Сяргей Лінг

Сяргей Сьцяпанавіч Лінг — старшыня Менскага аблвыканкама (1982—1986), сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН (11 жніўня 2000 — 16 кастрычніка 2002).

Сяргей Лінг
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў
11 жніўня 2000 — 16 кастрычніка 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Сычоў
Наступнік: Андрэй Дапкюнас
прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
18 лістапада 1996 — 18 лютага 2000
Папярэднік: Міхаіл Чыгір
Наступнік: Уладзімер Ярмошын
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 1994 — 19 лютага 1997
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 траўня 1937(1937-05-07) (86 гадоў)
Сьцяг БССР, 1937 Менск, БССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Пашаны

Біяграфія

Нарадзіўся 7 траўня 1937 году ў Менску.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшай партыйнай школу пры ЦК КПСС (1976).

Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасьці былі непасрэдна зьвязаныя зь сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраваньняў сельскай гаспадаркі.

З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіравальных пастоў, быў сакратаром Менскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі.

Член ЦК КПБ (1986—1990), Бюро ЦК КПБ (1990—1991).

Пасьля заснаваньня пасады прэзыдэнта быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 году, пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра. Пасьля адстаўкі з паста прэм’ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.

16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданьні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».

Жанаты. Мае двух дочак і сына.

Кар’ера

Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Менскай вобласьці, намесьнікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных упраўленьняў сельскай гаспадаркі, старшынём Слуцкага райвыканкама (1960—1972).

У 1972-1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Менскага абкама КПБ.

У 1982—1986 гг. — першы намесьнік старшыні, старшыня Менскага аблвыканкама.

У 1986 г. узначаліў Дзяржкамітэт БССР па коштах.

У 1991 г. прызначаны старшынём Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і плянаваньню, міністрам эканомікі.

У 1991—1994 гг. працаваў намесьнікам Старшыні Рады Міністраў.

22 ліпеня 1994 г. пасьля ўводзін паста прэзыдэнта і абраньні новага складу ўрада ўказам №4 быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.

18 лістапада 1996 г. пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзыдэнта №475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра.

19 лютага 1997 г. прымае пост прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

18 лютага 2000 г. Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 зь незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.»

11 жніўня 2000 г. указам прэзыдэнта №439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.

22 верасьня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану.

16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, радам мэдаляў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.

Папярэднік
Міхаіл Чыгір
Прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь
1996 – 2000
Наступнік
Уладзімер Ярмошын

Крыніцы

Tags:

Сяргей Лінг БіяграфіяСяргей Лінг Кар’ераСяргей Лінг УзнагародыСяргей Лінг КрыніцыСяргей ЛінгМенскі аблвыканкам

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПадаграАруба14 красавікаАдэсаАлесь ЖукM (неадназначнасьць)Жанчына зьверхуЯкуб КоласПабуджальны сказЧарнобыльАнатоль СысVPNСлуцакZuzana (зброя)МаркёрБаранавічыЛіцьвіны15 красавікаАнатоль ЗэкаўРодныя гоні (1927)Апавядальны сказКрумкачКарбоўцыЯн ЧэрскіВольга ЧамаданаваАдольф ГітлерЛетувізацыяАлесь ДуброўскіГеоргі МарчукУладзімер АнісковічІксвідэаАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьАндрэй ФедарэнкаСьцяг Лібіі1891.aqБлакітная сойкаПарнаграфія ў БеларусіАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЛацкая моваПаэзіяВадзім СаранчукоўЭўропаТыраспальЗафіраМіраслаў ЛазоўскіМаксім БагдановічЗаходнеславянскія мовы20081877АнгельшчынаБаранавіцкі раёнЛаскаценьВугоршчынаМіхал Клеафас АгінскіБярозка (часопіс)Васіль БыкаўЮрась СьвіркаГабрэі22 красавікаСэрбская моваГомасэксуальнасьцьЛацінка🡆 More