Уніяцтва

Унія́цтва, Уніяцкія Цэрквы (ад лац.

unio — саюз, аб’яднаньне) — хрысьціянскія супольнасьці, якія сфармаваліся ў выніку царкоўнай уніі розных хрысьціянскіх Цэркваў з рыма-каталіцкай на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйнай сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні.

Уніяцтва
Грэка-каталіцкі катэдральны сабор у Сату-Марэ, Румынія

Да ўніяцкіх належаць Цэрквы грэцкага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Эгіпце), мараніцкага (у Лібане і Сырыі) і інш. абрадаў.

У вузкім сэнсе тэрмін ужываецца да каталіцкіх Цэркваў, у якіх богаслужэньне адбываецца па бізантыйскім абрадзе на грэцкай мове:

  • Грэцкая каталіцкая царква (заснавана ў 1829)
  • Італа-альбанская каталіцкая царква
  • Мелькіцкая каталіцкая царква (1726)

У больш шырокім сэнсе — таксама і да іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў бізантыйскай традыцыі, богаслужэньні ў якіх адбываюцца на іншых мовах:

У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзьнікла пасьля заключэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар Полацкага калегіюма Пётар Скарга выдаў кнігу «Аб еднасьці царквы Божай», дзе прапанаваў плян уніі каталіцкай і праваслаўнай Цэркваў. Уніяцкая Царква вызнавала вяршэнства Біскупа Рыму, але захоўвала свае традыцыйныя грэцкія абрады. У 1595 годзе Папа Рымскі Клімэнт ІІ аб’явіў аб заключэньні уніі з Кіеўскай мітраполіяй, а праз год на Берасьцейскім царкоўным саборы яна была ўрачыста абвешчана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст. — Мінск, 2000 г.
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.

Tags:

Лацінская моваПапа рымскіРыма-каталіцкі КасьцёлХрысьціянстваЦаркоўная унія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АўстрыяГазлайтынгБел-чырвона-белы сьцягЗьдзецельскі раёнРэформа беларускага правапісу 1933 годуАла (мужчынскае імя)Брэст (неадназначнасьць)ЖывёлыMicrosoft WindowsПрыдатак (мовазнаўства)Оскар Арыяс СанчэсБэлькаЗяма ПівавараўМікола МятліцкіАвантуры майго жыцьцяМіхась ЗарэцкіМэдыяВікіВэб-сайтГрунвальдзкая бітваАндрэй МукавозчыкТадэвуш КасьцюшкаDarožnaja sietkaШпакСтудзеньРапухіСтрахФэмінізацыя беларускай мовыАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ІўеВушкіВоршаПраваслаўная царкваВафляÃАляксандар МарцёшкінЭякуляцыяАпавядальны сказГірУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаIBM NotesМаркёрАрцём ДоўбікКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)Мужчына зьверху7 (лік)ГодКавалёўПагоняАнтоні Тызэнгаўз15 лістападаАўстраліяАлагоасДзяніс ШчарбіцкіКапузаВільняМаяКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)1988Мяцеж ГлінскіхЛацінкаАпошні з магіканаў403 да н. э.Парэчча (горад)Летува🡆 More