Вітаўт Тумаш: беларускі гісторык, грамадзкі дзяяч

Вітаўт Тумаш (пс.

Сымон Брага; 20 сьнежня 1910, в. Сьпягліца, Вялейскі павет — 27 красавіка 1998, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца.

Вітаўт Тумаш
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1910(1910-12-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 красавіка 1998(1998-04-27) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, гісторык, грамадзкі дзяяч
Навуковая сфэра гісторыя

Біяграфія

Нарадзіўся 20 сьнежня 1910 году ў в. Сьпягліца Вялейскага павету ў беларускай каталіцкай сям’і. Падчас Першай сусьветнай вайны, сям’я была ў бежанцах на землях Летувы. Тамака Вітаўт і пайшоў у школу, што дазволіла яму добра ведаць летувіскую мову.

На пачатку 1920-х гадоў вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, па яе сканчэньні паступіў ў Віленскі ўнівэрсытэт на мэдычны факультэт.

Рэдагаваў беларускія выданьні. Празь яго рукі прайшлі ўсе заходнебеларускія паэтычныя зборнікі Максіма Танка. «Танк мае здольнасьці, а я — веды», — казаў Тумаш. Ён жа адрэдагаваў і першую, праскую, кнігу «Ад родных ніў» (1942) Ларысы Геніюш, якая, віншуючы Вітаўта з 60-годзьдзем, пісала: «Першыя вершы — мае жураўлі Дзякуюць Вам за апеку. Дзякуй за тое, што другам былі, Што заўсёды былі чалавекам».

Напярэдадні 1939 па заканчэньні ВНУ разам з доктарам Міколам Шчорсам, быў на Валыні на практыцы. З пачаткам Другой сусьветнай вайны, ня хочучы патрапіць да Саветаў на ровары зьехаў на Захад.

Затрымаўся на Заходняй Беласточчыне, пасьля ў Лодзі. У 1940—1941 стаяў на чале лодзьскага аддзелу Беларускага камітэту самапомачы. Наяжджаў у Бэрлін. Супрацоўнічаў з шмат якімі беларускімі арганізацыямі, друкаваўся. Рэдагаваў беларускую газэту «Раніца» — асяродак беларускіх патрыётаў у Нямеччыне. Пасьля пачатку вайны між Нямеччынай і СССР, вярнуўся на Беларусь. Пад пагрозаю арышту вымушаны зь ліпеня да лістапада 1941 працаваць бурмістрам Менску. Вызначыўся на гэтай пасадзе тым, што, апрача разбудовы нацыянальнага жыцьця, рашучымі дзеяньнямі спыніў пашырэньне эпідэміі па Менску.

З 1943 — рэдактар бэрлінскай газэты «Раніца». Пасьля вайны працаваў недалёка ад Беларускага лягеру Ватэнштэт. Удзельнічаў у большасьці культурна-палітычных мерапрыемстваў лягеру і арганізацыі беларускае эміграцыі.

21 чэрвеня 1948 г. абраны Прэм'ер-міністрам БНР у выгнаньні, але ў жніўні 1948 г. паведаміў аб сваёй адмове ад пасады.

Зьехаў у ЗША. Тамака заснаваў Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і зрабіўся ягоным старшынём. Адзін з выдатных дасьледчыкаў і заснавальнікаў скарыназанаўства.

На базе БІНіМ выдаваў часопісы «Запісы БІНіМу» й «Конадні».

Раптоўна памёр 27 красавіка 1998 году ад крывазьваньня ў мозаг. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў Нью-Джэрзі (ЗША).

Працы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вітаўт Тумаш БіяграфіяВітаўт Тумаш ПрацыВітаўт Тумаш КрыніцыВітаўт Тумаш ЛітаратураВітаўт Тумаш Вонкавыя спасылкіВітаўт ТумашВялейскі павет (Расейская імпэрыя)ЗШАНью-ЁркСьвяцілавічы (Гарадзенская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ХавалкаАмпэрсандПлыньПрымакі (п’еса)Андрусь Горват16 красавікаДжавагарлал НэруЗ воўчым білетамСусьветная служба Бі-Бі-СіГаштольд (імя)ПрамысловасьцьАляксандар ЦішкевічАкторы парнафільмаўЮры ГедыгольдTrueTypeМашэкаGoogle DriveЗамакМедзьГалаўны мозагШатляндыяГрэбляДэміюргАснабрукГрызуныВартавыя ісламскай рэвалюцыіІндаэўрапейскія мовыПарнаграфія для жанчынРыдлёўкаАрцём АрашонакФранцішак СкарынаПростыя сказыГісторыя МенскуЗіновій ПрыгодзічДрама (аповесьць)Гомельская вобласьцьПацук шэрыМагаВыказьнікП’ер Агюст РэнуарСаўгутПрыслоўеФундацыя «Вікімэдыя»Уладзімер КараткевічІван ЧыгрынаўЭнэргіяТрыялетРэжым ЛукашэнкіАлесь ЗайкаКляштарДзіцячая парнаграфіяТрстэнікЛюбейка17 красавікаТаварыства філярэтаўЛезьбіянстваВадзім СаранчукоўYouTubeДзьмухавецАнілінгусПрыродаВэб-сайтДыназаўрКаханьне без пранікненьняПолацкае ваяводзтваВіцебскАлесь РазанаўКітаІнжынэрная справаАпавядальны сказМастацкая літаратура🡆 More