Сэм’юэл Морзэ: вынаходнік і маляр ЗША

Сэ́м’юэл Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага электрычнага тэлеграфу, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.

Сэм’юэл Морзэ
Сэм’юэл Фінлі Брыз Морзэ
Сэм’юэл Морзэ: Дзяцінства і адукацыя, Тэлеграф, Крыніцы
Сэм’юэл Морзэ, 1866 год
Дата нараджэньня 27 красавіка 1791(1791-04-27)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 красавіка 1872(1872-04-02)[…] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак вынаходнік, фізык, скульптар, маляр, прафэсар унівэрсытэту, фатограф, пісьменьнік
Месца працы
Псэўданімы American і Brutus
Жанры партрэтнае маляваньне[d], пэйзаж і гістарычны жывапіс
Бацька Джэдзідай Морзэ[d]
Маці Элізабэт Брыз Морзэ[d]
Дзеці Лэйла Морзэ[d], Samuel Arthur Breese Morse, Jr.[d] і Charles Walker Morse[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Дзяцінства і адукацыя

Сэм’юэл Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусэтс у географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабэт Эн Фінлі Брыз. Бацька Сэм’юэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Фэдэралісцкай партыі ЗША. Сэм’юэл Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаваньне мусіла весьціся на фэдэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.

Пасьля Акадэміі Філіпса (Эндовэр, Масачусэтс) Сэм’юэл Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрыманьня дадатковых ведаў у рэлігійнай філязофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасьці, якія праводзілі Бэнджамін Сылмэн і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забясьпечваў сам — карцінамі. Пасьля выпуску з Ельскага каледжу быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.

Тэлеграф

Хоць Морзэ ў першую чаргу зьвязваюць са стварэньнем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.

У 1825 годзе нью-ёрскія ўлады далі ўзнагароджаньне памерам $1000 на напісаньне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісаньня партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамой у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная. Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў зьмяніць сваё дзейнасьці з мастацтва на стварэньне спосабу хуткай перадачы зьвестак на вялікай адлегласьці.

Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарлзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнэтызмам. Назіраючы за экспэрымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сэм’юэл Морзэ Дзяцінства і адукацыяСэм’юэл Морзэ ТэлеграфСэм’юэл Морзэ КрыніцыСэм’юэл Морзэ Вонкавыя спасылкіСэм’юэл МорзэАзбука МорзэМастакЭлектрычны тэлеграф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гомель (вёска)ЖвірНацыяналізмКінатэатарГорадГамбургЭпоха АсьветніцтваСакрат ЯновічЧыгункаНямецкая хваляЭтнічная тэрыторыя беларусаўЧэлесГрупавы сэксТроіца (гурт)Мантыгерд (імя)Гексар2008АльгімонтАркадзь КуляшоўАляксандар КраўцэвічБатафогу Рыю-дэ-ЖанэйруКрыстыян МаняІгар Бабкоў1989Мікола ХаўстовічТаўцівілСуразмоўцыТатарская СлабадаВіленскае барокаБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны1917Таварыства мёртвых паэтаўАрамэйскія мовыДжон Фіцджэралд КенэдзіСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіГішпаніяСяргей КарнееўСацыялістычная Рэспубліка РумыніяЯмантавічыВыдраГедыгольдКаецянятыСтаніслаў ВалодзькаСабакаФульда (рака)Парнаграфія ў ЗШАСымон Рак-МіхайлоўскіШаркоўшчынаБерасьцеБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубДрускенікіСядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца)Вэб-дызайнВалошкаНарбут (імя)Каса (анатомія)ЛетуваНямеччынаКвопяЮрась СьвіркаКосаваПрасамадыйская моваАльгердБусел белыЛюцыян ЖалігоўскіISO 4217Віктар МарціновічОдлаМаксім ЛужанінАнтонімы🡆 More