Помнік абарончай архітэктуры | |
Тураўскі замак | |
Тураўскі замак, рэшткі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Тураў |
Каардынаты | 52°04′25.38″ пн. ш. 27°43′19.71″ у. д. / 52.0737167° пн. ш. 27.7221417° у. д. 27°43′19.71″ у. д. / 52.0737167° пн. ш. 27.7221417° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Тураўскі замак | |
Тураўскі замак на Вікісховішчы |
Тураўскі замак — помнік гісторыі і архітэктуры XІІІ—XVII стагодзьдзяў у Тураве. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, пры ўтоку былой ракі Язды ў Струмень. Існаваў у XIII — першай палове XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У канцы Х ст. у Тураве збудавалі драўляны горад. У 1158 годзе ён вытрымаў дзесяцітыднёвую аблогу войскаў паўднёварускай кааліцыі князёў, а ў 1160 годзе — трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў. У XIII ст. пасярод гораду збудавалі мураваную вежу-бэргфрыд.
Далучэньне Турава да Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. зьмяніла функцыю і ролю места і яго фартыфікацыяў. У 1502 і 1521 гадох Тураў разрабавалі татары. У 1649 годзе места і замак пацярпелі ў час яго вызваленьня гетманам Янушам Радзівілам. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак спустошылі і разрабавалі маскоўскія войскі.
У першай палове XVIII ст. упамінаецца «замак Тураўскі».
У 1830-я гады расейскія ўлады разабралі мураваную вежу.
Узьнік на месцы драўлянага гораду часоў Русі. Абарончая сыстэма будавалася на ўмелым злучэньні натуральных перашкодаў з штучнымі фартыфікацыямі, збудаванымі ў адпаведнасьці з рэльефам мясцовасьці і з улікам абарончай тактыкі таго часу.
За часамі Вялікага Княства Літоўскага горад падзяліўся на беспасярэдне вялікакняскі замак і гандлёва-рамеснае места. Падобны падзел падкрэсьліла мураваная вежы-бэргфрыд, або вежа валынскага тыпу, падобная на Камянецкую і Берасьцейскую, якая апроч абарончай функцыі, мела рэпрэзэнтацыйны характар і мусіла сымбалізаваць уладу князя.
Замчышча мае памеры 180 на 200 мэтраў і падзяляецца глыбокім ровам на 2 пляцоўкі: 75 × 70 м і 150 × 100 м, якія ўмацоўваліся валамі (цяпер разбураныя). З боку поля ў некаторых месцах прасочваюцца рэшткі рова. Ад мураванай вежы захавалася ўзвышэньне правільнай круглай формы.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313В000360 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Тураўскі замак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.