Фондавая Біржа Малдовы

28°44′35″ у. д. / 47.04417° пн. ш.

28.74306° у. д. / 47.04417; 28.74306

«Фо́ндавая бі́ржа Малдо́вы» («ФБМ») — біржа ў Кішынёве, заснаваная ў сьнежні 1994 году.

«Фондавая біржа Малдовы»
рум. Bursa de Valori a Moldovei
Тып фондавая
Разьмяшчэньне Кішынёў, Малдова
Заснаваная 1994 (29 гадоў таму)
Ключавыя асобы Карнэліў Доду, Сяргей Чабатар
Валюта малдоўскі лей
Колькасьць лістынгаў 48 (2021 год)
Аб'ём Фондавая Біржа Малдовы103,161 млн леяў (2020 год; (5,956 млн $)
Індэксы CNPF
Сайт bvm.md

На 2021 год «ФБМ» зьяўлялася акцыянэрным таварыствам і месьцілася ў Кішынёве па вуліцы Марыі Чыбатар, д. 16 (ваколіца Дубрава).

Кіраваньне

  • Агульны сход. Абірае Раду і Рэвізійную камісію аднойчы на 4 гады.
  • Рада. Складаецца з 18 чалавек. Ажыцьцяўляе кіраваньне дзейнасьцю біржы.
  • Рэвізійная камісія. Ажыцьцяўляе фінансавы нагляд.
  • Старшыня. Зацьвярджае Палажэньні аб арганізацыі і дзейнасьці 3-х дэпартамэнтаў:
    • Маркетынгу, лістынгу і каціровак. Улічвае каштоўныя паперы на рэгуляваным рынку і ў шматбаковай гандлёвай сыстэме (ШГС). Выдае штомесячны бюлетэнь пра гандаль дапушчанымі да абарачэньня каштоўнымі паперамі.
    • Нагляду за рынкам. Сочыць за дзейнасьцю ўдзельнікаў біржы дзеля выкананьня заканадаўства.
    • Электронных сыстэмаў. Кіруе Аўтаматызаванай інтэграванай гандлёвай сыстэмай (АІГС) біржы.

Удзельнікі

На 2021 год «Фондавая біржа Малдовы» налічвала 14 удзельнікаў, зь іх 7 банкаў: «Аграпрамбанк Малдовы», «Банк фінансаў і гандлю», «Брокер М-Д», «Валінвэст», «Вікторыябанк», «ДААЦ-Інвэст», «Джэст-Капітал», «Малдпрамбудбанк», «Мобіясбанк», «Моладзь-ДС», «Проажыёк», «Про Інвэст Капітал», «Эксімбанк» і «Энэргбанк».

Акцыі

На 2021 год на рэгуляваным рынку «Фондавай біржы Малдовы» гандлявалі паямі 16 прадпрыемстваў, у тым ліку 8 банкаў: «Аграпрамбанк Малдовы», стравахальнік «Астэра», «Банк фінансаў і гандлю», «Вікторыябанк», «Гандальбанк», «ЦТЦ Альфа», стравахальнік «Малдгруз», «Малдпрамбудбанк», «Малдстрах», «Мапасаўта», «Мобіясбанк», «Рыбалоўнае прадпрыемства Каштэсьця», «Сланечнік», «Сьпікушор-БЛ», «Энэргбанк» і «Эўракрэдытбанк». На 11 сакавіка 2021 году паямі яшчэ 41 прадпрыемства гандлявамі ў шматбаковай гандлёвай сыстэме (ШГС) біржы.

Камісійныя зборы

На 2021 год улік каштоўных папераў на «Фондавай біржы Малдовы» складаў 800 леяў (45 $) у Шматбаковай гандлёвай сыстэме (ШГС) і 2500 леяў (140 $) на рэгуляваным рынку. Гадавое ўтрыманьне каштоўных папераў на рэгуляваным рынку каштавала 15 000 леяў (840 $). Збор са зьдзелкі складаў ад 2 леяў + 0,05 % ад яе аб'ёму да 50 леяў (2,80 $).

Мінуўшчына

У сьнежні 1994 году заснавалі «Фондавую біржу Малдову» («ФБМ») паводле Закону «Аб абарачэньні каштоўных папераў і фондавых біржах». Заснавальнікамі выступілі 34 брокерскія дамы. Статутны капітал біржы склаў 238 000 малдоўскіх леяў (50 000 даляраў ЗША). У траўні 1995 году ФБМ уступіла ў Саюз эўразійскіх фондавых біржаў (Турэччына). Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША аснасьціла «ФБМ» гандлёвым абсталяваньнем. 26 чэрвеня 1995 году правялі першы гандаль на біржы. За 1995—1998 гады лік прадпрыемстваў, якія разьмясьцілі свае паі на біржы, вырас з 16 да рэкордных 569. Аб'ём гандлю вырас з 2,226 млн леяў (495 тыс. $) да 436 330 834.23 леяў (81,214 млн $). 26 чэрвеня 1998 году ФБМ заснавала Нацыянальны дэпазытарый каштоўных папераў (НДКП) Малдовы пры дапамозе ангельскага бухгальтарскага прадпрыемства «Прайс-Ўотэрхаўс» (Лёндан). Зь 2000 году Нацыянальная камісія каштоўных папераў Малдовы ўвяла біржавы індэкс «CNVM-32». У красавіку 2000 году «ФБМ» стала самакіраванай некамэрцыйнай арганізацыяй, што магла ўсталёўваць правілы дзейнасьці сваіх сябраў. У 2007 годзе абсяг біржавога гандлю паямі 294 прадпрыемстваў упершыню перасягнуў 1 млрд леяў і склаў 1,233 млрд леяў (101,628 млн $).

Зь 2008 году «ФБМ» стала камэрцыйнай установай, таму стала кіравацца Законам «Аб рынку каштоўных папераў». У ліпені 2008 году «ФБМ» уступіла ў Міжнародную асацыяцыю біржаў краінаў СНД (Расея). У сакавіку 2015 году набыў моц Закон «Аб рынку капітала». У траўні 2015 году «ФБМ» атрымала дазвол на дзейнасьць у якасьці апэратара рынку і на бестэрміновую дзейнасьць рэгуляванага рынку. Адначасна Рада ФБМ ухваліла Правілы рэгуляванага рынку. У лістападзе 2015 году «ФБМ» атрымала бестэрміновы дазвол на дзейнасьць шматбаковай гандлёвай сыстэмы. Адначасна зацьвердзілі Правілы шматбаковай гандлёвай сыстэмы. Статутны капітал біржы павялічылі да 500 000 леяў. У 2019 годзе выручка біржы вырасла да 12,135 млн леяў (690 тыс. $), апэрацыйны прыбытак — да 9,207 млн леяў (523 тыс. $), а чысты прыбытак — да 9,311 млн леяў (529 тыс. $).

У 2020 годзе аб'ём гандлю на біржы больш як 30-кратна абваліўся да 103,161 млн леяў (5,956 млн даляраў ЗША) з 3,279 млрд леяў (186,611 млн $) у рэкордным 2019 годзе. У выніку аб'ём гандлю ўпаў амаль да ўзроўню 2017 году, калі той склаў 102,726 млн леяў (5,555 млн $). Лік гандляваных на біржы прадпрыемстваў упаў з 84 да 48.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фондавая Біржа Малдовы КіраваньнеФондавая Біржа Малдовы УдзельнікіФондавая Біржа Малдовы АкцыіФондавая Біржа Малдовы Камісійныя зборыФондавая Біржа Малдовы МінуўшчынаФондавая Біржа Малдовы КрыніцыФондавая Біржа Малдовы Вонкавыя спасылкіФондавая Біржа МалдовыГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольфганг Амадэй МоцартМаладосьць (часопіс)Чалавек-аўтапілаКонрадЮры ГумянюкДзьмухавецБанкБесьпілётнікВісконсінПрацоўная дамоваТаджыцкая моваМінэтЗлучокСкідзельАндрэй Павук (актывіст)Парнафільм у ФранцыіДрыгавічыКаханьне без пранікненьняВольга КараткевічАральны сэксПрыдатак (мовазнаўства)Менскі мэтрапалітэнІгар КабілянскіМікола ПапекаКастусь ГубарэвічКаштоўная папераУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціПадляшшаВікіпэдыяРэформа беларускага правапісу 1933 годуРасейская мова1877ЛезьбіянстваПэрфэкт-10Афанасі ФіліповічДзесяцідзённая вайнаЯнка МаўрМіхась РудкоўскіМустафа Кемаль АтатуркІмя па бацькуКірыліцаАкторЧарнігаўскае княстваЖанчына зьверхуЗьміцер Бартосік2008КазЛюцыян ЖалігоўскіПрыметнікСяргей ДавідовічМарт (імя)Сьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаАлесь БадакПакістанЭквадорЭякуляцыяЕсьманСтаражытны РымБелы вершЛаскаценьПацукВашынгтон (акруга Калюмбія)СайгаЧалавекВэб-сайтВалерыя КуставаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаВоршаЯсмантЛюбПарнаграфія для жанчынРадаўніцаТацяна СапачУладзімер Маслоўскі🡆 More