Траецкі Маркаў Манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Сьвятой Тройцы
Пакроўская (Казанская) царква
Пакроўская (Казанская) царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Дата заснаваньня 1642
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Манастыр Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Траецкі Маркаў Манастыр Манастыр Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Манастыр Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з драўляных цэркваў Сьвятой Тройцы, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Сьвятога Мікалая, мураваных царквы Покрыва Багародзіцы, званіцы, ігуменскага і брацкага дамоў. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі званіцу і драўляныя цэрквы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Траецкі манастыр у Маркаўшчыне каля Віцебску заснавалі ў XIV—XV стагодзьдзях. Існуе паданьне пра заснавальніка манастыра — Марка Зямяніна, які на ўласным пляцы збудаваў капліцу і пачаў жыць пры ёй. Неўзабаве да яго далучаліся іншыя аднадумцы.

Манастыр існаваў да 1576 году, пазьней прыйшоў у заняпад. У 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі аднавіў манастыр, збудаваў новыя Траецкую царкву і манастырскі корпус. У 1638 годзе ён надаў манастыру маёнткі Маркава і Шыдлоўшчыну. У 1651 годзе ігумен Каліст Рытарайскі збудаваў драўляную Пакроўскую царкву. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавай з Рэччу Паспалітай пад акупацыяй у 1656 годзе патрыярх маскоўскі Нікан ад імя маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча падараваў манастыру цудоўны сьпіс Казанскай іконы Божай Маці.

У 1680-я гады манастыр пацярпеў ад пажару. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля Агінскага збудавалі новую драўляную Траецкую царкву. У 1730 годзе ў манастырскім фальварку Шыдлоўшчыне збудавалі драўляную Пятніцкую царкву, а за манастрыскай агароджай на Немцавай гары — Мікольскую царкву. У 1760 годзе замест драўлянай збудавалі мураваную царкву Покрыва Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Траецкі Маркаў Манастыр 
Маркаўшчына, 1913 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1773 годзе яго прылічылі да Пскоўскай эпархіі, у 1795 годзе — Магілёўскай, у 1798 годзе ўзьвялі ў ранг архімандрыі.

У 1833 годзе манастыр перадалі ў юрысдыкцыю Полацкай эпархіі. На 1900 год ён меў першую клясу і налічваў 4 цэрквы.

Найноўшы час

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр, у 1920-я гады — зьнішчылі Траецкую, Пятніцкую і Мікольскую цэрквы. У 1932 годзе зруйнавалі купал Пакроўскай царквы, будынак прыстасавалі пад дзіцячы сад фабрыкі «Дзьвіна». На яго тэрыторыі доўгі час разьмяшчалася міліцыя і іншыя ўстановы.

У Другую сусьветную вайну пад акупацыяй Трэцяга Райху Пакроўскую царкву адкрылі і пераасьвяцілі ў імя Маці Божай Казанскай. Па вайне за савецкім часам заставалася адзінай дзейнай у Віцебску.

23 лістапада 2000 году ўтварыўся манастыр Сьвятой Тройцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. У Пакроўскую царкву вярнулі Казанскую ікону Божай Маці ў срэбным акладзе.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

Траецкі Маркаў Манастыр  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000015

Tags:

Траецкі Маркаў Манастыр ГісторыяТраецкі Маркаў Манастыр ГалерэяТраецкі Маркаў Манастыр ЗаўвагіТраецкі Маркаў Манастыр КрыніцыТраецкі Маркаў Манастыр ЛітаратураТраецкі Маркаў Манастыр Вонкавыя спасылкіТраецкі Маркаў Манастыр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дамініканская РэспублікаДыялекты беларускай мовы.byАлесь АркушБірнейкаНіна МацяшВэнэра (міталёгія)Уладэ ДзівацАтлетыку Мінэйру Бэлу-АрызонціМанархНямеччынаЧэлесISO 3166АрхімэдКойданаўская самастойная рэспублікаКастрычнік.auЛацінкаКарусь КаганецВалошкаДотык пісі рукоюРэжым ЛукашэнкіМаксім БагдановічПацукЦыбуля (расьліна)Мікола ПапекаСлавамір АдамовічНаркамаўкаЗавушніцыРамантызмБаер ЛевэркузэнСюзан ЧарныЛюдміла РублеўскаяВялёнаУладзімер КараткевічБеларускі клясычны правапісАндрэй ДынькоІльля РашчэняВалеры ГапееўМагіла льва (паэма)Антон ЛёсікЛічэбнікУсяслаў ЧарадзейВікікрыніцыАльжбета ВасілеўскаяСьвінка ПэпаПарнаграфія ў БеларусіЛязьбійская парнаграфія5 кастрычнікаДабраномАлеся (часопіс)Сельская газэтаГенадзь КарпенкаMozilla FirefoxГалосныяБарысаўБундэсьлігаПарнаграфія ў ЧэхііМаскоўская дзяржаваГорадТор (элемэнт)Этнічная тэрыторыя беларусаўСьляпун букавінскіВэб-сайтПратакол перадачы гіпэртэкстуВагінальны сэксАлесь КажадубБеларускі альфабэтГараІнфармацыя🡆 More