Тацяна Шамякіна

Таця́на Іва́наўна Шамя́кіна (8 кастрычніка 1948, Менск) — беларускі крытык, літаратуразнаўца, перакладчык.

Доктар філялягічных навук (2001).

Тацяна Шамякіна
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1948(1948-10-08) (75 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, перакладніца, літаратурны крытык, прафэсарка ўнівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, перакладніцкая дзейнасьць[d] і фальклёр
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Бацька Іван Шамякін
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 году ў Менску ў сям’і беларускага пісьменьніка Івана Шамякіна. Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971) і асьпірантуру пры гэтым унівэрсытэце (1974). З 1974 году — выкладчыца, з 1982 году — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Навуковая дзейнасьць

Дасьледуе беларускую міталёгію ў кантэксьце сусьветнай, у сувязі зь літаратурай і фальклёрам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасьці стылю беларускіх пісьменьнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава й іншых). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэньня» (1981), «Беларуская клясычная літаратура і міталёгія» (2001). Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэньнем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.

Творчасьць

Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэньня» (1981). Пераклала на расейскую мову аповесьці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты мэдаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

  • Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
  • Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2

Крыніцы

Літаратура

  • Таццяна Іванаўна Шамякіна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Tags:

Тацяна Шамякіна БіяграфіяТацяна Шамякіна Навуковая дзейнасьцьТацяна Шамякіна ТворчасьцьТацяна Шамякіна УзнагародыТацяна Шамякіна Выбраная бібліяграфіяТацяна Шамякіна КрыніцыТацяна Шамякіна ЛітаратураТацяна Шамякіна19488 кастрычнікаДоктар філялягічных навукЛітаратуразнаўцаМенскПеракладчык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апавядальны сказВытворная функцыіІвянецМарына ВасілеўскаяМагілёўРасейская моваДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьУладзімер ШыманецЧорны замак АльшанскіВойшаПІнфармацыяЛюдзі на балоце (раман)Dir en greyСпакусьнікіПалітычны вязеньІсламская дзяржаваАдам МіцкевічГаміяні або дзьве ночы залаволеньняФілязофіяУсходні ТыморҐТэхналёгіяЧыншЁсіф СталінВаеннае становішчаІван ШамякінВікінавіныГарбатаЧыгункаTor BandБелсатMazdaГлінішча (Гомельская вобласьць)ГалосныяАргентынаЛаўкаваВоднае полаВікіманіяГента (імя)ЗШАЯкуб ЯсінскіПаўстаньне 1830—1831 гадоўІндустрыяльная рэвалюцыяУ капцюрох ГПУПаўднёва-Афрыканская РэспублікаМножаньнеДрамаДэйвід КэмэранКлаўдзі Дуж-ДушэўскіНазоўнікВятрак (млын)Аркадзь КуляшоўТэракт у «Крокус Сіці Холе»Ян Павал IIСпорт8 сакавікаЧасьціцаВосень народаўКіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)ОхрыдПраская вяснаФундацыя «Вікімэдыя»Падарожжы ГулівэраЭрых КохГабрэйская аўтаномная вобласьцьМіра (імя)🡆 More