Сэн-П’ер і Мікелён (па-француску: Saint-Pierre-et-Miquelon, Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon) — заморскі дэпартамэнт Францыі, знаходзіцца на архіпэлягу Сэн-П’ер і Мікелён у Атлянтычным акіяне, недалёка ад узьбярэжжа Ньюфаўндлэнду.
Сэн-П’ер і Мікелён Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «A Mare Labor» («З мора, праца») | |||||
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Сэн-П’ер | ||||
Найбуйнейшы горад | Сэн-П’ер | ||||
Форма кіраваньня прэзыдэнт прэфэкт | залежная тэрыторыя Стэфан Артано Жан-Крыстоф Буўе | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 208 месца ў сьвеце 242 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць | 227 месца ў сьвеце 6069 29,1/км² | ||||
СУП • агульны (2003) • на душу насельніцтва | 226 месца ў сьвеце $48,3 млн $6874 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку | PMST (UTC-3) PMDT (UTC-2) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pm | ||||
Тэлефонны код | +508 | ||||
Архіпэляг складаецца зь дьзвюх групаў буйных выспаў: Сэн-П’ер (24 км²) і Мікелён (216 км²) і некалькіх прылягаючых выспачак.
Паверхня выспаў складаецца з балотаў і пласкагор’яў (вышынёй да 240 м). На марскім узьбярэжжы жыве вялікая колькасьць марскіх птушак.
Насельніцтва складаецца з прыкладна 6 тыс. чалавек, большасьць зь якіх жыве ў сталіцы, Сэн-П’ер. 99% насельніцтва — хрысьціяне.
Выспы былі адкрытыя ў 1535 годзе Жакам Карцье. У XVII стагодзьдзі тут пачалі ўзьнікаць паселішчы францускіх рыбакоў, большасьць зь якіх былі брэтонцамі і баскамі. З гэтага часу выспы лічіліся францускай тэрыторыяй, але на яе прэтэндавалі і брытанцы. Вялікабрытанія захоплівала выспы ў 1713, 1778, 1793 і 1803 гадах. У 1814 годзе выспы былі афіцыйна аб’яўленыя францускай калёніяй. З 1946 да 1975 году выспам быў нададзены статус заморскай тэрыторыі. У 1976 годзе статус быў зьменены на «францускі заморскі дэпартамэнт», а ў 1985 на «тэрытарыяльнае аб’яднаньне».
Большасьць насельніцтва займаецца рыбнай лоўляй ці занятая ў прамысловасьці, якая сканцэнтраваная вакол пераапрацоўкі рыбы. Таксама існуюць прадпрыемствы па вырошчваньні каштоўных гатункаў футравых зьвяроў. У апошнія гады атрымаў разьвіцьцё і турызм.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сэн-П’ер і Мікелён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.