Сьвінтарог

Сьвінтарог, Сьвятарог (таксама Швінтарог) — легендарны літоўскі князь, пэрсанаж міталягічнага цыклю пра перадгісторыю Вільні.

У наш час адна з вуліцаў места носіць ягонае імя.

Імя

Рагінсьвінда (Raginswinda) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны', а аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) — ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'. Такім парадкам, імя Сьвінтарог азначае «магутны вырак».

Біяграфія

Упамінаецца ў летапісах Вялікага Княства Літоўскага, паводле якіх уладарыў у канцы XIII стагодзьдзя. Быў сынам Уценуса, унукам Кукавойта, прапрадзедам Даўмонта.

Прыкладна ў 1272 годзе збудаваў непадалёк ад утокі ракі Вільні ў Вяльлю капішча паганскага бога Перуна. У 1387 годзе Ягайла зруйнаваў яго і на тым месцы загадаў збудаваць Віленскую катэдру.

Паводле Тэадора Нарбута, пражыў 98 гадоў. Папрасіў свайго сына Скірмана (Германта) па сьмерці спаліць яго цела паводле спрадвечнага звычаю. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што на месцы Вільні, сапраўды, спальвалі целы тагачаснай пляменнай арыстакратыі, што лічыцца сьведчаньнем працэсаў цэнтралізацыі. На думку расейскага лінгвіста Ўладзімера Тапарова, Сьвятарогам першапачаткова называлі месца, дзе спальвалі целы, а потым у працэсе міталягізацыі назва месца ўвасобілася ў імя князя.

Адпаведнае паведамленьне ў хроніках:

Сьвінтарог  И обереть собѣ великии князь Швинторог мѣстцо на пущы велми хорошо подле реки Вельи, гдѣ река Вилня упадываеть у Велю, и просил сына своего Скирымонта, абы на том местцу было жъглище вчынено, гдѣ бы его мертвого сожгли. И прыказал сыны своему, жебы по смерти его на том мѣстцу, гдѣ бы его зъжог, всих князен литовскнх и знаменитых бояр сожъжено было, и штобы вжи нигдѣ инъде тѣла мертвых не были зъжены толко там… Сьвінтарог 

Паводле паданьня, менавіта ў даліне Сьвятога Рога вялікі князь Гедымін заснаваў горад Вільню:

Сьвінтарог  …и наидеть гору красную над рекою Внлнею, на которои знаидеть звера великого тура, и вбъеть его на тои горе, гдѣ тепер зовуть Туря гора. И велми было позно до Троков ехати, и станеть на луцэ на Швинторозе, гдѣ першых великих князеи жыгали, и обночовал тут. И спечи ему там, сон видел, што ж на горе, которую зывали Крывая, а тепер Лысая, стоить волък желѣзный великии, а в нем ревуть, як бы сто вильков. И очутился от сна своего и мовить ворожбину своему, именем Лиздеику, который был наиден у-в орлове гнезде, и был тот Лиздѣико у князя Кгидимина ворожбитом наивышъшим, а потом попом поганским: «Видел деи есмь сон дивный» и споведал ему въсе, што ся ему у-во сне видело. И тот Лиздѣнко мовить госпадару: «Княже, волк великнй, жэлѣзный знаменуеть - город столечный тут будеть, а што в нем внутри ревуть, то слава его будеть слынути на весь свѣт». И князь великии Кгидымин назавтрее, не отеждаючы, и послал по люди и заложыл город один на Швинѣторозе Нижнии, а другни на Крывои горе, которую тепер зовуть Лысою, и наречеть имя тым городом Вилня. И збудовавшы городы перенесеть столец свои с Троков на Вилню… Сьвінтарог 

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Сьвінтарог ІмяСьвінтарог БіяграфіяСьвінтарог ЗаўвагіСьвінтарог КрыніцыСьвінтарогВільня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэрбіяЛічэбнікРэгіёнЯўстах ТышкевічГадзьГорная справаСлавія МазырГерб МенскуСэнт-Катарынз1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаІнтэрнэтСкольдКалямбурСказЛепельБеларуская Народная РэспублікаБацькаўшчынаУладзімер ПуцінКаскадныя табліцы стыляўПАОК ТэсалёнікіУнівэрсытэтМаскваМікола ЛупсякоўБразылія (горад)Сусьветная служба Бі-Бі-СіБарысаўУладзімер ДубоўкаПалерма (футбольны клюб)Дзяржава ПалестынаЖорсткая парнаграфіяДынама БерасьцеБар (элемэнт)Джынсавая рэвалюцыяПаўстаньне 1863—1864 гадоўГісторыя ВільніАмстэрдамФКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)АнілінгусСям’яКрывічыКалі-югаІўеБеларускі клясычны правапісКувэйтЛібанСьцяг БеларусіНацыяналізацыяПтушкіДзень ЗямліВадзім БолбасТалачынБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтЯўгенія ЯнішчыцСпадарожнікГарбатаМэтафараЛідсЦэлы лікАблігацыяАлі ХамэнэіВікісховішчаРасейская моваАнатоль СербантовічТураўАляксандар ВіхорФранцуская моваНёманТышкевічыНаша НіваПарнаграфія ў Бразыліі🡆 More