Сьвятлана Снапкоўская: Беларускі культуроляг і пэдагог.

Сьвятлана Валянцінаўна Снапкоўская (нарадзілася 20 лістапада 1954 году, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі культуроляг і пэдагог.

Доктар гістарычных (1999) і пэдагагічных навук (2011), прафэсар (2001). Жонка гісторыка Ўладзімера Снапкоўскага.

Сьвятлана Снапкоўская
Дата нараджэньня 20 лістапада 1954(1954-11-20) (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1979)
Занятак гісторык, пэдагог, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра пэдагогіка, культуралёгія
Месца працы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт
Вядомая як дасьледніца адукацыйнай палітыкі расейскага царызму ў Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1999)
Навуковы кіраўнік Барыс Ягораў

Жыцьцяпіс

У 1979 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ) па спэцыяльнасьці «выкладніца расейскай мовы і літаратуры». У 1980—1989 гадах выкладала на катэдры расейскай мовы ў якасьці замежнай на падрыхтоўчым факультэце БДУ. У 1992—1997 гадах была дацэнткай катэдры пэдагогікі БДУ. Па сумяшчальніцтве ў 1992—2001 гадах была загадніцай лябараторыі гісторыі адукацыі і этнапэдагогікі Нацыянальнага інстытуту адукацыі. У 1997—2000 гадах працавала загадніцай катэдры пэдагогікі і псыхалёгіі, якую заснавала ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканаленьня лекараў. У 1999 годзе абараніла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі доктарскую дысэртацыю на беларускай мове па тэме «Адукацыйная палітыка царызму на Беларусі у ХIХ – пачатку ХХ стст.» З 2000 году пачала выкладаць у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце.

У 2001 годзе атрымала навуковае званьне «прафэсар» па спэцыяльнасьці «пэдагогіка». У 2003—2005 гадах была дарадцай рэктара БДУ Васіля Стражава. У 2005—2010 гадах працавала загадніцай катэдры тэорыі і гісторыі культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (БДПУ). У 2010 годзе заняла пасаду намесьніцы старшыні Фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расеі» па пытаньнях культуры, пэдагогікі і адукацыі. У 2011 годзе абараніла ў Інстытуце тэорыі і гісторыі пэдагогікі Расейскай акадэміі адукацыі доктарскую дысэртацыю па тэме «Разьвіцьцё адукацыі і пэдагагічнай думкі на тэрыторыі Беларусі ў 60-я гады ХIХ — пачатку ХХ стст.» па спэцыяльнасьці агульная пэдагогіка, гісторыя пэдагогікі і адукацыі. З 2013 году — прафэсар гуманітарнага факультэту БДУ.

Навуковая дзейнасьць

Дасьледуе гісторыю палітыкі расейскага царызму ў галіне адукацыі ў Беларусі, пэдагогікі й асьветы Беларусі ў 2-й палове ХІХ ст. — пачатку XX ст. Адна з рэдактарак калэктыўных працаў «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліяграфічны паказальнік» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996). Выпусьціла звыш 200 выданьняў. На 2018 год была сяброўкай экспэртнай рады Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па пэдагагічных навуках. Адначасна была сяброўкай адмысловай рады па абароны доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацыяў па пэдагогіцы пры БДПУ. Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук.

Бібліяграфія

  • Ля вытокаў нацыянальнай пэдагогікі : зь гісторыі школы і пэдагагічнай думкі Беларусі канца XIX - пачатку XX ст.. — Менск: Народная асьвета, 1995. — 129 с.
  • Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст.. — Менск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 1998. — 192 с.
  • Гісторыя адукацыі і пэдагагічнай думкі Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ ст.). — Менск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2001. — 160 с.
  • Асновы культуралёгіі. — Менск: Асар, 2008. — 272 с.
  • Культуралягічная думка Беларусі. — Менск: РІВШ, 2017. — 216 с. — ISBN 978-985-586-012-0

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвятлана Снапкоўская ЖыцьцяпісСьвятлана Снапкоўская Навуковая дзейнасьцьСьвятлана Снапкоўская БібліяграфіяСьвятлана Снапкоўская КрыніцыСьвятлана Снапкоўская Вонкавыя спасылкіСьвятлана СнапкоўскаяДоктар навукЖонкаПрафэсарУладзімер Снапкоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭякуляцыяНіна ГаліноўскаяМакс ШчурВіцебскМястэчкаВыказьнікЗлучаныя Штаты АмэрыкіФранцішак СкарынаРасейская моваВасіль ІгнаценкаВольныя матэрыялыGoogle DriveБортніцтваРыдмонтЧарнігаўскае княстваСэксЗімаАлегКлёд МанэКоўнаGoogleБелы вершПрыназоўнікПравы чалавека ў БеларусіЗянон ПазьнякСакрат ЯновічАральны сэксГражына (паэма)15 красавіка.orgАндрэй КурэйчыкВершаваны памерУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціПарнаграфія ў БеларусіMozilla FirefoxПэнсіяКаскадныя табліцы стыляўМаксім ТанкДзед ТалашМаркёрЛявон ВольскіВольная Беларусь (рух)СудаДаўгаУладзімер МаслоўскіБыў. Ёсьць. БудуІнжынэрная справаНіна МацяшРадзімічыМарыя МартысевічСтаражытны РымВартавыя ісламскай рэвалюцыіЛізаньне похвыЯнка БрыльПалітыкТалачынБінейкаСадаводчае таварыстваThe SuperbullzСтарабеларуская моваДражна (Менская вобласьць)Сяргей ДарожныТаджыцкая моваКатэхізісГолуб (сузор’е)Hromadske.TVForbesКрэдытЗамова🡆 More