Су́ржык (па-ўкраінску: суржик, ад царкоўнаславянскага сурожь — «сумесь рознага зерня з жытам») — моўны фэномэн, які ўзьнікае пры зьмяшэньні расейскай і ўкраінскай моваў, а дакладней, у выніку напаўненьня ўкраінскай мовы расейскім лексыкай, а часам і сынтаксісам.
Суржык падобны да такіх моўных зьяваў, як крэольскія мовы і піджыны.
Ва Ўкраіне першапачаткова тэрмін «суржык» (без дадатковых азначэньняў) выкарыстоўваўся адносна ўкраінска-расейскага моўнага фэномэну, а пазьней яго значэньне пашырылася і цяпер пазначае элемэнты двзьвюх або некалькіх моваў, аб’яднаных штучна, без захаваньня нормаў літаратурнай мовы.
Некаторыя характэрныя праявы суржыку (у параўнаньні з нарматыўнай украінскай мовай):
Расейска-ўкраінскі суржык распаўсюджаны ў побытавых зносінах жыхароў многіх рэгіёнаў Украіны, а таксама мясцовасьцяў на тэрыторыі Расеі, дзе пражывае ўкраінскае насельніцтва — на Старадубшчыне, Куршчыне, Падоньні, Кубані, Стаўрапольшчыне, Цершчыне, Паволжы, Паўральлі, Заходняй Сыбіры і іншых. Ва Ўкраіне суржык мае найбольшае распаўсюджаньне ў рэгіёнах шырокага выкарыстаньня расейскай мовы ў гарадох — Усход, Поўдзень. У пераважна ўкраінскамоўных рэгіёнах ягонае выкарыстаньне рэзка звужанае.
Паводле дадзеных дасьледаваньняў Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, у 2003 годзе распаўсюджанасьць «суржыкамоўнасьці» сярод дарослага насельніцтва розных рэгіёнаў Украіны складала ад 2,5% (Заходні рэгіён) да 21,7% (Усходне-Цэнтральны рэгіён), а ў цэлым па Ўкраіне — каля 12%. Але варта ўлічваць, што празь відавочныя праблемы з правядзеньнем выразнай мяжы паміж «суржыкамоўнасьцю», ужываньнем асобных элемэнтаў суржыку і «чыстай» ўкраінамоўнасьцю альбо расейскамоўнасьцю такія ацэнкі могуць быць толькі прыблізнымі.
Варта таксама зьвярнуць увагу на існаваньне спрадвечных дыялектаў, якія былі прамежкавымі паміж дыялектамі старажытнарускай мовы і склалі аснову сучасных літаратурных украінскай і расейскай моваў. Гэтыя дыялекты могуць утрымліваць некаторыя пераходныя расейска-ўкраінскія рысы, але ў лінгвістыцы не адносяцца да суржыку. Паходжаньне суржыку звычайна трактуецца гісторыкамі як вынік узаемадзеньняў у прамысловых цэнтрах паўднёвага ўсходу Ўкраіны канца XIX ст. Гэта ў некаторай ступені збліжае сутнасьць суржыку з трасянкай, зь ёю суржык таксама падзяляе прыроду ўласнай структуры (кантактаваньне дзьвюх блізкароднасных моваў).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Суржык, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.