Транята: вялікі князь літоўскі

Траня́та (1210—1264) — вялікі князь літоўскі (1263—1264), князь жамойцкі (?—1264).

Пляменьнік (сын сястры) Міндоўга.

Транята
лац. Traniata
Транята: Імя, Біяграфія, Галерэя
Транята (уяўны партрэт)
другі вялікі князь літоўскі
1263 — 1264
Наступнік Войшалк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1210(1210),
Памёр 1264(1264)

Імя

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Транята паходзіць ад германскага thrau- 'помста'. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Throant, Truantdo, Troannus.

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Traniat або Traniate (Старэйшая рыфмаваная хроніка); Тренята (Галіцка-Валынскі летапіс); Trinota filius regis Lethowinorum (Хроніка Прускай зямлі); Stroynat (Старэйшая Аліўская хроніка).

Біяграфія

Першы пісьмовы ўпамін пра Траняту знаходзіцца ў «Лівонскай рыфмаванай хроніцы» ў зьвязку зь бітвай на Дурбэ (1260 год), калі пад ягоным кіраваньнем жамойты разьбілі крыжакоў і прынялі ўладу Міндоўга. Транята выконваў ролю ягонага намесьніка ў Жамойці і аднаго з найбліжэйшых дарадцаў, ідэоляга супольнага змаганьня ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэну.

У 1263 годзе Транята стаў адным з арганізатараў забойства Міндоўга і двух ягоных сыноў, па чым атрымаў вялікакняскі сталец. Баючыся, што законныя спадкаемцы Міндоўга запатрабуюць саступіць уладу, падманам заклікаў у Наваградак пляменьніка Міндоўга — полацкага князя Таўцівіла (Філафея), — і забіў яго. Паставіўшы кіраваць Полацкам залежнага ад сябе нальшчанскага князя Гердзеня, пачаў такім чынам валадарыць на Літве, Жамойці і Русі.

Транята быў заўзятым паганцам, за ім пачаўся перасьлед хрысьціянаў, Літва вярнулася да паганскае веры. Зладзіў выправу на Мазовію і ордэнскую Прусію (менавіта, на ваколіцы Торуня — каля 400 км ад Літвы).

Неўзабаве сам быў забіты змоўцамі — прыхільнікамі Міндоўга — на чале з Войшалкам.

Галерэя

Папярэднік
Міндоўг
Вялікі князь літоўскі
1263—1264
Наступнік
Войшалк

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Транята ІмяТранята БіяграфіяТранята ГалерэяТранята КрыніцыТранята ЛітаратураТранята Вонкавыя спасылкіТранятаЖамойцьМіндоўгСьпіс вялікіх князёў літоўскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міраслаў Лазоўскі29 красавікаРыекаАдзёрХрысьціянстваДрама (аповесьць)Міхась ЗарэцкіАлег ЖданВільгельмКові (рэжысэр)Падвойнае пранікненьнеГрамадзкі набытакВялікабрытаніяПаўлінка (п’еса)M (неадназначнасьць)Русіфікацыя Беларусі14 красавікаЭнцыкляпэдыяАдам МіцкевічДарога Р6 (Беларусь)Юрась ШамецькаГісторыя Менску.neАнтарктыдаБусел белыСубэтнасТутэйшыя (літаб’яднаньне)Віцебскі сшытакГеаграфічныя каардынатыРусіны (этнічная група)Ян ЦывінскіМіхась ЧаротКампутарная сеткаПрыказкаШпакМіжнародны жаночы дзеньНацыяналізацыяМарфэмная будова словаВікіКаліфарнійскі тэхналягічны інстытут1951БелсатЧэрвеньБібліяЛязьбійская парнаграфіяРасейска-ўкраінская вайнаЁсіф Сталін2024МаёнтакМікола Папека27 красавікаНайвышэйшая Літоўская РадаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіКастрычніцкі пераваротСтанкевіцаВыказьнікВагінальны сэксЛаскаценьБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтЖанна Некрашэвіч-КароткаяНіл ГілевічРэспубліка Сэрбская КраінаЗьміцер СаўкаРасейская моваМадэль OSIЭразм ЦёлакАрцём АрашонакДаніла ЖульпаСан-ФранцыскаМіхал Клеафас АгінскіКасмадром імя Сатыша ДгаванаЖомайдзь (Клецкі раён)🡆 More