваў норавы ў Рэчы Паспалітай, заганы шляхты.

Выдаваў пераклады твораў антычных пісьменьнікаў, Я. Каханоўскага, С. Ажахоўскага, М. К. Сарбеўскага і інш. У сэрыі «Збор польскіх гісторыкаў» («Dziejopisy Polski», т. 1—4, 1764—1788) апублікаваў хронікі М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, М. Кромэра, А. Гваньіні.

Пераклаў на польскую мову кнігу «Розныя лісты... з Азіі, Афрыкі і Амэрыкі ад місіянэраў Таварыства Езуса» (Варшава, 1767).

Зьбіраў беларускія прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў папоўніць зборнік С. Рысінскага.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Францішак Багамолец БіяграфіяФранцішак Багамолец ТворыФранцішак Багамолец КрыніцыФранцішак Багамолец ЛітаратураФранцішак Багамолец Вонкавыя спасылкіФранцішак Багамолец1720178419 студзеня24 красавікаВіцебскае ваяводзтваПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Шмоня880-я да н. э.Леанід АнфімаўЛеў ВыгоцкіУнівэрсальны каардынаваны часГміна Вялікія ЭйсмантыБераЭміль Гэгле СвэнсэнІван Віткоўскі1946Зьдзецельскі раёнЮнісонГенадзь КарпенкаУсебеларускі народны сходЯнка СіпакоўЯпоніяГіяцынт АльхімовічВетразьПохваМагілёўНаваградзкі паветНью-Ёрк1988Высокі РынакНацыянальная баскетбольная асацыяцыяЛаўры Крыстыян РэландэрГорадняІрляндцыБірштаныЖанчына з жанчынайПункт (баскетбол)Аэрапорт ПрышціныБеларуская ВікіпэдыяПраблема 2038 годуDarožnaja sietkaGoogleHTMLАпошні з магіканаўКазімер АльхімовічМастурбацыяЭнэіда навываратHromadske.TVГенадзь ПашкоўПаспалітае рушэньнеПахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)ВікіцытатнікБудынакЗборная Новай Зэляндыі па футболеRSS1447Парнаграфія ў ЧэхііГедымінас КіркіласЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)ЗАльбэрт ГорЛясныя братыСтудзеньРуды лесГальшанскі замак🡆 More