Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў: беларускі палітык

Уладзі́мер Уладзіме́равіч Наву́маў (нарадзіўся 7 лютага 1956, Смаленск) — міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (25 верасьня 2000 — 6 красавіка 2009).

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Навумаў.
Уладзімер Навумаў
Міністар унутраных справаў Беларусі
25 верасьня 2000 — 6 красавіка 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Юры Сівакоў
Наступнік: Анатоль Куляшоў
Начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта
1 студзеня 1999 — 25 верасьня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Генадзь Нявыглас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лютага 1956(1956-02-07) (68 гадоў)
Смаленск, СССР
Адукацыя: Менская вышэйшая школа МУС СССР
Узнагароды:
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн За асабістую мужнасьць (Беларусь)
Ордэн За асабістую мужнасьць (Беларусь)

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лютага 1956 году ў Смаленску. Скончыў Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных справаў СССР (1986). З 1974 па 1976 год праходзіў службу ва Ўзброеных сілах.

З 1976 году служыў у палку міліцыі кіраваньня ўнутраных справаў Менскага гарвыканкама, займаў шэраг камандных пасад у патрульна-паставой службе Галоўнага кіраваньня ўнутраных справаў гораду Менск. У 1991—1997 гадах узначальваў атрад міліцыі асаблівага прызначэньня МУС Беларусі. З 1997 па 1999 год быў камандзірам спэцыяльнага падпадзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».

Са студзеня 1999 году па верасень 2000 году займаў пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі. 25 верасьня 2000 году ўказам прэзыдэнта № 510 прызначаны міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь, 27 лістапада 2001 году абраны прэзыдэнтам Беларускай фэдэрацыі хакея (заняў месца Юрыя Бародзіча).

24 верасьня 2001 году ўказам прэзыдэнта №531 паўторна прызначаны міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

6 красавіка 2009 году Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава па стане здароўя. Да прызначэньня прэзыдэнтам Беларусі новага кіраўніка МУС часова выконваць пасаду міністра ўнутраных справаў будзе генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў.

Крытыка

У красавіку 2006 году па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімеру Навумаву быў забаронены ўезд у ЗША (Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў) і краіны Эўразьвязу (чорны сьпіс Эўразьвязу), а яго фінансавыя актывы былі замарожаныя.

13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгода дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава засталіся ў сіле.

Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах Вялікабрытаніі ды Швайцарыі.

Чыны і званьні

  • Генэрал-лейтэнант

Узнагароды

Мае ўрадавыя ўзнагароды. Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць», ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, мэдалямі.

Сям’я

Жанаты, мае сына і дачку.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў БіяграфіяУладзімер Уладзімеравіч Навумаў КрытыкаУладзімер Уладзімеравіч Навумаў Чыны і званьніУладзімер Уладзімеравіч Навумаў УзнагародыУладзімер Уладзімеравіч Навумаў Сям’яУладзімер Уладзімеравіч Навумаў КрыніцыУладзімер Уладзімеравіч Навумаў Вонкавыя спасылкіУладзімер Уладзімеравіч НавумаўСмаленск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дэйвід Ўудард(486958) 2014 MU69Блакітная сойкаБеларусы ў ПольшчыСырвідУладзімер Анісковіч14 красавікаВольныя матэрыялыЯн ЦывінскіІван ШамякінТып (біялёгія)Андрэй ХадановічСлавамір МрожакВікіслоўнік10 студзеняПБусел белыІгнат ДамейкаЭразм ЦёлакРаскіданае гняздо (п’еса)8 сакавікаБеларуская народная партызанкаЗлучаныя Штаты АмэрыкіАлесь ПетрашкевічКамаіПятро ДудоАдольф ГітлерТыраспальБАТЭ БарысаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРыфмаЧасАляксей БелыАнатоль Сыс@Гарадзенская вобласьцьРадаўніцаАрсень СкапецЮрась ШамецькаРасейская моваАнальны сэксФранц КафкаРуская моваРаманПаўлюк Трус30 красавікаВішымутБітва пад ВоршайЛікПтушкіАхоўны статусМіжнародны стандартны кніжны нумарЗносіныАлесь КажадубЗаходнерусізмРод (біялёгія)РужанецЯн ЧэрскіВэб-сэрвэрДабрыняВадзім БолбасКаскадныя табліцы стыляўСлуцакISO 3166-1Курдзкая моваГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўРусіны (гістарычны этнонім)🡆 More