Дзяржаўны Сьпіс Гісторыка-Культурных Каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь — сьпіс аб’ектаў архітэктуры, гісторыі, археалёгіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музэйныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь.

На сёньня ў сьпісе 4811 аб’ектаў[Крыніца?].

Дзяржаўны Сьпіс Гісторыка-Культурных Каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Шыльда, якая прымацоўваецца да кожнага аб’екта Дзяржаўнага сьпісу

Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасьці Беларусі падзяляюцца на 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:

0

гісторыка-культурныя каштоўнасьці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэньня ў сьпіс сусьветнай спадчыны;

1

унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакумэнтальныя аб’екты міжнароднага значэньня;

2

аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня;

3

гісторыка-культурныя каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.

без катэгорыі

матэрыяльныя культурныя каштоўнасьці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

А

гісторыка-культурныя каштоўнасьці, поўная аўтэнтычнасьць і дакладнасьць якіх безумоўныя і нязьменныя;

Б

гісторыка-культурныя каштоўнасьці, якія цалкам або часткова адноўленыя (зафіксаваныя) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасяці якіх аб’ектыўна з часам могуць зямяняцца.

Шыфр

Шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасьці складаецца зь дзесяці знакаў:

Першы знак адпавядае месцу пастаяннага знаходжаньня каштоўнасьці:

  1. Берасьцейская вобласьць
  2. Віцебская вобласьць
  3. Гомельская вобласьць
  4. Гарадзенская вобласьць
  5. Магілёўская вобласьць
  6. Менская вобласьць
  7. Менск
  8. па-за межамі Беларусі

Другі знак адпавядае віду каштоўнасьці:

  1. матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасьць
  2. матэрыяльная рухомая гісторыка-культурная каштоўнасьць
  3. нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасьць

Трэці знак — катэгорыя каштоўнасьці.

Чацьверты знак — зьвесткі пра каштоўнасьць у адпаведнасьці зь яе характарыстыкамі:

    А — дакумэнтальны помнік
    Б — запаведная мясьціна
    В — помнік археалёгіі
    Г — помнік архітэктуры
    Д — помнік гісторыі
    Е — помнік горадабудаўніцтва
    Ж — помнік мастацтва
    М — калекцыя
    Н — камплект

Шэсьць апошніх знакаў — нумар каштоўнасьці ў парадку ўключэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў (у пачатку дапаўняецца нулямі, калі нумар утрымлівае менш за шэсьць лічбаў).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АрхеалёгіяАрхітэктураБеларусьВікіпэдыя:Спасылкі на крыніцыГісторыяКнігаМастацтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

28 красавікаGoogleПаўднёвы полюсЛязьбійская парнаграфіяЯзэп ЛёсікПаліндромЛірыкаБеларусы ў ПольшчыЮры СабалеўскіПалесьсеДрапежныя птушкіІван ЧыгрынаўАркадзь КуляшоўМіхась ЧаротСтарабеларуская моваМаксім Гарэцкі1896Беларускі клясычны правапісЯн ЗбажынаВалерыя КуставаАлесь ДуброўскіАнатоль СербантовічАршанскі чыгуначны вузелМіндоўгРоксі ПантэрКарбоўцыЛюдвік ЗьвяждоўскіТрыбуна працыМіхал Клеафас АгінскіНямеччынаОндрэй ДудаУладзімер КаткоўскіМарыя МартысевічЛетувіская моваОкельУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаГенадзь КарпенкаДзейнікМаркетынгФара Вітаўта (Горадня)Брыгада (войска)Вячаслаў АдамчыкСан-ФранцыскаУладзімер Арлоў (гісторык)Людміла СільноваКантынэнтСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік29 красавікаПрыслоўеКастрычніцкі пераваротГабрэіВіялянчэльБаранавіцкі раёнНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАляксей БелыБелсатСтатусбанкНацыяналізацыяЛука ДончычКрумкачТып (біялёгія)Дарожная сеткаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Парнаграфія для жанчын🡆 More