Фотаапарат

Фотаапара́т (скарочана ад фатаграфічны апарат, фатакамэра) — оптыка-мэханічная прылада для фіксацыі аптычнай выявы пэўнага аб’екту на сьвятлоадчувальным слоі фатаграфічнага матэрыялу — спэцыяльнага носьбіту (звычайна фатастужцы або ў форме кампутарнага файлу на электроннай карце памяці).

Фотаапарат
Фатакамэры, ад вялікай стужкавай да кампактнай лічбавай

Тэрмін фатакамэра паходзіць ад лац. camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фатакамэры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прастакутная скрынка зь вельмі маленькай адтулінай у адной са сьцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб’ектыва, camera obscura можа фармаваць выяву (досыць нізкай якасьці па сучасных стандартах) на процілеглай сьценцы. Такія камэры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.

Экспанаваньне фотаматэрыялу ажыцьцяўляецца напрацягу пэўнага прамежку часу, які завецца вытрымкай.

У фотаапаратах з фатастужкай спачатку атрымліваецца скрытая выява. Пасьля хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі атрымліваюць бачную нэгатыўную (нэгатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву. Выключэньнем зьяўляюцца фотаапараты фірмы Polaroid, якія зьявіліся ў 1948 годзе і рабілі імгненныя фота.

Часткі фотаапарата

Фотаапарат 
Разрэз лютэркавага фотаапарата. 1 — Пярэдняя лінза, 2 — унутраныя лінзы, 3 — дыяфрагма, 4 — затвор, 5 — фатастужка, 6 — вушка для рамня, 7 — кнопка спуску затвору, 8 — рэгулятар хуткасьці вытрымкі, 9 — экспаномэтар, 10 — відашукальнік, 11 — гняздо для лямпы-успышкі, 12 — колца для наладкі фокусу, 13 — пяцігранная прызма, 14 — люстэрка

Асноўныя:

  • святлонепранікальная камэра (уласна фатакамэра)
  • здымальны аб’ектыў
  • фатаграфічны затвор
  • відашукальнік
  • касэта з фатастужкай.

Дадаткова фотаапарат можа быць абсталяваны адаптэрам, блендай, экспаномэтрам, лямпай-успышкай і інш.

Тыпы фотаапаратаў

  • агульнага прызначэньня (для аматараў і прафэсіяналаў);
  • спэцыяльныя (рэпрадукцыйныя, для аэрафатаздымкі, фотатэадаліты і інш.).

На Беларусі фотаапараты вырабляюць «Менскі мэханічны завод імя Вавілава» і завод «Зэніт» у Вялейцы, якія знаходзяцца ў складзе «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня» («БелОМА»).

Гісторыя

Першапачаткова фатакамэры, якія выкарыстоўваліся для атрыманьня фатаздымкаў на фатастужках ці фотапласьцінках, не былі аўтаматычнымі. Сьвятлоадчувальнасьць фатастужак у 19 стагодзьдзі была слабой і для атрыманьня выразнага фатаздымку неабходна было рабіць вельмі працяглую экспазыцыю ў некалькі хвілін. Таму ад фатографа патрабавалася рукой адкрыць аб’ектыў фатакамэры на пэўны прамежак часу. Першая прылада для стварэньня дагератыпаў, створаная ў 1839 годзе, увогуле была стацыянарнай і выкарыстоўвалася пераважна прафэсіяналамі. Першая партатыўная фатакамэра была выпушчаная фірмай Kodak у жніўні 1888 году. Гэта стала магчыма дзякуючы вынаходніцтву Джорджа Істмана — гінкай і трывалай фатастужцы. Можна казаць, што тады пачалася сапраўдная рэвалюцыя і стала папулярнай аматарская фатаграфія. Працяглы час на рынку фотаапаратаў ва ўсім сьвеце панавала кампанія «Eastman Kodak», пакуль у 1984 годзе не зьявіўся канкурэнт «Fuji Photo Film» (Японія). Японская кампанія праводзіла агрэсіўную коштавую палітыку, у выніку чаго з 1984 году да 1990 году доля Fuji на рынку ЗША павялічылася ад 0 да 18,8%.

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Фотаапарат  Фотаапаратысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Фотаапарат Часткі фотаапаратаФотаапарат Тыпы фотаапаратаўФотаапарат ГісторыяФотаапарат ГалерэяФотаапарат Глядзіце таксамаФотаапарат КрыніцыФотаапарат Вонкавыя спасылкіФотаапаратФатаграфія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГорадняЛіцьвіныГепардГрупавы сэксКрыж Сьвятога БэнэдыктаЛорд-канцлерВадзім СаранчукоўЮлі ТаўбінЗьміцер БартосікСмаленская рэспублікаМіхась ДаніленкаБеларуская ВікіпэдыяМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашАрхангельскБурбалка даткомаўКультура (тэлеканал)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДрама (аповесьць)Шахцёр СалігорскЗоя КоўшСлавянеКазахстанАрцём ДрабатовічРасейская моваКвэбэкБуда (будызм)Апавядальны сказПолацакOperaФранцускі пацалунакЛякарняАндрэй ДынькоМіхась БашлакоўВэб-дызайнВойцех Манівід (сын Івана)ВіцебскЛявон ВашкоМар’ян ДуксаЯўгенія ПфляўмбаўмЯдзерная зброяДзьмухавецМураўёўкаКастрычнікАнілінгусСвабодаЭлектронікаМіхал ВітушкаБерасьцеСямейныя традыцыі славян (манэты)МэдыяВікіГрэбляФэльдмаршал (Швэцыя).orgПлоцевы актАдам МіцкевічАдвечным шляхамЦьвёрды дыскЧас UnixMP3ВікіГарбатаБабёрБлакітная валошкаСувэрэнная дзяржаваУладзіслаў СыракомляКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуКальварыйскія могілкі22 красавікаНаваполацакПашпартРусіфікацыя БеларусіЛявоніхаДаўгерд🡆 More