Уладзімер Пефціеў: беларускі прадпрымальнік

Уладзімер Паўлавіч Пефціеў (нар.

1 ліпеня 1957) — беларускі прадпрымальнік, паводле некаторых ацэнак, найбагацейшы і найуплывовейшы бізнэсовец Беларусі. Нарадзіўся ў Бэрдзянску Запароскай вобласьці, Украіна. Ягонае багацьце ацэньваецца ў 1 млрд даляраў.

Уладзімер Пефціеў
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1957(1957-07-01) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак бізнэсмэн, мэцэнат, інвэстар, пісьменьнік, прадпрымальнік
Навуковая сфэра бізнэс і мэцэнацтва[d]

Бізнэс

Пефціеву належыць кіраўнічая кампанія «Белтэх Холдынг», якая займаецца распрацоўкай, вытворчасьцю й продажам узбраеньняў і прадукцыі падвойнага прызначэньня. Холдынг зьяўляецца інвэстыцыйным агентам ураду Беларусі ў вайскова-прамысловай сфэры. Акрамя гэтага Пефціеву належуць актывы ў сфэры нерухомасьці, тэлекамунікацыяў, гульнёвага бізнэсу, хіміі ў Беларусі й у шэрагу іншых краінаў.

Афшоры

Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў(en) у 2016 годзе: нібыта ён праз пясярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамах.

У 2020 годзе расьсьледаваньне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціева належала 12 кватэраў у Лёндане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаніяў. Сям’я Пефціева не патрапіла пад санкцыі, і куплі не былі парушэньнем санкцыяў.

Грамадзкая дзейнасьць

Уладзімер Пефціеў — старшыня Беларускай тэніснай фэдэрацыі, сябра Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, суаўтар шэрагу запатэнтаваных вынаходніцтваў

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2011 году разам са сваімі кампаніямі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-Пары» быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. У рашэньні Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Пефціеў быў названы асобаю, зьвязанаю з Аляксандарам, Віктарам і Дзьмітрыем Лукашэнкамі, якая дае эканамічныя кансультацыі й зьяўляецца ключавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у прыналежных яму кампаніях. У сакавіку 2012 году санкцыі былі пашыраныя й на іншыя кампаніі Пефціева: ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сыстэмы інвэстыцыяў і інавацыяў», «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвэст», сьпіртзавод «Аквадыў», «Белтэх Холдынг», «Спэцпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор».

У 2022 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі Канады.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Пефціеў БізнэсУладзімер Пефціеў Грамадзкая дзейнасьцьУладзімер Пефціеў Міжнародныя санкцыіУладзімер Пефціеў КрыніцыУладзімер Пефціеў Вонкавыя спасылкіУладзімер Пефціеў1 ліпеня1957БеларусьЗапароская вобласьцьУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Менскі завод колавых цягачоў1589ЖодзінаДавідБругеІван ВіткоўскіЗволе (футбольны клюб)Максім ГаявыКаскадныя табліцы стыляўБэрнардДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)Першая віленская клясычная гімназіяЖаўтаногі кулікВольныя матэрыялыПасланьне да рымлянаўАўстрыяГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)ЛітваФундацыя «Вікімэдыя»ДамавандБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Управа КДБ па Гомельскае вобласьціФранк КФАКаталянская моваХлебДжынсавая рэвалюцыя2005ТравеньУкраінаЛязьбійская парнаграфіяАлмазСмаленскВусякі5 траўняАльгярдоваІўеЗборная Новай Зэляндыі па футболеРАУС1 лістападаЖанчына з жанчынайЛіцьвіныМаркёрПагоняГудвіловічыРусіфікацыя БеларусіАла (мужчынскае імя)ЛяндэсгаўптманСьцяг Гвінэі-Бісаў1891КалінінградTrollwaldШаксна (Шаксьнінскі раён)Валяр’ян ЯнушкевічВялікі комтурЯпоніяЮры Караль ГлябовічКурляндыяБлакітная гадзінаРасейская акупацыя БеларусіЧарнобыльская катастрофаЛетуваМіжнародны стандартны кніжны нумарЭндр і ЛюараВячаслаў АдамчыкГібэрніян ЭдынбургВільгод🡆 More