Стадыён Трактар: футбольны стадыён у Менску

«Трактар» — другі па ўмяшчальнасьці стадыён у Менску (пасьля стадыёну «Дынама»).

Умяшчальнасьць: 17 600 чалавек. Раней вядомы як «Чырвоны сьцяг».

«Трактар»
Стадыён Трактар: футбольны стадыён у Менску
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вул. Ванеева, 3
Год пабудовы 1968
Дата адкрыцьця 1950
Зьмяшчальнасьць 17 600
Хатняя каманда
Каардынаты 53°52′53″ пн. ш. 27°37′3″ у. д. / 53.88139° пн. ш. 27.6175° у. д. / 53.88139; 27.6175 27°37′3″ у. д. / 53.88139° пн. ш. 27.6175° у. д. / 53.88139; 27.6175
«Трактар» на мапе Беларусі ±
«Трактар»
«Трактар»
«Трактар»
«Трактар»
«Трактар»
«Трактар»

Пасьля пабудаваньня пляцоўкі, якая належала абласному савету «Чырвоны сьцяг», на стадыёне праводзіліся матчы сярод камандаў Менскага трактарнага заводу. У 1976 годзе абласны савет перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбунаў, устаноўкай электраасьвятленьня й дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 годзе пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку й спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар​​» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай. У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году, падчас якой стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўсталяваны плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбунаў зьявіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.

У 2007—2010 гадох летувіскі бізнэсовец Уладзімер Раманаў, які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзяць менскі «Партызан», «Коўна» й шатляндзкі «Гартс», быў гатовы пабудаваць у Заводзкім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёну «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам, гэты праект ацэньваўся ў 250 млн даляраў, і акрамя стадыёну паводле плянаў павінен быў уключаць два гатэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтар і шэраг офісных пабудоваў. Пытаньне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзыдэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка не была зьдзейсьнена, клюб «Партызан» быў расфармаваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чыньніках.

З 2013 году хатнія матчы на стадыёне праводзіць клюб «Дынама». 13 жніўня 2014 году матч менскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасьці чэмпіянату Беларусі сэзону 2014 году на той момант.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Стадыён Трактар: футбольны стадыён у Менску  Трактар (стадыён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дынама (стадыён, Менск)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Суд Маскоўскага раёну (Менск)Генадзь КарпенкаКнігаМакс ШчурЦмокАдольф ГітлерЭўропаЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіПесьня пра зубра@МайкрасофтЛіпеньЗьмітрок БядуляНайвышэйшая Літоўская РадаАлесь ПетрашкевічЖаночая рыфмаХэльсынкіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Усеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаІван ЧыгрынаўАдвечным шляхамГенадзь ПашкоўДыяніз ІлкавічМіхал Клеафас Агінскі2005ПаліндромСтаніслаў МанюшкаДрысьвяты (вёска)Mozilla FirefoxЭротыкаФрыдрыхІмёны ліцьвінаўСаюз вызваленьня БеларусіФара Вітаўта (Горадня)Прыпяць23 красавікаЗлучаныя Штаты АмэрыкіNokia 6233Алесь ДуброўскіДзень ПерамогіБеларуская ВікіпэдыяРэч ПаспалітаяНаркотыкАляксандар МарозАрубаРусіфікацыя БеларусіГадзьАнатоль ІвашчанкаВячаслаў АдамчыкГісторыя МагілёваВэб-сайтЛяхавіцкі замакРаманПалесьсеТутэйшыя (фільм, 2007)Раіса БаравіковаАлесь БадакДуброўнаРэжым ЛукашэнкіІталіяПасталыЯнка БрыльАлесь ЧумакоўАнальны сэксМастацкі творКурдзкая моваЛявон ВашкоБудынакСырвідЯгор ВосіпаўСтаражытны Рым🡆 More