Сьвя́ты Юр (па-славацку: Svätý Jur, па-вугорску: Szentgyörgy) — невялікае вінаробчае мястэчка на паўночным усходзе ад Браціславы.
Назва азначае «Сьвяты Юр’я». За савецкім часам з 1960 па 1990 год называлася Юр пры Браціславе (па-славацку: Jur pri Bratislave). Насельніцтва — каля 5000 чалавек.
Сьвяты Юр | |||||
славац. Svätý Jur | |||||
Царква Сьвятога Юр’і | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1209 | ||||
Горад з: | 1299 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Браціслаўскі | ||||
Раён: | Пэзінак | ||||
Прыматар: | Аляксандар Архбэргер | ||||
Плошча: | 39,874 км² | ||||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 4929 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 123,61 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 900 21 | ||||
Нумарны знак: | PK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°15′7″ пн. ш. 17°12′56″ у. д. / 48.25194° пн. ш. 17.21556° у. д. 17°12′56″ у. д. / 48.25194° пн. ш. 17.21556° у. д. | ||||
Сьвяты Юр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.svatyjur.sk |
Сьвяты Юр знаходзіцца ля падножжа Малых Карпатаў у раёне Пэзінаку Браціслаўскага краю ў паўднёва-ўсходняй Славаччыне. Ваколіцы мястэчка адметныя сваімі кліматычнымі ўмовамі. Тут знаходзіцца ўнікальная прыродная рэзэрвацыя Шур(sk) — найвялікшая ў сярэдняй Эўропе спадчыньніца разложыстых балотаў, якія ў мінулым займалі тэрыторыю паміж сучаснымі Браціславай і Модрай. Тамтэйшы стракаты расьлінны і жывёльны сьвет захаваў рысы трапічнага пралесу, што зьяўляецца каштоўнай знаходкай для батанічных і заалягічных дасьледваньняў рэгіёну.
Археалягічныя раскопкі на тэрыторыі мястэчка выявілі рэшткі паселішча часоў гальштацкай культуры. У IX стагодзьдзі на гэтым месцы была збудаваная вялікамараўская цьвердзь, аднак, першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца толькі 1209 годам. У 1241 годзе Сьвяты Юр спалілі татары, у 1271 і 1273 гадах чэскі кароль Пржэмысл Отакар II. Разам з набыцьцём гарадзкіх правоў у 1299 годзе ў Сьвяты Юр актыўна перасяляецца мноства нямецкіх каляністаў. У 1434 годзе горад спальваюць гусіты. За часам Вугорскага каралеўства ў 1647 годзе Сьвяты Юр становіцца вольным каралеўскім мястэчкам. Нягледзячы на збудаваныя ў 1603—1664 гадах мураваныя ўмацаваньні, у 1663 годзе Сьвяты Юр захопліваюць асманскія туркі, якія зьнішчылі старадаўні замак XIII стагодзьдзя Белы Камень(sk).
У XVIII—XIX стагодзьдях і ў XX стагодзьдзі насельніцтва мястэчка было збольшага нямецкім, але ўсе немцы былі вымушаныя пакінуць Сьвяты Юр пасьля Другой сусьветнай вайны.
Першы чыгуначны маршрут у гісторыі краю зьвязаў у 1840 годзе Браціславу менавіта са Сьвятым Юрам.
Найбольш выбітнай мясцовай дастапомнасьцю зьяўляецца гатычная фарная царква Сьвятога Юр’і, пабудаваная ў XIII стагодзьдзі. Расьпісаны ў 1527 годзе каменны алтар адлюстроўвае плаўны пераход ад готыкі да стылю рэнэсанс. Шкляныя вітражы былі спраектаваныя Янкам Алексам у 1950 годзе. Драўляная званіца XVII стагодзьдзя зьмяшчае звон, зьліты ў 1400 годзе. Пасьля пажару 1802 году на зване зьявілася расколіна, але пасьля рамонту звон быў пашкоджаны ў другі раз.
Вялікамараўская цьвердзь была пабудаваная ў IX ст. і пад канец XIV ст. занядбаная цалкам. Захавалася толькі 1693 м крэпасных муроў, але іхняя вышыня не нашмат меншая за арыгінальную.
Па стане на 2006 год насельніцтва Сьвятога Юру складала 5 186 чалавек. Паводле перапісу 2001 году 97.5% месьцічаў зьяўляюцца славакамі. Рыма-каталіцтва зьяўляецца найпапулярнейшым веравызнаньнем (72,5%), але таксама пражывае вялікі адсотак атэістаў (15,9%).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сьвяты Юр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.