Тураўскае Княства

Тураўскае княства, Тураўская зямля, Турава-Пінская зямля — буйная сярэднявечная дзяржава на поўдні Беларусі, у землях дрыгавічоў; на яго аснове сфармаваўся сучасны мікраэтнас Палесься.

Узьнікненьне

Тураўскае княства было прамым пераемнікам Дрыгавіцкага князяваньня, цэнтар якога не вядомы. Увогуле невядома, які горад быў цэнтрам дрыгавічоў. Тураў быў заснаваны блізу 950 году (найверагодней, 946, па іншых зьвестках 980 - гл. артыкул Тураў) князевічам Турам, братам Рагвалода. Тур быў першым князем, які пераўтварыў князяваньне ў княства. Паводле народнага паданьня, Тур і Рагвалод з войскам прайшлі ўздоўж Дняпра, і спыніліся ля ўпадзеньня Прыпяці ў гэтую раку. Далей Рагвалод, прыкрываючы Тура, застаўся тут, а Тур пайшоў уздоўж Прыпяці, знайшоў выгоднае месца і заснаваў горад. Ён дзейнічаў выключна ў хаўрусе з братам Рагвалодам Полацкім, але чамусь не прыйшоў яму на дапамогу ў 976 годзе, відаць, з-за раптоўнасьці нападу Ўладзімера. Пракнязяваў ен да 988 году, калі ў Пінску над Дрыгавіччынай быў пасаджаны Сьвятаполк І Тураўскі. Народнае паданьне пасьля Тура называе Ўладыку, але гэта — тытул япіскапа. Відаць, пры малалетнім Сьвятаполку ад яго імя ўладарыў япіскап, хоць гэта пярэчыць зьвесткам аб заснаваньні япіскапіі.

Князяваньне Сьвятаполка І

Сьвятаполк І быў актыўным уладаром. Відаць, яго сталіцаю спачатку быў Пінск, бо аб гэтым кажа «Жыцьцяпіс Барыса і Глеба». Відаць, пазьней ён зрабіў абодва гарады сваей сталіцай. Ён імкнуўся забясьпечыць незалежнасьць ад Кіева, дзеля чаго ўступіў у шлюб з дачкой Баляслава І. У 1005 годзе ён заклаў у Тураве япіскапію, і па названых у ёй гарадох можна меркаваць аб тэрыторыі княства. Яно займала большую частку сучаснай Беларусі. У 1015 годзе Сьвятаполк заняў і кіеўскі пасад, але князяваньне ў Тураве пакінуў за сабою. Княства прымала актыўны ўдзел у барацьбе братоў: так, у Тураве Сьвятаполк набіраў сабе вояў, а пазьней Яраслаў заняў нейкі горад Сьвятаполка, якім, відаць, быў Тураў ці Пінск.

Падзеі ХІ стагодзьдзя. Заняпад Турава

Далей падзеі разьвіваліся наступным чынам. Яраслаў даў Тураў Ізяславу блізу 1045 году, і Ізяслаў І князяваў тут і пасьля заняцьця Кіева. Гэта паказвае на значнасьць Турава ў той час, але ён паступова заняпаў. Пазьней ім валадарыў Сьвятаполк ІІ Тураўскі, сын Ізяслава. Але пазьней князі імкліва зьмянялі адзін аднаго. У рэшце рэшт, княства згубіла амаль палову земляў: Берасьце, Мазыр, Панямоньне.

Набыцьцё незалежнасьці

У 1156 годзе ў Тураве замацаваўся прадстаўнік дынастыі Сьвятаполчычаў Юры. Ён узяў курс на здабыцьцё незалежнасьці. У адказ кіеўскія князі зрабілі паход на Тураў і Пінск у 1158 годзе, але гэтыя гарады выстаялі. У 1162 годзе незалежнасьць Турава была прызнаная. Пасьля гэтага з Турава выдзяляюцца Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае і, магчыма, Гарадзенскае і Давыд-Гарадоцкае княствы.

Дзяржаўны лад

На жаль, аб дзяржаўным ладзе Тураўскага княства нам вядома мала. З жыцьцяпісу Кірылы Тураўскага нам ведама, што ў горадзе мела вялікую ўладу Веча, якое мела ўплыў на выбар япіскапа. Апроч таго, ў горадзе быў пасаднік, што ўказвае на асаблівасьці разьвіцьця ў Тураве грамадзка-палітычнага ладу.

Культура

Аб разьвіцьці культуры можна меркаваць па дзейнасьці Кірылы Тураўскага. Апроч таго, існуе меркаваньне, што ў Тураве таксама быў катэдральны Сафійскі сабор.

Сьпіс князеў (ХІ — пачатак ХІІ стст)

  1. Тур І (пасьля 945—988)
  2. Сьвятаполк І (988—1019)
  3. Ізяслаў І Зьмітры (1042—1073)
  4. Уладзімер І Васіль Манамах (1073—1077)
  5. Яраполк І Пятро (1078—1085)
  6. Давыд І (1085—1087)
  7. Сьвятаполк ІІ Тураўскі (1087—1113)
  8. Вячаслаў І (1113—1132)
  9. Ізяслаў ІІ (1132—1133)
  10. Вячаслаў І (1133—1142)
  11. Сьвятаслаў І (1142)
  12. Вячаслаў І (1142—1146)
  13. Яраслаў І (1146—1150)
  14. Андрэй І Багалюбскі (1150—1154)
  15. Сьвятаслаў І (1154—1155)
  16. Барыс Юр’евіч (1155—1157)
  17. Юры І Яраславіч (1157—1162)
  18. Іван Юр’евіч (1162—1170)
  19. Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч (1170—1189)
  20. Глеб Юр’евіч (1189—1196)

Літаратура

  • Лысенка П. Ф. Тураўскае княства // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 37.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тураўскае Княства УзьнікненьнеТураўскае Княства Князяваньне Сьвятаполка ІТураўскае Княства Падзеі ХІ стагодзьдзя. Заняпад ТураваТураўскае Княства Набыцьцё незалежнасьціТураўскае Княства Дзяржаўны ладТураўскае Княства КультураТураўскае Княства Сьпіс князеў (ХІ — пачатак ХІІ стст)Тураўскае Княства ЛітаратураТураўскае Княства Вонкавыя спасылкіТураўскае Княства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Унівэрсытэт.neЯн СерадаАнатоль ГрачанікаўДактрына Трумана.comРодныя гоні (1927)КнігаАнгельская моваДрамаМовы БеларусіМацярдушкаРадзівілыВікіГрамадзкае аб’яднаньнеСударАліўкавы алейЛеанід СініцынДзьвінскPDFГданьскВялікдзеньДоўгая дарога дадомуБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерАляксей НавальныСтатыстыкаІван ШамякінПхэньянВітаўт (імя)Трэцяя Ўстаўная граматаВольга ХарланВікіпэдыяПастава 69Жыгімонт АўгустЯнкоўскі сельсаветСьвята88 да н. э.Інстытут лесуМенскАўганска-савецкая вайнаПлян МаршалаУзровень жыцьцяБэйнарВікіслоўнікРада Беларускай Народнай РэспублікіЧэрвеньПолк імя Кастуся КаліноўскагаҐНаваградзкі паветБелсатМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахКанапаВікіманіяАнгкор-ВатБлакітная сойкаНастасься АзаркаВэрмутТбілісіКантыгердАнальны сэкс5,56×45 ммВітаўтПакаленьне ZБухарэстСтаніслаў ВалодзькаРусіфікацыя БеларусіЛох🡆 More