Удальрык Крыштап Радзівіл

Удальрык Крыштап Радзівіл (28 студзеня 1712, мястэчка Зьдзецел Слонімскага павету — 21 ліпеня 1770 — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, паэт, перакладчык, гісторык.

Канюшы (1734—1762) і пісар вялікі літоўскі (з 1762), староста менскі (1739—1746). Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі.

Удальрык Крыштап Радзівіл
Удальрык Крыштап Радзівіл
Удальрык Крыштап Радзівіл
Удальрык Крыштап Радзівіл
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1712
Памёр 21 ліпеня 1770
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Фаўстын Радзівіл
Барбара Францішка Завіша-Кезгайла
Жонка Соф’я Рэй гербу Окша
Элеанора Каменская гербу Ястрабец
Дзеці ад 2-га шлюбу: Матэвуш
Дзейнасьць паэт, палітык

Валодаў маёнткамі ў Польшчы і Ўкраіне.

Біяграфія

Удальрык Крыштап Радзівіл 
Соф'я з Рэяў

З магнацкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Фаўстына і Барбары Францішкі з Завішаў-Кезгайлаў. Навучаўся ў Варшаве, Лягніцы.

Абіраўся паслом на соймы 1730, 1733, 1736, 1746, 1764, 1767, займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Служыў у войску ВКЛ, генэрал-маёр (1743), генэрал-лейтэнант (1748). У 1749 камандаваў паходам супраць украінскіх гайдамакаў, які апісаў у друкаваным «Дыярыюшы» («Diariusz podjazdu mojego na hajdamaków»), без пазначэньня месца і году выданьня.

Ажаніўся з Соф’яй Рэй, па яе сьмерці — з Элеанорай Каменскай. У другім шлюбе меў сына Матэвуша (1768—1818), генэрала расейскай арміі.

Творчасьць

Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моваў, у тым ліку грэцкую, нямецкую, францускую, італьянскую, ангельскую.

Аўтар твораў «Апісаньне ўсіх нацыяў у Эўропе» («Opisanie wszystkich nacji w Europie znajdujących się»), «Унівэрсальная гісторыя» («Historia uniwersalna», рукапіс налічвае 3648 старонак, у 1758 надрукаваны пачатак), «Сусьветныя крытыкі або сатыры» («Krytyki światowe albo satyry»), «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» («Uczone zabawy wierszem і prozą»), гісторыі роду Радзівілаў, панегірыкаў, элегіяў, одаў. Выдаў кнігі «Апісаньне клопатаў людзей усіх станаў» («Opisanie zgryzot ludzkich we wszytkich stanach», Пачаеў, 1741), тэхнічныя трактаты, некаторыя вершаваныя творы.

Сярод мноства створаных панэгірыкаў, од і элегій вылучаецца цыкль «Маральныя элегіі», зьмешчаны ў складзе калектыўнага зборніка «Збор рыфмаў» (1752) і складаецца зь пяці твораў. Да твораў парадаксальнай тэматыкі адносіцца верш «Слова Нішто па сваёй сутнасьці», у якім У. Радзівіл выявіў добрае веданьне сафістыкі, філязофіі і дагматыкі.

Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П. Карнэля, Ж. Расіна.

Спрабаваў увесьці ў спэктаклі прыдворных тэатраў беларускую мову. Па-беларуску гаворыць адзін з пэрсанажаў пераробкі У. К, Радзівіла твора Э. Бурселя «Камэдыя Эзопа» (захаваліся 5 радкоў яго ўступнага маналёгу).

Заклікаў да рэформы літоўскай (беларускай) граматыкі на фанэтычнай аснове, чым засьведчыў называньне беларускай мовы «літоўскай» у тагачасным Вялікім Княстве Літоўскім.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Удальрык Крыштап Радзівіл БіяграфіяУдальрык Крыштап Радзівіл ТворчасьцьУдальрык Крыштап Радзівіл ГалерэяУдальрык Крыштап Радзівіл КрыніцыУдальрык Крыштап Радзівіл ЛітаратураУдальрык Крыштап Радзівіл1712177021 ліпеня28 студзеняВялікае Княства ЛітоўскаеЗьдзецелКанюшы вялікі літоўскіМенскае старостваМястэчкаПаэтПісар вялікі літоўскіСлонімскі паветСьвятая Рымская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГараЛірыкаЯўгенія ЯнішчыцУладзіслаў ГалубокАрцём Вярыга-ДарэўскіПарнаграфія ў ІталііГісторыя беларускай мовыМікола МятліцкіІван Альгімонтавіч ГальшанскіІсьляндзкі коньГалосныяАнтонімыДаласМарат КазейГердаІгар БабкоўСіянізмМасковія (назва)Дабрабыт (банк)СтарадубСям’яНавасадзкі ўнівэрсытэтСтаніслаў ЯроцкіАборБлогАтлетыку Мінэйру Бэлу-АрызонціРасейская рэспублікаЛюбоўСельская гаспадарка БеларусіАрхімэд13 красавікаВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)Індаэўрапейскія мовыРэспубліка КарэяУладзімер Арлоў (гісторык)Анатоль ВярцінскіВыказьнікІдэя Банк1632Пятрусь БроўкаДжынсавая рэвалюцыяДзед Талаш.uzГражына (неадназначнасьць)ДыфірамбРусіфікацыя БеларусіШтат ЗША1951Васіль СёмухаСамасейЛексычнае значэньнеГарбатаІван МележЧыгункаКуяба (футбольны клюб)Павал КалечыцУладэ ДзівацВалошкаГайВіківідыВіртуальная рэальнасьцьХартыя’97Ягайла (імя)ЦмокСусьветнае павуціньнеКанюшынаЯўген КантылёўЗапарожжаСпадчына (верш)Кастусь КаліноўскіСан-Хасэ (Каліфорнія)Калечыцы (шляхецкі род)Мобі Дык🡆 More