Сяргей Антончык: беларускі палітык

Сярге́й Анто́нчык (нарадзіўся 1 красавіка 1956 году ў мястэчку Плешчаніцы Лагойскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі палітык.

Сяргей Антончык
Дэпутат ВС Беларусі 12-га скліканьня
15 траўня 1990 — 9 студзеня 1996
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 красавіка 1956 (68 гадоў)
Плешчаніцы, Лагойскі раён
Партыя:
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Жыцьцяпіс

Працаваў гальванікам, апаратчыкам Менскага вытворчага аб’яднаньня імя Леніна (цяпер Белвар).

Адзін з арганізатараў і лідэраў рабочага руху Беларусі, што зарадзіўся ў 1989 годзе, актыўны ўдзельнік страйку працоўных у красавіку 1991 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1990—1995), сябра Апазыцыі БНФ.

Быў у складзе антыкарупцыйнай парлямэнцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету 20 сьнежня 1994 году з дакладам аб карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта. Газэты, якія вырашылі яго надрукаваць, выйшлі зь «белымі плямамі». Па выніках дакладу кіраўнік справаў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці, які Антончык прайграў, ягоная маёмасьць была часткова канфіскаваная.

У красавіку 1995 году быў зьбіты разам зь іншымі дэпутатамі Апазыцыі БНФ падчас галадоўкі ў залі парлямэнту.

У жніўні таго ж 1995 году падчас страйку супрацоўнікаў(uk) Менскага мэтрапалітэну, нягледзячы на дэпутацкі імунітэт, быў затрыманы й больш як суткі пратрыманы на тэрыторыі спэцыяльнай часткі ўнутраных войскаў.

У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты, аднак 19 ліпеня зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Міхайлы Марыніча.

Пазьней займаўся стварэньнем незалежных прафсаюзаў. Увосень 2004 году яго пакаралі 15 суткамі арышту, прызнаўшы вінаватым у правядзеньні «несанкцыянаванага сходу» ва ўласнай кватэры.

Мае жонку, траіх дзяцей, унукаў.

Крыніцы

Tags:

Лагойскі раёнМенская вобласьцьПлешчаніцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ЧэрскіЦукровы буракВасіль ІгнаценкаМіхась ПазьнякоўЧэрвеньВільгейдаДэніс МанWindows 10СапліцыФартыфікацыяМіхась ЗарэцкіУсяслаў ЧарадзейТранспарт.rsЮр’яВераніка СебасьцяновічГрэбляРадзівілыСпакусьнікіВікікрыніцыДэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі МалдоваІталіяМужчына зьверхуДзейнікРэформа беларускага правапісу 1933 годуРаўданскі рукапісБізнэсЯўгенія ПфляўмбаўмГанконгТайва́ньКантрабанда9 красавікаРодныя гоні (1927)Раман СкірмунтУладзімер КараткевічЛеа ЛексісГлухі білябіяльны выбухны зычныМаршы недармаедаўВяршыня мясцовасьціГражына (паэма)Судзімонт ДоргевічШвэцыяІсус ХрыстосСудзімонт (імя)ВалошкаБэньямін НэтаньягуАляксандар ПушкінРумбольд ВалімонтавічМэдыяВікіЧыгункаГомельская ратушаПан ТадэвушЛюдміла СільноваЧас UnixСабакаВерасеньВэб-дызайнІнданэзіяВільняФранцішак СкарынаЯмантЭрэкцыяКандрат КрапіваЖырандоляДрама (аповесьць)Старажытнагрэцкая моваДавойнаБортніцтва🡆 More