Сьвятлана Любецкая: беларускі юрыст і палітык

Сьвятлана Анатольеўна Любецкая (3 чэрвеня 1971, УССР, СССР) — беларускі юрыст рэжыму Лукашэнкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканьня, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

Сьвятлана Любецкая
Дата нараджэньня 3 чэрвеня 1971(1971-06-03) (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Навуковая сфэра судзьдзя
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Нарадзілася 3 чэрвеня 1971 году ва ЎССР.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Расейская мова й літаратура». У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». У 2015 годзе скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й мясцовае кіраваньне». У 2018 годзе скончыла асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, выкладала на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту,

Працавала судзьдзёю суду Фрунзэнскага раёну Менску, намесьнікам старшыні суду Партызанскага раёну Менску, старшынёю суду Маскоўскага раёну Менску (да 31 сьнежня 2013 году), начальнікам галоўнай управы арганізацыйнага забесьпячэньня судовай дзейнасьці Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. З 15 лістапада 2016 году па 5 сьнежня 2019 году працавала судзьдзёю Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2021 году паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ўвайшла ў склад канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвае прапановы па зьмяненьні Канстытуцыі Беларусі й забясьпечвае іхняе абмеркаваньне.

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 году ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Любецкая як старшыня парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новай рэдакцыі Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях ад 1 сакавіка 2021 году, якая санкцыянуе адвольныя арышты й накладае павышаную адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сымболікі. Праз гэту заканадаўчую дзейнасьць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю й вяршэнства права(en) ў Беларусі, яна нясе адказнасьць за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be).

6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Любецкую ўнесла й Швайцарыя.

Сям’я

Мае дачку.

Крыніцы

Tags:

Сьвятлана Любецкая БіяграфіяСьвятлана Любецкая Міжнародныя санкцыіСьвятлана Любецкая Сям’яСьвятлана Любецкая КрыніцыСьвятлана Любецкая19713 чэрвеняПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьРэжым ЛукашэнкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУкраінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НавукаВілятПВільготнасьць паветраКліўлэндзкае пагадненьнеП’ер Агюст РэнуарІнтэрнэтНу, пачакай!Дзеяслоў15 красавікаМікола ЕрмаловічВостраў ПасхіІгар БабкоўАлесь КажадубСкандынавіяАлег ЖданBloggerВадзім СаранчукоўАпэрацыйная сыстэмаВінцук ВячоркаУніяцтваАнгельская моваЧорная дзіркаЛітаратурныя жанрыБлогТонга1874Аркадзь КуляшоўІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуКузьма ЧорныРусіфікацыя БеларусіНарвэгіяВячаслаў АдамчыкПятрусь БроўкаВасіль ГігевічТаксіГеранім Друцкі-ЛюбецкіКарлес ПудждэмонЛірыкаАрхеалёгіяГомельская ратушаЛюбчаГарбатаЧорная РусьПастава на каленяхАльпыЭпоха АсьветніцтваМікола МятліцкіБеларуская энцыкляпэдыяАнтон ЛуцкевічПаўночная АмэрыкаАфарызмДрама (аповесьць)Сувязь (тэхніка)Алесь СавіцкіЯзафат КунцэвічMac OSБарысаўТэхналёгіяУладзімер КонанПеракладчыкМэдыяВікіБавоўнаПінгвіныOperaАнтонімыПарнаграфія ў ЗШАМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьКандрат КрапіваІсламская дзяржаваГалаўны боль🡆 More