Уладзімер Дудзіцкі

Уладзімер Дудзіцкі сапр.

Уладзімер Ермалаевіч Гуцька (8 студзеня 1911, Дудзічы, Пухавіцкі раён — пасьля 1976) — беларускі пісьменьнік, журналіст.

Уладзімер Дудзіцкі
Уладзімер Дудзіцкі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Уладзімер Ермалаевіч Гуцька
Нарадзіўся 8 студзеня 1911
Дудзічы, Пухавіцкі раён
Памёр пасьля 1976
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці калюмніст, перакладнік, пісьменьнік, паэт
Кірунак паэзія
Мова беларуская мова
Значныя творы «Напярэймы жаданьням» (1994)
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

Сын сялянкі, вядомае ў пухавіцкіх ваколіцах пявуньні, якую ў Другую сусьветную вайну забілі савецкія партызаны.

У 1927 годзе пераехаў у Менск. У 1930 скончыў 22-ю менскую сямігодку. У 1930 годзе выключаны зь Менскага пэдагагічнага тэхнікума імя Ўсевалада Ігнатоўскага за нацыяналістычную дзейнасьць.

24 лютага 1933 году арыштаваны савецкаю ўладаю. Асуджаны 10 жніўня 1933 году як «чалец контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Рэабілітаваны па гэтай справе (№ 14618-с, захоўваецца з фатаздымкам у архіве КДБ Беларусі) ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду БССР 24 жніўня 1956 году. Яго першы зборнік «Песні і думы» быў канфіскаваны НКВД і бясьледна зьнік.

Па заканчэньні тэрміну атрымаў год высылкі ў Сярэднюю Азію. Захварэўшы, дамогся вяртаньня ў БССР. З 1938 году па прадпісаньні НКУС павінен быў жыць у Віцебску. Экстэрнам здаў іспыт за пэдынстытут, працаваў настаўнікам. У 1939 годзе звольнены з пэдагагічнай работы рашэньнем Віцебскага абкаму КП(б)Б. Каб выратавацца ад арышту, зьехаў у Расею. Перад вайной вярнуўся, уладкаваўся выкладчыкам мовы і літаратуры ў вёсцы Курасоўшчына каля Менску.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі, у аддзеле культуры Менскай гарадзкой управы. Увайшоў у склад БЦР, узначаліў аддзел прапаганды Беларускай Краёвай Абароны. Галоўны рэдактар часопісу «Беларус на варце».

У 1944 годзе зьехаў у Нямеччыну. Служыў у Міністэрстве прапаганды. З 1947 году — у Вэнэсуэлу, дзе заснаваў Беларускі камітэт. У сярэдзіне 1950-х кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленьне». З 1961 году выкладчык расейскай мовы ў Блумінтонскім унівэрсытэце (ЗША, штат Індыяна). Працаваў у Вэнэсуэле на пасадзе дырэктара інстытуту сельгай гаспадаркі.

Зьнікненьне

Бясьледна зьнік у 1976 годзе, паводле некаторых зьвестак выехаў у СССР у 1972 годзе. Яніна Каханоўская лічыла, што паэт зьехаў у Аргентыну, дзе было шмат прасавецкіх эмігрантаў, там напіўся і, нецьвярозы, быў вывезены ў СССР. Лявон Юрэвіч, дасьледчык жыцьця і творчасьці Ўладзімера Дудзіцкага, уважае, што той кінуў жонку і дзяцей «дзеля мо чарговага каханьня і чарговай краіны». Дасьледчык Леанід Маракоў спрабаваў дазнацца пра лёс Дудзіцкага, але высьветлілася, што гэтая справа абсалютна засакрэчана ў архівах КДБ.

Творчасьць

Лявон Юрэвіч ставіць гэтага паэта ў лік самых буйных беларускіх творцаў на эміграцыі разам зь Янкам Юхнаўцом. Адзін зь нешматлікіх беларусаў-эмігрантаў, які пісаў пра краіну, у якой трымаў прытулак — Вэнэсуэлу.

Пры жыцьці вершы Дудзіцкага не выдаваліся асобным зборнікам і былі раскіданыя па розных выданьнях. У 1994 годзе Беларускім інстытутам навукі й мастацтва выдадзены ў Нью-Ёрку яго зборнік «Напярэймы жаданьням».

У 2010 годзе выдадзены збор твораў: Дудзіцкі У. Творы. / Укладанне, прадмова і бібліяграфічны каментар Л. Юрэвіча. — Менск: Лімарыус.

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Дудзіцкі БіяграфіяУладзімер Дудзіцкі ЗьнікненьнеУладзімер Дудзіцкі ТворчасьцьУладзімер Дудзіцкі БібліяграфіяУладзімер Дудзіцкі КрыніцыУладзімер Дудзіцкі Вонкавыя спасылкіУладзімер ДудзіцкіДудзічыПухавіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фінская моваГарэлкаЛіпкі (этнаграфічная група)Андрэй Дынько701ІўрытАрмянеПаўночная АмэрыкаВікіслоўнікЧалавекЕўнаЗянон ПазьнякМультыплікацыяАлег СалтукСМЕРШБандароўнаРэстаранФабіян АбрантовічHTMLПарнаграфіяКастусь ЦыбульскіЎіндгукЖодзінПагоняВасіль ІгнаценкаРадаўніцаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЛідаАпэрацыйная сыстэмаХрысьціянстваКомсомольская правдаРусізмІмёны ліцьвінаўМаскваПоўдзеньВока1530Парнаграфія-гонзаУладзіслаў СыракомляЭнцыкляпэдыяСэкс па тэлефоне30 красавікаŠВялікдзеньЖандармэрыяВагінальны сэксЗоя КоўшГайла (імя)ВусякіЛюбчаВіктар ЖыбульЯзафат КунцэвічАс (імя)Юрась ШамецькаКітайГабрэіDNSНафтаМы выйдзем шчыльнымі радаміАрхеалёгіяКрывічы2005Паўлюк ТрусНароўля.neЛетуваМэксыкаАлесь ПетрашкевічСмаленск🡆 More