Сідра: вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы

Сі́дра (польск.

Sidra) — вёска ў Польшчы, на рацэ Сідры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Саколкі, за 52 км на поўнач ад Беластоку.

Сідра
лац. Sidra
польск. Sidra
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Сідра: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя
Герб Сідры


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Сідра
Насельніцтва: 673 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-124
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′11″ пн. ш. 23°26′55″ у. д. / 53.55306° пн. ш. 23.44861° у. д. / 53.55306; 23.44861 23°26′55″ у. д. / 53.55306° пн. ш. 23.44861° у. д. / 53.55306; 23.44861
Сідра на мапе Польшчы
Сідра
Сідра
Сідра
Сідра: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сідра — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і руіны кальвінскага збору, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Сідра: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Землі, на якіх заснавалі Сідру, знаходзіліся ў валоданьні Гаштольдаў, Галоўчынскіх, Валовічаў. У 1560-я гады Яўстах Валовіч заснаваў тут кальвінскі збор. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Сідры мескія правы.

У 1630 годзе Сідра перайшла ў валоданьне Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. У 1704 годзе новыя ўладальнікі мястэчка Шчукі заснавалі тут каталіцкую парафію.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сідра апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сідру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сідра абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сідра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сідру акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сідра ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сідру Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 920 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 673 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Замчышча
  • Збор кальвінскі (2-я палова XVI ст., захаваліся руіны)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сідра ГісторыяСідра НасельніцтваСідра Турыстычная інфармацыяСідра ГалерэяСідра КрыніцыСідра Вонкавыя спасылкіСідраБеластокВёскаПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСаколка (горад)Сакольскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар МарціновічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Залаты стандартПарнаграфія ў сецівеЯўстах ТышкевічГорная справаСпортЛязьбійская парнаграфіяПарнаграфія ў ІталііЗлучаныя Штаты АмэрыкіПарнаграфія для жанчынКантрабандаНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)MelbetІўеПарнаграфія ў ЧэхііКанстытуцыя Беларусі7-ZipІмёны ліцьвінаўБеларусыПорнасайтСэкс-індустрыяДзік1923Хартыя’97СавілаФранц Кафка1918Іван ЧыгрынаўМаршы недармаедаўЖанна Некрашэвіч-КароткаяПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіПалерма (футбольны клюб)ПагоняЛяхі (Менскі раён)Зьмітрок БядуляЎДзяржаўная прэмія БССРМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашРамантызмПаўстаньне 1863—1864 гадоўТроп (літаратуразнаўства)ДаўгердБарут (імя)Прэшаўскі саборБусел белыЖалудокВікіслоўнікДзьмухавецФранцішак БагушэвічУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСьпіс сысуноў МалдовыКаханьне без пранікненьняМэрытакратыяГімн БеларусіMP3РужаныБарысаўЯзафат КунцэвічMozilla FirefoxПлоцевы актПарнаграфія ў ЯпонііЛікМікола ЛупсякоўАгінскіяСьпіс гарадоў Беларусі1919Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіУладзіслаў ДыбоўскіЖытаНародны АльбомАндрэй ХадановічЯн Чэрскі🡆 More