Уладзімер Лятун

Уладзімер Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в.

Смалінец, Узьдзенскі раён — 2001, Менск) — беларускі скульптар. Аўтар эскізу першае сучаснае беларускае дзяржаўнае ўзнагароды — мэдалю Ф. Скарыны (1989).

Уладзімер Лятун
Імя пры нараджэньні Уладзімер Міхайлавич Лятун
Дата нараджэньня 20 красавіка 1935
Месца нараджэньня в. Смалінец, Узьдзенскі раён
Дата сьмерці 2001(2001)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы
Занятак скульптура
Месца працы
Плынь станковая і манумэнтальная скульптура

Жыцьцяпіс

З 1950 па 1955 год навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленьні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1961—1966 гадох выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасьні 2002 году ў Магілёўскім мастацкім музэі была адкрытая мэмарыяльная заля скульптуры Ул. Летуна.

Творчасьць

Працаваў у тэхніцы станковай і манумэнтальнай скульптуры. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, музэі Вялікай Айчыннай вайны, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў, мастацкіх галерэях і музэях Беларусі, Расеі і Польшчы. У кастрычніку 2001 году сям’я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музэю 62 аўтарскія працы скульптара.

Некаторыя творы

Уладзімер Лятун 
Памятны мэдаль да 100-х угодкаў Янкі Купалы (1982)

Уладзімер Лятун і Янка Купала

Да стагодзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы выканаў два юбілейныя мэдалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражаваньня: «Янка Купала» (парцаляна, мэтал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, мэтал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс). У 1997 годзе стварыў памятны мэдаль, прысьвечаны 115-годзьдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мэмарыяльнаму заказьніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіі літаратурнага музэю Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцьця.

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

  • Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі БССР (1986, за мэмарыял вайсковае славы «Лудчыцкая вышыня»)
  • Ляўрэат адмысловае прэміі прэзыдэнта Беларусі за высокія творчыя дасягненьні ў галіне культуры і мастацтва (1999)

Крыніцы

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 329.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — І.У. Саламевіч. — С. 366.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Лятун ЖыцьцяпісУладзімер Лятун ТворчасьцьУладзімер Лятун Прафэсійныя адзнакі і ўзнагародыУладзімер Лятун КрыніцыУладзімер Лятун ЛітаратураУладзімер Лятун Вонкавыя спасылкіУладзімер ЛятунБеларусьМенскСкульптураУзьдзенскі раёнФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЕсьманДзед ТалашВольная Беларусь (рух)СемівалокіЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛітваБанкВагінальны сэксЛязьбійская парнаграфіяПравы чалавека ў БеларусіЧарнобыльская АЭСДотык пісі рукоюБука (імя)Трыбуна працыКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Партыя аматараў піваФундацыя «Вікімэдыя»Васіль ІгнаценкаДжынсавая рэвалюцыяФёдар ЛапавухаўАзначэньне (часьціна сказу)БуценьРадаўніцаІндаэўрапейскія мовыБінейкаЛідзкі замакЯкуб ЯсінскіГукГерб БеларусіПарнаграфія ў сецівеКастусь ГубарэвічКурыцаМузыкаАксысАвантуры майго жыцьцяАнгельская моваКрыж Эўфрасіньні ПолацкайІван ШамякінБабёрЗянон Пазьняк1589Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуВыказьнікАсенСловаМарат МаркаўМаршы недармаедаўІксвідэаМустафа Кемаль АтатуркСтральба з лукаЛюдміла РублеўскаяРыдлёўкаВенанцы БутрымЮрась СьвіркаПацукКаханьне без пранікненьняПарнаграфіяСудаЛямбардРаман СкірмунтВалерыя КуставаГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуКінэматографМінэтЯндаБірылаГарнастайQR-код🡆 More