Раман Уліс

«Уліс» (па-ангельску: Ulysses) — раман ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса, упершыню часткова публікаваны амэрыканскім часопісам The Little Review з сакавіка 1918 па сьнежань 1920 году і цалкам 2 лютага 1922 году ў Парыжы.

У Ірляндыі раман пабачыў сьвет у 1939 годзе. Пісаўся ў пэрыяд 1914—1921 гадоў. Адна з найбольш істотных працаў мадэрнісцкай літаратуры, раман называлі «выяўленьнем і падсумаваньнем цэлага кірунку». Да Джойса ніводны аўтар мастацкай прозы не выстаўляў на пярэдні плян мысьлёвы працэс нагэтулькі моцна.

Уліс
анг. Ulysses
Раман Уліс
Вокладка выданьня 1922 году
Жанр: раман
Аўтар: Джэймз Джойс
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 2 лютага 1922
Выдавецтва: Shakespeare and Company (кнігарня і бібліятэка), выдавец — Сільвія Біч
Пераклад на беларускую: 1993
Папярэдні твор: Партрэт творцы ў маладосьці[d]
Наступны твор: Фінэганавы памінкі[d]
Электронная вэрсія

Раман апісвае адзін дзень з жыцьця дублінскага габрэя Леапольда Блума і маладога пісьменьніка Стывэна Дэдала. Дзень, у якім адбываюцца падзеі кнігі — 16 чэрвеня 1904 году, стаўся датаю першага спатканьня Джойса з сваёй будучай жонкай Норай Барнакль. Назва кнігі адсылае чытачоў да постаці Адысэя (лацінізаваная форма — Уліс), героя гамэраўскай эпічнай паэмы і ўсталёвае шэраг паралеляў паміж асобамі і падзеямі ў гамэраўскай Адысэі і рамане Джойса.

Уліс складаецца прыкладна з 265 000 словаў, выкарыстоўвае ў сваім лексыконе каля 30 030 словаў (улучна з уласнымі імёнамі, формамі множнага ліку і рознымі часамі дзеясловаў) і падзяляецца на васямнаццаць эпізодаў. Раман лічыцца цяжкім для прачытаньня і адразу пасьля публікацыі выклікаў мноства процілеглых водгукаў і спрэчак. Тэхніка «плыні сьвядомасьці», руплівая структурызацыя і фармат экспэрымэнтальнай прозы — напоўненасьць калямбурамі, пародыямі і алюзіямі — зрабіла кнігу адной з найбольш шанаваных ў пантэоне мадэрнізму.

Першая частка раману перакладзеная на беларускую мову Янам Максімюком і выдадзеная ў 1988 ды 1993 гадах у Беластоку (ISBN 83-85918-01-9).

Назва

Назва «Ulysses» паходзіць ад лацінскага імя «Ulixes», якое ў сваю чаргу пайшло ад грэцкіх дыялектных формаў «Olysseus», «Ulixeus», «Ulixes». Сам Джойс ставіў націск на першы склад, вымаўляючы «Ulysses» як [у́лісіз].

Структура

Раман разгортваецца адразу і пасьлядоўна на чатырох роўнях:

  • міталягічным (гамэраўскім)
  • натуралістычным (фабулярным)
  • сымбалічным («рэканструкцыя» чалавечага арганізму структурай кніжкі; паралелі з «Боскай камэдыяй» Дантэ; біблейскія матывы)
  • паэтычным (мадуляцыя тону апавяданьня і стылю ў залежнасьці ад пары дня, месца, тэмы і прысутных пэрсанажаў).

Усе гэтыя ўзроўні ўзаемна пранікаюцца і дапаўняюцца ў матэрыяле карпатліва ўшчыльненым незьлічонымі літаратурнымі ляйтматывамі і асацыяцыямі, мудрагелістымі стылістычнымі прыёмамі і моўнымі гульнямі.

Частка 1: Тэлемахіяда

Эпізод 1, Telemachus

Раман Уліс 
Пакой Джэймза Джойса ў вежы Мартэла

А восьмай раніцы студэнт-мэдык Бык Маліган, які арэндуе разам з Стывэнам Дэдалам жыльлё ў вежы Мартэла, кліча яго падняцца на гарматную пляцоўку. У адносінах Стывэна і Малігана існуе пэўная нацягнутасьць, якая вынікае з абразьлівай рэмаркі Малігана наконт нядаўна памерлае маці Стывэна і з таго факту, што Маліган запрасіў ангельскага студэнта з Оксфарда, Гэйнза, застацца ў іх. Неўзабаве яны ўтрох сьнедаюць, адначасова пакупаючы малако ў жанчыны-малочніцы. Пасьля сьняданку яны шпацыруюць да берага, дзе Маліган просіць Стывэна пакінуць яму ключ ад вежы і пазычыць двухпэнсавік. Сыходзячы, Стывэн абвяшчае, што ня вернецца ў вежу гэтай ноччу, бо Маліган, «захопнік», забраў яе ў яго.

Эпізод 2, Nestor

Стывэн у клясе выкладае гісторыю перамогаў цара Піра. Пасьля заканчэньня занятка студэнт па імені Сарджэнт застаецца ў кабінэце, каб Стывэн паказаў яму як разьвязаць нізку арытмэтычных задачаў. Стывэн аглядае зьнешне непрывабнага Сарджэнта і спрабуе ўявіць сабе любоў ягонае маці да яго. Затым Стывэн наведвае школьнага дырэктара, М-р. Дызі, ад якога атрымлівае заробак у 3 фунта 12 шылінгаў і ліст, які трэба аднесьці ў рэдакцыю газэты. Яны абмяркоўваюць гісторыю Ірляндыі і ролю габрэяў ў яе эканоміцы. Па сыходзе Стывэна, м-р. Дызі робіць апошнюю абразьлівую рэмарку ў бок габрэяў, сьцьвярджаючы, што Ірляндыя ніколі актыўна іх не перасьледавала, таму што габрэяў «ніколі сюды не пускалі». Гэты эпізод зьяўляецца крыніцай некаторых вядомых радкоў рамана, як сьцьверджаньне Дэдала, што «гісторыя — гэта кашмар, ад якога я спрабую прачнуцца» альбо што «Бог — гэта крык на вуліцы».

Эпізод 3, Proteus

Трэці эпізод зьяўляецца амаль поўнасьцю ўнутраным маналёгам Стывэна. Пасьля заняткаў у школе ён ідзе берагам мора, якое якраз пачынае прыліваць, раздумвае, прысядае на скале, складае чатырохрадкоўнік. Здалёк бачыць дзьве жанчыны, потым мінаецца з парай зьбіральнікаў малюскаў ды іхнім сабакам. Эпізод уключае ўсяго адзін радок дыялёгу, калі ўласьнік сабакі кліча яго да сябе. Чытач амаль увесь час знаходзіцца ў хуткаплынным і зьменлівым рэчышчы Стывэнавых думак. Мэтафарай эпізоду ёсьць Стывэнава змаганьне з богам Пратэем — сымбалем зьмены і рэлятывізму — з мэтай ухапіць трывалы і аб’ектыўны кшталт рэчаіснасьці, уключна з саматоеснасьцю героя.

Частка 1: Адысэя

Эпізод 4, Calypso

Апавяданьне перарываецца. Час ізноў а восьмай раніцы, але дзеяньне перамяшчаецца ў іншае месца горада да другога галоўнага героя кнігі, Леапольда Блума, рэклямнага агента і напалову габрэя. Блум, пачаўшы рыхтаваць сьняданак вырашае схадзіць да мясьніка па сьвіную нырку. Вярнуўшыся дамоў, ён рыхтуе сьнеданьне і адносіць яго разам з ранішняй поштай сваёй жонцы Молі ў ложак. Адзін зь лістоў адрасаваны Молі ад яе канцэртнага мэнэджара Бойлана. Блум занепакоены тым, што яна можа запрасіць яго да сябе гэтым днём і пакутуе ад гэтае думкі. Блум чытае ліст ад іхнае дачкі. Глава заканчваецца, калі Блум спаражняецца ў нужніку.

Дадатковыя зьвесткі

Беларусь

  • 500 асобнікаў раману выдадзенага па-беларуску трапіла на Беларусь.
  • Пасьля выхаду раману па-беларуску ў 1993 годзе Сяргей Шупа сказаў Максімюку «Ты павінен надрукаваць пераклад, балазе далі грошы, але потым закапаць увесь тыраж у скрыні ў зямлю й пачакаць гадоў дзесяць, аж падрастуць чытачы». Таму 400 асобнікаў раману прыхаваны недзе дасюль. Пазьней Максімюк расказаў, што «ў Беластоку ўсё яшчэ ляжыць 300 хораша запакаваных асобнікаў перакладу, чакаючы чытача»

Сьвет

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Раман Уліс НазваРаман Уліс СтруктураРаман Уліс Дадатковыя зьвесткіРаман Уліс Глядзіце таксамаРаман Уліс КрыніцыРаман Уліс Вонкавыя спасылкіРаман УлісІрляндыяАнгельская моваДжэймз ДжойсПарыжПісьменьнікРаман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АдэсаМутаўтСлавамір АдамовічЎВіктар ШніпГомельская ратушаБеларуская Народная РэспублікаФранцішак БагушэвічПаўлюк ТрусШпак1923Моўная нормаСтэланціс СлаваччыныІмпэратыўнае праграмаваньнеЗямля пад белымі крыламіБабёрМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)YouTubeДзеяслоўПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіАндрэй КурэйчыкПорнасайтПітсбургскае пагадненьнеМікола ЛупсякоўГісторыя ВільніГерб ЛепеляЧасСяржук Сокалаў-ВоюшВацлаў ЛастоўскіСутартЯўстах ТышкевічВількамірДзіцячая парнаграфіяГорная справаФутболЭўрапейскі ЗьвязПЖамойцьКалюмныСьцяг БеларусіЯпоніяАляксандар Сьвірскі.neЛевэркузэнАнатоль СербантовічЧайка (арганізацыя)Прывакзальная плошча (Менск)Ойча нашЛідсМатэматыкаБерасьцеДубрава (Маладэчанскі раён)АнілінгусПірожнае1919Падвойнае пранікненьнеНаркотыкАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўУладзімер ДубоўкаHTMLСусьветная служба Бі-Бі-СіСаша ГрэйДаўгодШатанПабуджальны сказНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Мікіта БуракЗнакі прыпынкуДавернае кіраваньнеСьпіс стагодзьдзяўАльпы🡆 More