Управа Ўнутраных Справаў Гомельскага Аблвыканкаму

Упра́ва ўну́траных спра́ваў Го́мельскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Гомельскай вобласьці, заснаваная ў студзені 1938 году.

Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму
наркам. Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама
Абрэвіятура УУС Гомельскага АВК
Дэвіз Служым закону, народу, Айчыне
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938 (86 гадоў таму)
Тып праваахоўная
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, вул. Камунараў, д. 3
Месцазнаходжаньне Гомель
Каардынаты 52°25′37″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. / 52.42694; 31.01167 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. / 52.42694; 31.01167
Дзейнічае ў рэгіёнах Гомельская вобласьць
Сяброўства Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Начальнік Аляксандар Шастайла
1-ы намесьнік Анатоль Васільеў
Намесьнік Віталь Котчанка
Матчына кампанія Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Зьвязаныя кампаніі Мазырскі РАУС, Рэчыцкі РАУС
Сайт gomel.mvd.gov.by/by

Месьціцца ў Гомлі. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных справаў Гомельскай вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі і мае званьне генэрал-маёр.

Склад

На 2021 год УУС Гомельскага аблвыканкаму ўлучала:

  • крымінальную міліцыю ў складзе аддзелу апэратыўна-інфармацыйнай працы і 4-х управаў — 1) крымінальнага вышуку, 2) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 3) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці;
  • міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 3 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі, 3) грамадзянства і міграцыі; 2 аддзелы: 1) апэратыўна-дзяжурнай службы, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці;
  • 11 іншых падразьдзяленьняў, у тым ліку: 3 управы — 1) 8-я Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, 2) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 3) фінансаў і тылу; аддзел абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпячэньня, падразьдзяленьне кадраў і ідэалягічнай працы, аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, інфармацыйны цэнтар, мэдычная служба, бюро пашпартызацыі насельніцтва, вайсковая частка 5525 і штаб;
  • 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 21 у раёнах Гомельскай вобласьці і 4 у раёнах Гомлю.

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму налічвала 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку:

Мінуўшчына

15 студзеня 1938 году ў Беларускай ССР стварылі 5 вобласьцяў, у тым ліку Гомельскую вобласьць. Адпаведна ўтварылі Гомельскую абласную ўправу Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР, якая праіснавала да нямецкай акупацыі Гомля ў жніўні 1941 году. 21 кастрычніка 1943 году начальнікам управы НКУС БССР па Гомельскай вобласьці стаў падпалкоўнік А. Кліменка. 15 сакавіка 1946 году НКУС пераўтварылі ў Міністэрства ўнутраных справаў БССР, пасьля чаго Ўправу МУС па Гомельскай вобласьці ўзначаліў С.Г. Сакалоў. У студзені 1947 году супрацоўнікі крымінальнага вышуку ліквідавалі банды рабаўнікоў Закрэўскага, Каешка і Сільлева. 23 студзеня 1954 году Загадам МУС БССР Палескую ўправу МУС далучылі да Гомельскай у сувязі з далучэньнем Палескай вобласьці да Гомельскай. У 1956 годзе Ўправу міліцыі перадалі ў склад Управы МУС Гомельскай вобласьці, якая стала УУС Гомельскага аблвыканкаму. Яе ўзначаліў палкоўнік І.М. Стэльмах. Увосень старэйшы опэрупаўнаважаны адделу барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасьці І.З. Грэшнікаў раскрыў крадзеж злачынцамі 224 000 савецкіх рублёў на Гомельскім птушкакамбінаце. У ліпені 1961 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Палажэньне аб добраахвотных народных дружынах. У выніку да канца 1961 году ў Гомельскай вобласьці стварылі звыш 800 такіх дружынаў. У 1962 годзе МУС БССР перайменавалі ў Міністэрства аховы грамадзкага парадку (МАГП), таму да 1968 году УУС Гомельскага аблвыканкаму насіла назву Ўправа аховы грамадзкага парадку.

Начальнікі

  • А. Кліменка (21 кастрычніка 1943 — студзень 1946)
  • С.Г. Сакалоў (студзень 1946 — 1956)
  • І.М. Стэльмах (1956 — 14 верасьня 1959)
  • Г.В. Пукаў (14 верасьня 1959 — сьнежань 1970)
  • І.В. Вусік (сьнежань 1970 — 1980)
  • С.Г. Сазанкоў
  • В.С. Ізотаў
  • Н.М. Серада
  • Ф.Д. Ласута
  • В.А. Апанасевіч
  • М.Д. Удовікаў
  • А.І. Рак
  • С.В. Шутаў
  • А.М. Куляшоў
  • В.Ф. Яромкін
  • В.М. Палішчук
  • У.А. Захарчук
  • Аляксандар Васільеў (да 29 ліпеня 2021 году)
  • Аляксандар Шастайла (з 29 ліпеня 2021 году)

Міжнародныя санкцыі

2 кастрычніка 2020 году тагачасны кіраўнік Управы Аляксандар Васільеў, ягоны першы намесьнік Алег Шулякоўскі ды намесьнік Анатоль Васільеў былі ўнесеныя ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Акрамя таго, Васільевых і Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада, Вялікабрытанія, Швайцарыя. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

9 жніўня 2021 году Ўправа была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных акцый пратэсту ў Гомлі.

З 2022 году Управа знаходзіцца пад санкцыямі Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Управа Ўнутраных Справаў Гомельскага Аблвыканкаму СкладУправа Ўнутраных Справаў Гомельскага Аблвыканкаму МінуўшчынаУправа Ўнутраных Справаў Гомельскага Аблвыканкаму Міжнародныя санкцыіУправа Ўнутраных Справаў Гомельскага Аблвыканкаму КрыніцыУправа Ўнутраных Справаў Гомельскага Аблвыканкаму Вонкавыя спасылкіУправа Ўнутраных Справаў Гомельскага АблвыканкамуГомельская вобласьцьМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШААўтамабільІгнат ГрынявіцкіДзяжаСлонімская ратуша20 красавікаБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Вялікі комтурФінляндыяВітаўт ТумашВайшнорыяТыльзытВітарыну АнтунішТумарПраваслаўная царкваАлегШаксна (Шаксьнінскі раён)Жодзіна15 красавікаВойнаЮрка ВіцьбічВіталь ЛіхцінДзеяслоўХарэйАпошні з магіканаўБільманВухаГрупавы сэксЯзафат Кунцэвіч7 (лік)Звычайная вавёркаСтаніслаў Нарбут (лекар)Вадзім МарцінкевічАнатоль СабалеўскіУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціВікіКаплунЛетувісыВясельная сукенкаÃNokia 6131Русіфікацыя Беларусі ў архітэктурыБудынакГанна ХітрыкВалянцін БялькевічАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Мойша КульбакДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)Марат МаркаўНаваельняФундацыя «Вікімэдыя»ГАЗ-53Спадчына (верш)Зялянікава (грамада)Беларускі арабскі альфабэтВейшнорыяУдачныАльгерд БахарэвічСакрат ЯновічФасад🡆 More