Траецкі Манастыр Базылянак

Помнік сакральнай архітэктуры
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′27.9″ пн. ш. 27°33′27.7″ у. д. / 53.90775° пн. ш. 27.557694° у. д. / 53.90775; 27.557694 27°33′27.7″ у. д. / 53.90775° пн. ш. 27.557694° у. д. / 53.90775; 27.557694
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Фёдар Аляксандравіч Крамер[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1835
Статус Ахоўная зона
Траецкі манастыр базылянак на мапе Беларусі
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі Манастыр Базылянак Траецкі манастыр базылянак на Вікісховішчы

Трае́цкі манасты́р базыля́нак — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца над ракой Сьвіслаччу, на схіле Траецкай гары пад адрасам вуліца Максіма Багдановіча, 2. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс займаў пляц на рагу гістарычных Вялікай Барысаўскай і Траецкай вуліцаў і складаўся з драўлянай царквы Сьвятой Тройцы, некалькіх мураваных і драўляных манастырскіх карпусоў і гаспадарчых пабудоваў. Побач з царквой знаходзіліся манастырскія могілкі, за імі — фруктовы сад. На поўнач ад манастыра стаяла брама-званіца, якая выходзіла на Траецкі Рынак.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1630 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1635 годзе) пры драўлянай царкве Сьвятой Тройцы, вядомай з XV ст., жонка менскага земскага пісара Мікалая Вяжэвіча Марына з Яцынічаў заснавала манастыр базылянак. Яна ахвяравала пляц на Траецкім Рынку пад будаваньне манастыра (у 1636 годзе гэты фундуш зацьвердзіў кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза) і перадала 4 сьнежня 1645 году фальварак Крайск у Менскім павеце. Антоні Сялява выкупіў у менскіх мяшчанаў суседнія пляцы і далучыў іх да манастыра.

У 1715 годзе дзеля пашырэньня тэрыторыі манастыр самастойна набыў пляц за 1 тыс. злотых. Першыя манастырскія пабудовы былі драўлянымі. У канцы XVIII ст. у манастыры было 23 манашкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Траецкі Манастыр Базылянак 
Я. Драздовіч. Высокі Рынак з боку Траецка-Шпітальнага завулка, 1919

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) манастыр працягваў дзейнічаць. У 1799—1800 гадох паводле праекту архітэктара Ф. Крамера замест драўлянага збудавалі новы мураваны манастырскі корпус. Па пажары 1809 году будынак аднавілі паводле праекту архітэктара М. Чахоўскага. У пачатку XIX ст. пры манастыры існавала школа, дзе навучаліся 22 дзяўчыны.

У 1834 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі манастыр, а ягоных насельніц перасялілі ў Мядзел. 15 траўня 1835 году яны правялі вопіс адабраных будынкаў і, на загад расейскага імпэратара, разам зь пляцам перадалі іх «Прыказу грамадзкага прызрэньня». 22 чэрвеня таго ж году па рэканструкцыі (архітэктар К. Хршчановіч) у мураваным 2-павярховым корпусе разьмясьціўся шпіталь на 40 ложкаў.

Найноўшы час

Траецкі Манастыр Базылянак 
Фрагмэнт пляну Менску, 1888

Па кастрычніцкім перавароце (1917) шпіталь пераўтварылі ў 2-ю клінічную лякарню. Па Другой сусьветнай вайне ў 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі некалькі манастырскіх пабудоваў і браму, на месцы якой збудавалі новы корпус лякарні.

У 2010 годзе згодна з прэзыдэнцкім указам пляц ў межах вуліц Максіма Багдановіча — Янкі Купалы — набярэжнай Сьвіслачы за 10 мільёнаў даляраў перадалі Аману. Неўзабаве 2-ю клінічную лякарню перавялі з будынкаў манастыра. Аднак уласьнік ня выканаў сваіх абавязкаў, таму ў 2016 годзе пляц перадалі новаму інвэстару з ААЭ. 27 сьнежня таго ж году пачаўся знос збудаванага на месцы манастырскай брамы корпуса лякарні.

Архітэктура

Траецкі Манастыр Базылянак 
Манастырскі корпус

Царква

Траецкая царква — паводле візыты канца XVIII ст., крыжова-купальны будынак, які галоўным фасадам выходзіў на Траецкі Рынак. Вонкавыя сьцены ўпрыгожваліся паліхромнымі аптычнымі росьпісамі з архітэктурным дэкорам.

Інтэр'ер упрыгожвалі 5 алтароў. У галоўным мураваным алтары захоўваліся абразы Беззаганнага Зачацьця і Найсьвяцейшай Панны Марыі з Ісусам Хрыстом. Усярэдзіне столь і сьцены таксама мелі аптычныя росьпісы. На хорах стаяў арган. Пад царквой была мураваная крыпта.

Манастыр

Манастырскі корпус, збудаваны ў 1799—1800 гадох — 3-павярховы П-падобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Сымэтрычны галоўны фасад падзяляўся карнізным поясам на два ярусы (ніжні апрацоўваўсярустам) і трыма рызалітамі, завершанымі трыкутнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараўся прастакутнымі аконнымі праёмамі (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі).

Памяшканьні перакрываліся крыжовымі, калідоры — цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’еры на першым паверсе ўсходняга крыла ўпрыгожваліся насьценнай размалёўкай, некаторыя з фрэсак часткова захаваліся пад слоем пазьнейшага пабелу.

Па пажары 1809 году з усходу да манастырскага корпуса прыбудавалі галерэю. Паводле праекту, створанага ў 1814 годзе, плянавалася збудаваць новую мураваную царкву, якая б злучалася з манастырскім корпусам галерэяй. З усходняга боку манастырскі корпус галерэяй злучаўся з службовым мураваным будынкам. Амаль пэрпэндыкулярна да існага манастырскага корпуса праектавалася збудаваць яшчэ адзін мураваны корпус. Тэрыторыю манастыра, паводле пляну, атачала драўляная агароджа. Уздоўж агароджы на гістарычных вуліцах Вялікай Барысаўскай (сучасная Максіма Багдановіча) і Траецкай (сучасная Янкі Купалы) месьціліся гаспадарчыя драўляныя будынкі. З боку ракі Сьвіслачы знаходзіўся агарод. Аднак цалкам гэты праект не рэалізавалі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Траецкі Манастыр Базылянак  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр   712Г000010

Траецкі Манастыр Базылянак  Траецкі манастыр базылянаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Траецкі Манастыр Базылянак ГісторыяТраецкі Манастыр Базылянак АрхітэктураТраецкі Манастыр Базылянак ГалерэяТраецкі Манастыр Базылянак ЗаўвагіТраецкі Манастыр Базылянак КрыніцыТраецкі Манастыр Базылянак ЛітаратураТраецкі Манастыр Базылянак Вонкавыя спасылкіТраецкі Манастыр Базылянак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ала (мужчынскае імя)Аснова словаДамаскКатэдра Парыскай Божай МаціДзень жартаўКляштарЛітаратураІсус ХрыстосАрцём Вярыга-ДарэўскіАтлетыку Паранаэнсі КурытыбаСпадчына (верш)Юрась ШамецькаУкраіна1908БераКейстутПраўнік (часопіс)Мікола КупрэеўСяргей ШупаАзэрбайджанская мова1874ПалестынаГраматкаТэхналёгіяВасіль ЖуковічВэб-сайтISO 4217Анатоль СысЧыгункаБарысаўСакрат ЯновічЛітНовая эканамічная палітыкаКалечыцы (шляхецкі род)IRCВушніцаМаладняк (часопіс)ІдыліяРасеяНіна МацяшКарусь КаганецУсяслаў ЧарадзейВасіль ЗуёнакАляксандар ТарасевічДабрабыт (банк)Аладкі1632Іван Альгімонтавіч ГальшанскіПагоняЛексычнае значэньнеАнатоль ВярцінскіБанк гандлёвы капіталЯнка БрыльАляксандра і КанстанцінПАндрэй ХадановічПастава 69Грыгарыянскі каляндарАсьвета (часопіс)УкраінцыМаксім БагдановічMemento moriЧарнобыльская катастрофаРымускіСюзан ЧарныКарынцкая затокаЭдзі АгняцьветФрыдрых ШылерСтарое места (Ерусалім)Іван Мележ🡆 More