Уладзіслаў Ахроменка: беларускі пісьменьнік

Уладзіслаў Ахроменка (29 студзеня 1965 — 9 лістапада 2018) — беларускі пісьменьнік, празаік, кінасцэнарыст, драматург.

Уладзіслаў Ахроменка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 студзеня 1965(1965-01-29) або 1965
Памёр 9 лістапада 2018(2018-11-09) або 2018
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік, драматург, сцэнарыст, кінасцэнарыст, музычны пэдагог, рэдактар
Гады творчасьці 19882018
Мова беларуская мова і расейская мова

Жыцьцяпіс

Тата, Ігар Яўхімавіч — інжынэр заводу РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, — выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага.

Навучаўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомля (1972—1978), сярэдняй спэцыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, кляса фартэпіяна (1978—1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі (1984—1989, кляса І. А. Цьвятаевай). Ляўрэат нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў (Менск, 1977, 1-я прэмія).

Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газэты «Культура», рэдактарам газэты беларусаў у Польшчы «Ніва» (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Першае апавяданьне — часопіс «Бярозка» (1988).

Пісаў у вострасюжэтных, камэрцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам зьяўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.

Апавяданьні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, чэскую, расейскую і польскую мовы. Пад шматлікімі псэўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т. зв. камэрцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя зь іх экранізаваныя.

Жанаты, трое дзяцей. Жыў у Менску і ў Чарнігаве.

29 кастрычніка 2018 году ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт. 9 лістапада літаратар памёр.

Творчасьць

Проза

  • «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псэўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр)
  • кінараман «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам)
  • «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам)
  • «Тэорыя змовы» (2011)
  • «Музы і сьвіньні» (2014)

П’есы

  • «Русалка Камсамольскага возера» (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам)

Крыніцы


Tags:

Уладзіслаў Ахроменка ЖыцьцяпісУладзіслаў Ахроменка ТворчасьцьУладзіслаў Ахроменка КрыніцыУладзіслаў Ахроменка1965201829 студзеня9 лістапада

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

633Міжнародны жаночы дзеньЯн ЧэрскіПтушкіАнатоль СысТытанікВікіслоўнікБеларуская літаратураШмоняАніта ДаркРажаваПорнгаб1891Нестар МахноЧарнобыльская катастрофаПрыдатак (мовазнаўства)ВыказьнікЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіЛязьбійская парнаграфіяУ краіне райскай птушкіМаксім ТанкРусіны (этнічная група)ВусякіЮры СабалеўскіХарвацкая моваСадавінаГішпаніяЛічэбнік1923HTMLУладзімер КаткоўскіЧалавекЦарства (біялёгія)25 красавікаКасмадром імя Сатыша ДгаванаГуда (імя)Вадзім СаранчукоўЭнэргіяСэрыя АКотЯкасныя прыметнікіКурдзкая моваУладзімер ДубоўкаІмёны ліцьвінаўАхоўны статусАляксей БелыЗьмітрок БядуляРодныя гоні (1927)Юры ГумянюкБобраНародны АльбомДзеяслоўГідуныУладзіслаў ГарбацкіНямецкая моваПаліндромЯн ГляўбіцСакрат ЯновічQR-кодЗдароўеСябарДзед ТалашВіцебскі сшытакВалянцін Акудовіч🡆 More